Темы

Солдаты Мая! Слава вам навеки!

Дзякуй  вам,  родныя,  за  Перамогу…

На  долю  яго  пакалення  выпаў  увесь  цяжар  самай  кровапралітнай,  жорст-кай  вайны  ў  гісторыі   нашай  краіны – Вялікай  Айчыннай.  Ім  давялося  перажыць  боль  незлічоных  страт,  голад  і  холад,  змагацца  з  ненавісным  ворагам  і  перамагчы!
Наша  сустрэча  з  ветэранам  Вялікай  Айчыннай  вайны  Уладзімірам  Пятровічам  Толсцікам  з  аграгарадка  Коўбча  адбылася  незадоўга  да  свята  Перамогі.
–  Не  рабіце  толькі  з  мяне   героя, –  папрасіў  ён  з  першых  жа  слоў. –  Фашыста  перамог  савецкі  народ,  я  ж  быў  як  многія,  проста  люблю  Радзіму,  хацеў  бачыць  яе  вольнай,  шчаслівай.
Па  першай  мабілізацыі  на  фронт  яго  не  забралі,  бо  быў  карміцелем  вялікай  сям’і.  Яго  бацька  вярнуўся  з   Першай  су-светнай  вайны  1914  года  інвалідам,  без  нагі.  З  чарады  яго  дзяцей  Уладзімір  быў  старэйшым.  Ужо  ў  13  гадоў  ён  хадзіў  за  плугам.  З  цягам  часу  асвоіў  навуку  быць  сапраўдным  гаспадаром.  Стаў  па  жыцці  на  ўсе  рукі  майстрам:  дом  для  сваёй  сям’і  сам  зрубіў,  быў  пчаляром,  мог   абутак  здатна  адрамантаваць,  бочку,  як  яечачка,  зрабіць, а  яшчэ  ложкі,  куфры,  шафы,  сплесці  ладны  кошык,  валёнкі  зваліць,  на  швейнай  машынцы  шыць,  электра-праводку  замяніць  і  г.д.
95-ты  год  нядаўна  размяняў  Уладзімір  Пятровіч,  а  яшчэ  не  так  даўно  плот  рамантаваў  сам,  шулкі  мяняў.  Цяпер,  на  жаль,  сілы  ўжо  няма.  Але  ляжаць  не  ў  яго  звычцы,  усё  б  па  двары  тупаў…
… Немцы  ў  Коўбчы  з’явіліся  ўжо  на  сёмы  дзень  вайны.  Моладзь  тады  цішком  бегала  гля-дзець,  як  іх  рэгулярныя  войскі  ішлі  на  Маскву  праз  мост  на  Ольсе  каля  Сушы.
У  іх  вёсцы  фашысты  адчувалі  сябе   гаспадарамі,  бралі  з  двароў  вяскоўцаў  усё,  што  жадалі,   пасля  арганізавалі  тут  нямецка-паліцэйскі  гарнізон.  У  1942  годзе  партызаны  яго  разграмілі.  Пасля  гэтага  тут  аднавіў  сваю  дзейнасць  сельсавет,  была  арганізавана  група  самаабароны.  Але  ў  час  карных  аперацый  1942-1943  гадоў  акупанты  разбурылі  і  разрабавалі  паселішча.  Увесь  гэты  час  сям’я  Толсцікаў  жыла  ў  Коўбчы  і,  як  усе  аднавяскоўцы,  цярпела  нягоды.  Знешне  іх  жыццё  было  такое  ж,  як  і  многіх.  Ніхто  нават  і  не  здагадваўся,  што  старэйшы  іх  сын  Уладзімір  трымае  цесную  сувязь  з  партызанамі  з  церабольскага  лесу.  Быў  у  іх  за  цырульніка,  брыў  і  стрыг,  падпольна  збіраў  для  іх  у  лесе  зброю.   Разам  з  аднавяскоўцам  Васілём  Каралёвым  майстравалі  для  народных  мсціўцаў  лыжы,  а  яшчэ   выраблялі  самаробныя  ўзрыўныя  ўстройствы,   з  якімі  партызаны  не  раз  хадзілі  на  чыгунку.  Для  таго  каб  вырабляць  такія  міны,  патрэбны  быў  тол.  А  яго  не  хапала.  Вось  і  прыхо-дзілася  гэта  выбуховае  рэчыва  выплаўляць  з  неразарваўшыхся  фашысцкіх  бомбаў.  Складаная  тая  справа  была  і  небяспечная.
