Узнагароды ветэранам
На нашай зямлі даўно не чуваць разрываў бомбаў і снарадаў, не лятаюць у небе варожыя самалёты і смяротныя кулі не шукаюць чарговых жывых мішэней…
Мір, заваяваны высокай цаной – жыццямі мільёнаў людзей, трэба зберагаць для будучых пакаленняў і заўсёды помніць пра гераічны подзвіг нашага народа. Воінам-франтавікам, салдатам і падпольшчыкам, партызанам мы, удзячныя нашчадкі, ад-даём даніну павагі і памяці.
Юбілейныя медалі «70 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» уручылі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны раёна. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося ў раённым краязнаўчым музеі. Заслужаныя ўзнагароды франтавікам са словамі шчырай удзячнасці за мір і спакой на нашай зямлі ўручыў Ф. В. Вашчыла, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Свае музычныя віншаванні падарылі вакалісты раёна: Аляксандр Кушнер, Крысціна Ціхамірава, Вольга Мацюшонак і інш.
А. П. Ярошка, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, А. В. Шакола, ваенны камісар райваенкамата, В. М. Сазонаў, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі, наведалі тых ветэранаў, якія па стане здароўя не змаглі прысутнічаць на свяце, павіншавалі з надыходзячым юбілеем, уручылі медалі.
Алена ГАНЧАРОВА.
Фота аўтара.