ТЭНІС ПАВАЖАЕ НАСТОЙЛІВЫХ І ІМКЛІВЫХ

9 Мая гэтага года на Кургане Бессмяротнасці. Пасля ўрачыстасцей узнагароджвання пераможцаў асабістага турніру па настольным тэнісе. Злева направа: Аляксандр Лызо, Аляксандра Чыжонак, Максім Петрушкевіч, Аліна Радзюкевіч, Канстанцін Чыжонак і іх трэнер Юрый Чыжонак.

Тэніс,  гульня  азартная  і  патрабавальная,  у  якой  рызыка,  фантазія  і  смеласць,  мае  нямала  гарачых  прыхільнікаў  у  нашым  раёне.  У  кожнага  спартсмена – свой  узровень  майстэрства,  але  аб’ядноўвае  іх  агульнае  захапленне.
Папулярнасць   гэтага  віду  спорту  прадэманстравала  штогодняе  каманднае  першынства  раёна  па  настольным тэнісе  сярод  школ  раёна.  Першы  яго  тур  прайшоў  у  снежні  мінулага  года,  заключны – 8  мая.  За  права  называцца  лепшымі  змагаліся  каманды  юных  тэнісістаў  з  СШ №1  горада  Клічава, Востраўскай,  Нясяцкай,  Каўбчанскай,  Запольскай,  Максімавіцкай  СШ.  Перамогу  ў  ім  заваявалі  тэнісісты  СШ №1.  На  другім  месцы – каманда  Максімавіцкай  СШ,  на  трэцім –  Запольскай.
У  гэты  ж  дзень  адбыўся  і  традыцыйны  асабісты  турнір  па  настольным  тэнісе,  прысвечаны  Дню  Перамогі.   За  званне  лепшага  майстра  малой  ракеткі  ў  ім  спаборнічалі  15  юных спартсменаў  з  Запольскай,  Нясяцкай,  Востраўскай  СШ  і   клічаўскай  СШ №1.  Тэнісісты  гэтай  гарадской  школы   выступілі,  як  заўсёды,  бліскуча  і  занялі  большасць  прызавых  месцаў.  Сярод  дзяўчынак  пальму  першынства  заваявала  Аляксандра  Чыжонак,  на  другой  пазіцыі – Аліна  Ра-дзюкевіч,  абедзве  вучаніцы  гарадской  школы.  Выдатна  вы-ступіла  на  першынстве  Дзінара  Еўдакімава  з  Запольскай  СШ і  ва  ўпартай  барацьбе  заваявала  3-е  прызавое  месца.
Бескампрамісная  барацьба  ішла і  сярод  хлопчыкаў.  Воля да  перамогі,  настойлівасць  дапамаглі  забраць “золата”  Максіму  Петрушкевічу.  На  другім  месцы – Канстанцін  Чыжонак,  на  трэцім – Аляксандр  Лызо.  Усе  трое – вучні  СШ №1.
Спонсарамі  гэтага  турніру  выступілі  раённая  арганізацыя ГА  “Беларускі  фонд  міру”  і  прыватныя  прадпрымальнікі  Клічава.  Дзякуючы  іх  матэрыяльнай  падтрымцы,  пераможцы  былі  ўзнагароджаны  кубкамі  і  медалямі,  невялікімі  грашовымі  прэміямі.
Па  выніках  гэтых  камандна-асабістых  спаборніцтваў  прайшоў  адбор  спартсменаў  у  зборную  каманду раёна  для  ўдзелу  ў абласной  спартакіядзе  школьнікаў  па  настольным  тэнісе  1999  года  нараджэння  і  маладзей.  У  яе  склад  увайшлі  Аляксандра  Чыжонак,  Аліна  Радзюкевіч,  Максім  Петрушкевіч  і  Канстанцін  Чыжонак.