Ужо  ў  сямідзясятыя  гады  Уладзімір Пятровіч  зрабіў  па  памяці  муляжы  тых  узрыўных  устройстваў  і  падарыў  іх  у  экспазіцыю  раённага  музея.  Міны,  якія  ніколі  ўжо  не  разарвуцца…
Па  мабілізацыі  Уладзімір  Пятровіч  быў  прызваны  на  пачатку  ліпеня   1944  года, пасля  вызвалення  раёна  Чырвонай  Арміяй. У  складзе   артылерыйскага,  стралковага  палкоў  прайшоў  франтавымі  дарогамі,  са  зброяй  у  рукаў  гнаў  фашыста  ў  яго  логава.  У  адным  з  баёў  атрымаў  навылётнае  раненне  левай  нагі.  Пасля  шпіталя – зноў  у  строй.
Ёсць  ва  ўспамінах  ветэрана  і  яшчэ  адна  старонка.  Пад  Варшавай   узвод  салдат,  у  якім  служыў  і  наш  герой,   павінен  быў  тэрмінова  зрабіць  і  разгарнуць  шпіталь  ГЛР  2727  на  800!  чалавек.  Працавалі  дзень  і  ноч,  але  загад  камандавання  выканалі:  ва  ўстаноўлены  тэрмін  шпіталь  прыняў  першых  параненых,  а  яшчэ  вызваленых  вязняў  канцлагераў,  якіх  было  безліч  і  ў  Польшчы.  Давялося  Уладзіміру  Пятровічу  быць  у  польскім  горадзе   Тарунь.  Сумны  факт:  у  ім  таксама  быў  буйны  канцлагер  з  аднайменнай  назвай.  Там  на   могілках  ваеннапалонных   ляжаць  2  тысячы  рускіх  салдат.  Цяпер  яго  архівы  адкрыты,  дзякуючы  чаму  людзі  знахо-дзяць  імёны  сваіх  родных,  якіх   увесь  час  лічылі  без  вестак  прапаўшымі…
Дадому  Уладзімір  Пятровіч  вярнуўся  толькі  ў  чэрвені  1946  года.  І  пачалося  мірнае  жыццё.  Цяпер  многае,  чаму  навучыўся  на  вайне,    спатрэбілася.  У  бабруй-скім  леспрамгасе  быў  слесарам-пілаточам,  ды  такім,  што  тачыў  пілы  і  для  Бярэзінскага  раёна.  Працаваў  і  слесарам-аўтарамонт-нікам,  бо  даводзілася  яму пад  час  службы  займацца  гэтай  справай  у   аўтарамонтных  майстэрнях.  Амаль  30  гадоў  адпрацаваў   Уладзімір  Пятровіч  у  лясной  гаспадарцы,  у  Церабольскім  майстарскім  участку.
… Вось  і  зноў  у  квецені  садоў  бушуе  май.  На  мірнай  зямлі  Беларусі  ў  шэсцьдзясят  дзявяты  раз  мы  адзначаем  самую  светлую  дату   для  кожнага  беларуса – День  Перамогі. За  святочным  сталом збярэцца  і  сям’я  Уладзіміра  Пятровіча  і  Вольгі  Андрэеўны  Толсцік,  з  якой  яны  ў    згодзе  і  каханні  разам  крочаць  па  жыцці  60  гадоў.  Рады  дзеці  і  ўнукі,  што  на  парозе  бацькоўскага  дома  іх  сустракаюць  бацька  і  маці.   Значыць,  ёсць  надзейны  прычал  і  любыя  жыццёвыя  буры  хоць бы  што.  Толькі  ў  гэта  вялікае  свята  і  накіне    Уладзімір  Пятровіч  на  плечы  свой  святочны  пінжак  з  узнагародамі  Радзімы,  сярод  якіх  медалі  “За  баявыя  заслугі”,  “ За  перамогу  над  Германіяй”.  Яны – знак  доблесці  і  мужнасці  простага  ратая  вайны.
Пажадаем  жа  здароўя,  моцы,  бадзёрасці  ўсім  нашым  дарагім  ветэранам,  якія  жывуць  побач  з  намі  на  роднай  клічаўскай  зямлі.  Нізкі  паклон  вам,  салдаты  Перамогі,  за  подзвіг  ратны  і  працоўны!

