Наша жыццё з кожным днём усё больш і больш залежыць ад навукова-тэхнічнага прагрэсу, а аб’ём інфармацыі расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Прадукцыя галіны сувязі карыстаецца попытам у насельніцтва ўсёй планеты.
Узрастаюць патрабаванні да хуткасці і якасці перадачы інфармацыі. Павялічваюцца адлегласці паміж абанентамі. Без сувязі немагчыма аператыўнае кіраванне эканомікай і работай дзяржаўных органаў, павышэнне абарона-здольнасці краіны і задавальненне культурна-бытавых патрэб насельніцтва.
Сувязісты раёна стараюцца з гонарам трымаць марку прадпрыемства і забяспечваць нас якаснай сувяззю. Абслугоўваюць абанентаў Віктар Фёдаравіч Гарбачоў і Ігар Анатольевіч Ніцко (на здымку злева направа). У майстроў на ўсе рукі РВЭС гаспадарка даволі вялікая. У райцэнтры яны падключаюць інтэрактыўнае тэлебачанне (ZALA) і шырокапалосны інтэрнэт, рамантуюць тэлефонныя лініі, радыёкропкі. Сціплыя і ветлівыя манцёры, як правіла, выконваюць сваю работу хутка і якасна.
Аліна СУДНІК.