Спартакіяда  прайшла  22-24  мая  ў  горадзе  Магілёве  ў  спартыўным  лёгкаатлетычным  комплексе  “Алімпіец”.   За  пальму  першынства  змагаліся  каманды  20  раёнаў  Магілёўскай  вобласці  і  яшчэ  па  адной  камандзе  з  Бабруйска  і  Магілёва.   Усе  яны  былі  падзелены  на  чатыры  падгрупы,  пераможцы  з  кожнай  выходзілі  ў  фінал.
Поспех  спадарожнічаў  клі-чаўскім  тэнісісткам,  і  ў  папярэднім  этапе  ў  сваёй  падгрупе  яны  заваявалі  1-е  месца.  У  гульнях  фіналу  яны  ўступілі  толькі  камандам  саперніц  з  Магілёва  і  Бабруйска,  у выніку  сталі  бронзавымі  прызёрамі.
Аднаго  кроку  да   прызавога  месца  не  хапіла  нашай  каман-дзе  хлопчыкаў.  Іх  рэзультат  у  спаборніцтвах – чацвёртае  месца.
Па  выніках  абласной спартакіяды  клічаўскія  тэнісісты  заваявалі  3-е  агульнакаманднае   месца.
28-29  мая  ў Мінску  адбыўся  асабісты  чэмпіянат  Рэспублікі  Беларусь  па  настольным  тэнісе  сярод спартсменаў  2003  года  нараджэння  і маладзей.  Магілёўскую  вобласць  на  ім  прадстаўлялі  магіляўчанка  Аліна  Мельнікава,  клічаўляне  Канстанцін  Чыжонак  і  Аліна  Радзюкевіч.  Адзначу,  што  права  ўдзельнічаць  на  спаборніцтвах  такога  ўзроўню  патрэбна  заваяваць.  Так,  Аліна  Радзюкевіч  атрымала  персальнае  запрашэнне  да  ўдзелу  ў   чэмпіянаце  ад  Беларускай  федэрацыі  настольнага  тэнісу.  Яна  ж  цяпер  займае высокае – 87-е – месца  ў  агульным  рэйтынгу  мацнейшых  спартсменаў  Беларусі.  Канстанцін  жа  ў  лютым  2014  года  пацвердзіў  сваё  майстэрства  ў  асабістым  першынстве  вобласці  сярод  тэнісістаў  2003  года  нараджэння  і  маладзей,  стаў  яго  чэмпіёнам.  А  гэта  дало  права  выступіць  на  рэспубліканскіх  спаборніцтвах.
У  чэмпіянаце  Рэспублікі  Беларусь  спаборнічалі  па  16  спарт-сменаў  сярод  хлопчыкаў  і  дзяўчынак,  якія  ў  папярэднім  этапе  былі  падзелены  на чатыры пад-групы.  У  першы  дзень  спабор-ніцтваў  Аліна  Радзюкевіч  заняла 1-е  месца  ў  сваёй  падгрупе.  Фінальная  частка  спаборніцтваў  праходзіла  па  алімпійскай  сістэме  з  розыгрышам  1-8  месцаў.  У  выніку  наша  зямлячка  заняла               6-ю  пазіцыю.
У  састаў  падгруппы,  у  якой  выступаў  Канстанцін  Чыжонак,   увайшлі  вельмі  моцныя  сапернікі,  якія   пасля  сталі  ўладальнікамі  “золата”  і   “серабра”  чэмпіянату.  Па  выніках  сустрэч  першага  дня  Канстанцін  не  змог  прабіцца  ў  фінал.  На  другі  дзень  разыгрываліся  9–16  месцы  чэмпіянату.  Канстанцін   дабіўся  тут  лепшага  рэзультату,  заняў  9  месца.
Лічу  выступленне  нашых  тэнісістаў  на  гэтым  рэспубліканскім  спаборніцтве  ўдалым.

Юрый  ЧЫЖОНАК,
трэнер  па  настольным  тэнісе.

Добавить комментарий