Ніна  ІЗОХ.  Фота  аўтара.

ПАМЯЦЬ  СЭРЦА

А сколько мы не помним погибших и живых!
Земля моя родная, ты не забудешь их…

И. Иванов.

Да сённяшняга дня памяць і сэрцы лю-дзей не адпускае  мінулая  вайна.  Аб  той  вайне,  ужо такой  далёкай, шмат  напісана кніг, знята фільмаў. Але  любы скажа, што да гэтага часу пра вайну сказана яшчэ не ўсё. Якія б ні адбываліся падзеі ў жыцці краіны і кожнага з нас, былая вайна раз-пораз пякучым агнём-напамінам палыхне з мінулага і  зноў  прынясе з сабой адчуванне віны за тое, што мы за столькі дзесяцігоддзяў не  зрабілі ўсё магчымае  для ўшанавання  памяці  кожнай  ахвяры.
Большасць  помнікаў, узведзеных  на  Клічаўшчыне, звязана з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Кожны з іх — ад  самага  буйнога  — мемарыяла «Усакіна» — да самага сціплага  на безыменным пахаванні — гэта  даніна  нашай  павагі  загінуўшым у  віхуры  вайны.  Але  памяць людская захоўвае яшчэ  столькі  патаемнага, нявыказанага, балючага, што яго  хапіла б на  шматтомную гісторыю  людскога гора і пакут.
Адна з такіх балючых  старонак  мясцовай гісторыі — трагедыя 1 мая 1944 года.  Гэту  падзею  ніяк  па іншаму не назавеш, бо тое, што адбылося  напярэдадні  вызвалення  ад  фашысцкага рабства, не дае спакою шмат дзесяцігоддзяў тым, хто стаў  сведкай  тых  трагічных  падзей.
Да  краязнаўцаў пошукавай  групы «Ольса»  ад імя старажылаў Клічава звярнулася Валянціна  Якаўлеўна  Галомзік.  Калі пачалася вайна,   ёй было ўсяго  пяць год.  Учэпістая   дзіцячая   памяць захавала шмат успамінаў, якія ўсё астатняе жыццё не даюць спакою.              1 мая 1944 года немцы знішчылі каля 50 жыхароў Клічава і спалілі райцэнтр  амаль  да-тла.
Па  законах  краязнаўчага  даследавання, мы запрасілі на пасяджэнне групы «Ольса» жанчын-старажылаў, якім у той ліхі час было па  7-10 год. Нас зацікавіла і  тое, як выжывалі  людзі   ў  такіх  нечалавечых умовах. Тым больш,  што  пра баі і ваенныя  аперацыі  напісана  шмат, а простае паўсядзённае  жыццё,  якое  таксама  было  часткай подзвігу, даследавана недастаткова.  Дадаткова разам з су-працоўнікамі раённага музея мы азнаёміліся з некаторымі  гістарычнымі  дакументамі, якія  адкрылі  нечаканыя старонкі   той  трагедыі.
* * *
1944 год.  Вайна  імкліва  кацілася на захад. Вясна была напоўнена трывогай і надзеяй: «Хутка перамога!».  Гэта  думка  давала  сілы,  падтрымлівала  жыццё  ў  знясіленых сэрцах, але прыносіла  і  новыя трывогі. Немцы, прадчуваючы хуткі  канец, асабліва  лютавалі.  Больш  жорсткімі сталі  нямецкія абстрэлы, у небе ўсё  часцей  з’яўляліся  варожыя самалёты.
…  За  чатыры  ваенныя  гады  клічаўляне  добра  авалодалі   цяжкай  навукай выжывання.  Выжываў  той, хто навучыўся галоўнаму: захаваць ад голаду і хвароб свае сем’і,  хаваць жывёлу ад марадзёрства немцаў, збіраць  і захоўваць свой невялікі   ўраджай.   Апора   сямей — мужчыны — на фронце, лёс іх невядомы. Усе  неймаверна цяжкія клопаты аб сям’і, дзецях —  на плячах жанчын. Па бытавых умовах жыцця беларусы былі адкінуты на  дарэвалюцыйны  перыяд.
У верасні 1941 года не прыняла вучняў Клічаўская школа. Усе  спадзяваліся, што гэты навучальны год будзе вельмі ўдалым,  бо заняткі  павінны  былі  пачацца  ў  новым  цагляным двухпавярховым  будынку.  Ды  гэтаму  не  суджана  было  збыцца.  Праўда, немцы  спрабавалі  адкрыць  сваю «новую нямецкую школу» для клічаўскіх дзяцей, але гэты план праваліўся.
Не аказвалася медыцынская дапамога, таму высокай была дзіцячая смяротнасць.  Дзеці  ж  разам з дарослымі  цярпелі голад і холад, пастаянныя страхі, абстрэлы і карныя аперацыі захопнікаў. Даваенны  запас  газы  хутка скончыўся. У хатах перайшлі на асвятленне лучынамі, як у даўніну. Пры лучынах вечарамі займаліся  спрадвечнымі сялянскімі  справамі: пралі, ткалі, шылі  і  рамантавалі   адзенне  і  абутак.
Вайна «падкінула»  яшчэ  адну праблему: не было чым  мыць бялізну. Мыла хоць і  прадавалася  на базары  ў  Бабруйску, але купіць яго было цяжка:  горад далёка, ды і   грошай  не  было. Таму  перайшлі на стары «дзедаўскі» спосаб мыцця — попелам. Ставілі  дзяжу  з  адтулінамі  ў  дне — «жлукту»,  клалі  туды бялізну, перасыпалі  яе попелам і  залівалі  кіпнем. Шчолак  выводзіў  бруд, нават  дэзынфікаваў тканіну, што было важна ў тых  нечалавечых умовах.
Каб  сям’ ю  не выкасіў  голад,  прыходзілася  ўсім працаваць ад цямна да цямна. Некаторы запас прадуктаў давалі  прысядзібныя  надзелы. З ранняй вясны  і  да  позняй  восені  людзей  карміў  лес.  Першая зеляніна, ягады,  грыбы — усё гэта  хоць  неяк  выратоўвала  ад  галоднай  смерці.
Адзін з партызан успамінаў,  як вясной 1944 года, вяртаючыся з баявога задання, партызаны завіталі ў  адну з вёсак  Клічаў-шчыны,  дзе  сяляне  адзначалі  Вялікдзень і запрасілі  іх  паснедаць разам.  Па мерках  ваеннага часу, стол  быў нядрэнны:  частавалі  гасцей  «чубрыкамі»  (аладкамі з перамёрзлай пасля зімы  бульбы), аўсяным  кісялём  і  студзенем з кавалкаў скуры каровы. Кароў  парэзалі  ўжо  даўно,  а  палоскі  скуры  сушылі  і  бераглі  для  асаблівых момантаў.
Вельмі  жаданым  прадуктам  ваеннай пары была рачная рыба. Старажылы  ўзгадвалі, што  рака Ольса тады была даволі  глыбокай, вада чыстай. Дзеці  збіраліся  кампа-ніяй  і  ішлі  лавіць рыбу.  Плеценымі  кошыкамі  лавілі  ўюноў. Калі не было кашоў, выкарыстоўвалі  палатняныя  посцілкі.
За  чатыры  гады вайны немцы зруйнавалі Клічаў  да непазнавальнасці. Уцалелі  толькі  часткі  асобных  вуліц,  нядрэнна  захаваліся  некаторыя дамы на   Пралетарскай,  Берагавой. Людзі  вымушаны былі  будаваць  зямлянкі. Капалі вялікую яму глыбінёй 1-1,2 м, па вуглах ставілі  драўляныя стойкі,  умацоў-валі сцены  бярвеннямі.  2-3 вянцы  сцяны выходзілі  над  зямлёй. Затым  ладзілі  дах з танейшых бярвенняў, засцілалі лапнікам, каб не сыпаўся зверху пясок, і засыпалі  зямлёй. Стараліся  зрабіць  зверху  хоць  невялікае  аконца  памерам з тое шкло, якое ўдавалася знайсці. У зямлянку вяла лесвіца,  падлога  была   земляной, іншай звычайна не рабілі. У цэнтры  жытла  ладзілі невялікую печачку, яна давала цяпло, святло,  на ёй гатавалі  няхітрую  ежу.
Дзеці ў такіх умовах  станавіліся дарослымі вельмі рана. Жыццё ў атмасферы пастаяннага страху  вымушала быць гатовымі  да ўсяго. Звесткі  аб  калонах  немцаў,  якія  перамяшчаліся  ў  напрамку  Клічава,  перадаваліся  ад  хаты  да  хаты  імгненна.  Адразу  ўключалася адпрацаваная схема — кожны з членаў  сям’і   ведаў,  што  трэба  рабіць.  Без лішніх слоў  усе, у тым ліку  і маленькія дзеці, бралі зараней падрыхтаваныя клуначкі з самымі неабходнымі рэчамі і беглі ў лес ці  іншыя  месцы, каб засцерагчыся ад магчымай  бяды.  Чаму  ж  у дзень 1 мая 1944  года  не  спрацаваў гэты механізм? Чаму  менш чым за два месяцы да поўнага вызвалення раёна ад акупантаў  загінула  столькі  жыхароў  райцэнтра? Пэўна, аб’ектыўнага адказу на гэтыя пытанні ўжо не атрымаць. Вось як  апісваюць  тую  падзею  розныя гістарычныя крыніцы.
… Раніца 1 мая выдалася трывожнай. Жорсткія баі з кожным днём набліжаліся.  Ноччу  па вуліцах Клічава  рухаліся  ў лес  партызанскія абозы з параненымі..
Чуткі   аб тым,  што  адступаючыя  нямецкія  часці  перамяшчаюцца  ад Магілёва ў напрамку Бабруйска, вымусілі некаторых жыхароў  Клічава пакінуць  райцэнтр  і  хавацца   ў  лесе ці  ў родзічаў  у вёсках.  Астатнія  заста-ліся  ў надзеі на лепшае…
З   успамінаў  партызана 277-га партызанскага атрада Пятра Яўціхавіча  Букініча:
“… К этому времени уже многие районы нашей Белоруссии  были освобождены от ненавистного врага. Очередь подходила и к нашим местам. Мы чувствовали это и старались как можно больше нанести  врагу  потерь,  да и мысли о том, что война катится к концу, придавали огромную силу. И хотя фашистские самолёты всё чаще бомбили мирные населённые пункты, леса, дороги, всё чаще появлялись немецкие танки, бронемашины, в  апреле 1944 г. наши партизаны провели ряд удачных боевых операций.  А  вот  в  мае нам пришлось поплатиться за беспечность. В городском посёлке Кличев в честь 1 Мая мы решили провести демонстрацию. Рано утром собрались все боевые батальоны в посёлке, охрану выставили с лёгким оружием. Не рассчитали, что  вооружённые «до зубов» отступающие немецкие части завернут в посёлок. Бой был неравный. Фашистские танки смяли наши позиции, прорвались на улицы Кличева и начали свою кровавую расправу.
Всю  оставшуюся  жизнь  нас  мучили  воспоминания о наших ошибках. Но неудач у нас было, к счастью, в сотни раз меньше, чем удач. И именно поэтому мы победили…»
Из политдонесения секретаря Кличевского подпольного райкома  Могилёвской области   о  внутрипартийной и политической работе парторганизаций партизанских отрядов боевой деятельности партизан в мае 1944 г.:
8 июня 1944 г.
…1 мая во всех партизанских отрядах и полках проведены беседы  о  текущем моменте… митинги.
…Проведены совещания командно- политического состава по вопросам: разбор боевых операций, поражение 1-го батальона 277-го партизанского полка в городском посёлке Кличев и борьба с беспечностью. По этому же вопросу проведены партийные и комсомольские собрания.
(Из  книги  «Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой                    Отечественной войны»,  т.  3).
З  успамінаў   Валянціны  Якаўлеўны  Галомзік:
“Дзень 1 мая быў такі ціхі  і сонечны, што  здавалася,  не можа адбыцца ніякай бяды.  А   яна   прыйшла зусім  нечакана. Бой  паміж  немцамі і партызанамі, які разгарэўся  дзесьці  ў раёне могілак, скончыўся  хутка. Вуліцы  напоўнілі  крыкі немцаў, шум  машын, матацыклаў, гул танкаў. Немцы, паліцэйскія сталі выганяць  людзей з дамоў і зямлянак  на вуліцу, агнём палыхнулі  тыя рэдкія будынкі, якія засталіся некранутымі вайной. Чамусьці запомнілася, як  асабліва стараліся карнікі, якія  размаўлялі  на  ўкраінскай мове. Людзей выгналі на  луг  ля  ракі.  Гэта  месца называлі  ў  народзе «На чырвонай», пэўна,  таму, што  яно  было  недалёка  ад  двухпавярховага  будынка з чырвонай цэглы (гэта збудаванне ў раёне аўтавакзала захавалася да сённяшняга дня). Фашысты акружылі  людскі  натоўп танкамі, накіравалі  кулямёты і аўтаматы. Камянеючы ад страху, я трымалася за матчыну руку і з усіх сіл  старалася   ўспомніць словы малітвы «Ойча наш», якую памятала ўсю вайну. Калі мне, нахінуўшыся, падказала іх маці, нешта  адбылося  са  мной, я кінулася з натоўпу  па траве  да палаючых вуліц  пасёлка.  Памятаю, што за спіной  пачалася  страляніна, крыкі, а  я бегла  па  ахопленай  агнём  і  чорным  дымам  вуліцы і спадзявалася, што застануся жывой. Цяпер я веру, што адбыўся  цуд. У тым  пекле нейкія сілы захавалі жыццё не толькі мне, засталіся жывымі  мае  маці і бацька».
Па  сведчаннях  старажылаў,   у  той  дзень  загінула  каля  50 клічаўлян — жанчын, старых  і   дзяцей.  На жаль,  нашы  спробы  ўстанавіць іх імёны пакуль не далі  вынікаў.  Мы даведаліся толькі некалькі прозвішчаў  загінуўшых. Таму  звяртаемся да чытачоў газеты: калі  хто можа   дапоўніць сваімі   ўспамінамі нашы матэрыялы аб гэтай трагедыі, просім паведаміце краязнаўцам пошукавай групы «Ольса», якая размяшчаецца на базе Цэнтра дзіцячай творчасці (тэлефон 51-461).
* * *
70  гадоў  прайшло  з таго  часу.  І  наш  грамадзянскі  і  чалавечы абавязак — захаваць памяць  аб ахвярах мінулай вайны.    Ініцыятыва  мясцовых жыхароў і краязнаўцаў пошукавай групы «Ольса» знайшла падтрымку ў мясцовай улады. Прынята рашэнне аб ўстанаўленні мемарыяльнага знака  ў  памяць  аб  загінуўшых  1  мая  1944  года  клічаўлянах.  Зараз  вядзецца распрацоўка неабходнай дакументацыі. На карце раёна з’явіцца яшчэ адзін помнік  як  сімвал агульнага  пакаяння  і нашай   удзячнай  памяці.

Лідзія  АЧЫНОВІЧ,
кіраўнік пошукавага  атрада «Ольса» Магілёўскага  абласнога
гісторыка-патрыятычнага клуба «Виккру».

НЕ  ВСЕ  ШТУРМОВАЛИ  БЕРЛИН…

Быстротечное  время  всё  дальше  и  дальше  уносит  нас  от  последней  на  нашей  земле  войны,  самой  страшной,  самой  кровопролитной  и  жестокой.  И  чем  дальше   мы  от  тех  событий,  тем  актуальнее  становиться  слова  Роберта  Рождественского  о  памяти  народной:  «Это  нужно  не  мёртвым,  это  нужно  живым».  И  поэтому  так  ценны  для  нас  воспоминания  ветеранов  той  войны,  которых,  к  сожалению,  с  каждым  годом  становится  всё  меньше  и  меньше.  Или  их  детей,  родственников,  которые  из  первых  уст  многое  знают  о  подвиге  народа,  защищавшего  свою  землю  от  лютого  врага.
Первые  воспоминания  о  своём  отце  Моте  Гиршевиче  Сахрае,  партизане  277-го  полка,  его  сын  Геннадий  Сахрай  прислал  в  нашу  редакцию  два  года  назад.  Как  отмечал  сам  автор,  помнить    тех,  кто  отстоял    мир  и  свободу  родной  земли, — святой  долг  каждого  из  нас.
Тема  Великой  Отечественной  войны  заинтересовала  его  ещё  в  студенческие  годы.  Опираясь  на  воспоминания  отца,  его  боевых  товарищей,  которые  всегда  были  желанными  гостями  в  доме  Сахрая,  Геннадий  Мотиевич  подготовил  целый  цикл  рассказов  о  боевом   прошлом  партизан  Кличевской  партизанской  зоны.
И  в  этом  году  к  светлому  празднику  Победы  он  прислал  небольшой  рассказ  об  одной  из  операций  партизан  отряда  Игната  Изоха.
… Они  получили  задание  уничтожить  фашистского  прихвостня,  инженера,  который  помогал  им  восстанавливать  разрушенные  коммуникации,  железную  дорогу,  сожжённые  мосты.   Жил  он  в  Долгом.  До  места  назначения  добирались  на  лыжах.  Ночью  подошли  к  дому  инженера.  Свет  в  окне  от  керосиновой  лампы  свидетельствовал  о  том,  что  человек   работал.  Партизаны  не  стали  медлить:  в  окна  полетели  гранаты,  раздался  сильный  взрыв.  Но  немцы  всегда  охраняли  своих  «служащих»:  раздались  пулёметные  очереди,  послышался  лай  собак.  Основная  группа  партизан  стала  отходить  к  лесу,  их  прикрывали  Мота  Сахрай  и  боец  Савушкин.   Отстреливаясь  короткими  очередями  от  настигающих  фрицев,  бойцы  добрались  до  основной  группы,  как  вдруг  шальная  пуля  настигла  Савушкина.  Ранение  в  ногу  было  довольно  серьёзным.   Подхватив  товарища,  Мота  Сахрай  продолжал  отстреливаться  и  вместе  с  остальными  пробираться  в  глубь  леса.    Задание  было  выполнено.   Практически  без  потерь,  только  с  раненым  Савушкиным,   группа  партизан  возвратилась  в  отряд.
В  каждом  из  боёв  партизаны  совершенствовали  своё  боевое  мастерство,  укреплялись  их  дух  и  вера  в  правое  дело.  А  до  конца  войны  было  ещё  два  долгих-долгих  года…

Людмила  АЛЕКСАНДРОВА.

ПАКІНУЦЬ СЛЕД НА ЗЯМЛІ

На  мінулым  тыдні  ў  Максімавічах  адбылася  ўрачыстасць,  а  прасторнае  фае  сельскага  Дома  культуры  напярэдадні  свята  Перамогі  ўпрыгожыла  выстава  карцін  ветэрана  Вялікай  Айчыннай  вайны,  капітана  запасу  Фёдара  Іванавіча  Бакомчава.  Мастацкія  палотны  на  выставу  прадставілі  дачка  ветэрана  Наталля  і  тыя  людзі,  каму  ў  свой  час  Фёдар  Іванавіч  дарыў  свае  работы.
Адкрываючы  выставу,  дырэктар  Дома  культуры  Сяргей  Пятровіч  Шчэпка  заўважыў,  што  кожны  чалавек  на  зямлі  пакідае  след.  Найбольш  у  гэтым  плане  шанцуе  людзям  творчым,  бо  пасля  іх  застаюцца  творы  ў  выглядзе  кніг,  вершаваных  радкоў,  мастацкіх  палотнаў,  скульптур.
Дзякуючы  таленту  Фёдара  Іванавіча,  у  нас  ёсць  унікальная  магчымасць  палюбавацца  яго  шыкоўным  аўтапартрэтам  у  ваеннай  форме,  перанесціся  разам  з  ім  і  яго  жонкай  на  ўсеяны  пунсовымі  макамі  схіл  гары;  з  жанчынай,  якая  светлым  летнім  ранкам  гоніць  кароў  на  пашу,  прайсці  па  лясной  сцежцы,  адчуць  подых  ветрыку   і  атрымаць  асалоду  ад  водару  залатых  ніў  і  жытнёвых  палеткаў,  букеціка  бэзу, спелых  фруктаў  і  кветак.
Валянціна  Яўгенаўна  Валжанкова,  намеснік  старшыні  праўлення  КСВК “Калгас  “Радзіма”,  заўважыла,  што  мастацкая  выстава  ў  аграгарадку — важная  культурная  падзея  і,  безумоўна ж,  у  вяскоўцаў  ёсць  нагода  лішні  раз  зазірнуць  ва  ўстанову  культуры,  каб  палюбавацца  нацюрмортамі  і  пейзажамі  мастака.
Уважліва  слухалі  прысутныя  вершы  ў  выкананні  Вольгі  Пінчук  і  Насці  Карнач,  музычныя  творы,  якія натхнёна  выканалі  Наталля  і  Сяргей  Рыбікавы.  Разам  з  самадзейнымі  артыстамі  праспявалі  песні  ваеннай  пары.
Дачка  ветэрана  Наталля  адзначыла,  што  тата  не  любіў  расказваць  пра  вайну,  быў  чалавекам  сціплым  і  добрым.  Яна  шчыра  падзякавала  арганізатарам  выставы  і  самадзейным  артыстам,  усім  прысутным  за  праяўленую  цікавасць  да  творчасці  яе  бацькі,  мастака-самавучкі,  і  выканала  рэквіем,  які  прысвяціла  памяці  роднага  чалавека  і  ўсіх  ветэранаў  Вялікай  Айчыннай  вайны.
Жывыя  кветкі  ў  стылізаванай  вазе  ад  гільзы,  каска  чырвонаармейца  на  стале,  накрытым  чырвоным  абрусам,  дакументы  ваеннай  пары  прыцягвалі  ўвагу  малечы  і  дарослых.  Дзецям  цікава  дакрануцца  да  гісторыі  і  зазірнуць  у  альбомы,  у  якіх  бібліятэкар  Кацярына  Віктараўна  Сакава  збірае  гісторыю  вёскі,  а  потым  цікава  аб  гэтым  расказвае.

*  *  *

Фёдар  Іванаваіч  Бакомчаў  у  армію  быў  прызваны  ў  лістападзе  1943  года  і  накіраваны  на  вучобу  ў  другую  акруговую  школу  стралкова-снайперскай  падрыхтоўкі  Маскоўскай  ваеннай  акругі.  З  15  жніўня  1944  —  камандзір  стралковага  аддзялення  882-га  стралковага  палка  290-й  стралковай  дывізіі  2-га  Беларускага  фронта  быў  на  перадавой.  Медаль  “За  баявыя  заслугі”  яскрава  сведчыць  аб  тым,  што  быў  ён  байцом  смелым  і  адважным.
З  чэрвеня  1946  года  і  да  жніўня  1954  ён  кадравы  ваенны.
Пасля  звальнення  з  арміі  па  скарачэнні  штату  разам  з  жонкай  Ганнай  Гаўрылаўнай   жыў  у  Клічаве.  Нейкі  час  працаваў  дырэктарам  раённага  Дома  культуры,  потым  мастаком-афарміцелем  у  розных  арганізацыях.  Тут  нарадзіліся  і  выраслі  іх  дзеці — Аляксандр,  Юрый  і  Наталля,  а  потым  і  чацвёра  ўнукаў.  Мастацкі  талент  ад  дзядулі  перадаўся  ўнучцы  Ганне,  якая  выдатна  малюе  і  з’яўляецца  студэнткай архітэктурнага  факультэта  БНТУ.
Важна  заўважыць,  што  служыць  ураджэнцу  Татарскай  АССР  давялося  ў  слаўнай  290-й  стралковай  дывізіі,  якая  фарміравалася  ў  чэрвені  1941 года ў  горадзе Калязіне. У  жніўні 1941-га  ўвайшла  ў  склад  50-й  арміі  Бранскага  фронту, Заходняга  фронту.  З  красавіка 1942 года — у складзе 10-й арміі. Дывізія  прымала  ўдзел  у  баях  пад  Бранскам,  Тулай, вызваляла  Калугу, Юхнаў, Леніно, Магілёў, Гродна.  Байцы  дывізіі  праявілі  мужнасць  і  гераізм  у  Берлінскай аперацыі.
290-я стралковая дывізія 23 чэрвеня 1944 года першай фарсіравала  раку  Проня  каля  вёскі  Будзіна Чавускага раёна,  дала  пачатак  адной з  буйнейшых  стратэгічных  наступальных  аперацый  “Баграціён”  летне-восеньскай  кампаніі 1944 года.
У  час  Вялікай  Айчыннай  вайны  баявыя  за-слугі  войскаў   пры вызваленні  буйных  гарадоў,  акружэнні  і  знішчэнні  варожых  групіровак, а таксама фарсіраванні  рэк  адзначаліся  загадамі  Вярхоўнага  Галоўнакамандуючага.  У  загадзе ад  25  чэрвеня  1944  года  адзначана  фарсіраванне  ракі  Проня, у  выніку  чаго была прарвана  надзвычай  умацаваная  абарона немцаў. З  33-х рэк, якія ўпаміналіся ў  загадах Сталіна, беларуская  рачулка  Проня,  напэўна, самая  малавядомая  і  нязначная. Аднак  за яе фарсіраванне  ў  Маскве  прагрымела 20 залпаў салюту з двухсот дваццаці чатырох  гармат.  У 1944 годзе  дывізія  вызваліла  Магілёў,   за  што і  стала  называцца «Магілёўская» і  была   ўзнагароджана   ордэнам  Чырвонага  Сцяга.
У  наш  неспакойны  час,  калі  ў  суседняй  краіне  льецца  кроў  і  зажыва  гараць  людзі,  палыхаюць  вогнішчы, па  вуліцах  гарадоў  імчаць  танкі  і  бронемашыны, а  ў  небе  равуць  баявыя  верталёты, мы  з  асаблівым  пачуццём  ставімся  да  памяці  аб  той  страшнай  вайне  і  ўсіх  тых,  хто,  не  шкадуючы  жыцця,  вызваляў  ад  фашызму  нашу  Радзіму.

Аліна  СУДНІК.
На  здымку:  дачка  ветэрана  Наталля  Фёдараўна  Рыбікава.

Последние новости

В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
Спорт

Время отдыха и спорта

19 апреля 2024
ВНС-2024

День информирования. Обратная связь

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024