Спартыўны мерыдыян
Спартакіяда «Абаронца Айчыны»
У спартакіядзе па праграме летняга шматбор’я ўдзельнічалі 8 камандаў старшакласнікаў з сярэдніх школ раёна. Будучыя абаронцы спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, кіданні гранаты, бегу на дыстанцыі 100 і 3000 метраў, падцягванні на перакладзіне. Лепшай фізічнай падрыхтоўкай вызначыліся пярэкальскія школьнікі, якія па рэзультатах сталі пераможцамі ў камандным заліку (настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі В. У. Чэрап). У складзе каманды выступалі: Вячаслаў Скудны, Аляксандр Кушнер, Дзмітрый Самсонік, Яўген Жылавачык, Іван Грынкевіч і Дзмітрый Казак. Вельмі моцнымі сапернікамі аказаліся старшакласнікі Дзмітраўскага ВПК ДС – СШ, якія занялі 2-е месца (настаўнік фізкультуры Г. П. Краўчанка). Замыкае тройку лідараў каманда СШ № 2 горада (настаўнік фізкультуры С. Т. Эртман).
Пераможцамі спартакіяды ў асабістым заліку сталі: Дзмітрый Самсонік з Пярэкальскай СШ, 11-класнікі Дзмітраўскага ВПК ДС – СШ Кірыл Кагачоў і Сяргей Арлоўскі.
Шэраг юных спартсменаў вызначыліся ў асобных відах спорту. Так, Дзмітрый Казак з Пярэкальскай СШ і Раман Кніга з СШ № 2 горада падцягнуліся на перакладзіне па 22 разы; лепшы рэзультат у стральбе – 19 ачкоў – у Сяргея Арлоўскага (Дзмітраўскі ВПК ДС – СШ). Дзмітрыю Самсоніку, абсалютнаму пераможцы спартакіяды, не было роўных сярод равес-нікаў у бегу на кароткую дыстанцыю (рэзультат 12,2 с) і доўгую – рэзультат 10,50 с, кіданні гранаты (49 метраў), а таксама ён 22 разы падцягнуўся на перакладзіне.
Пераможцы паўфіналу
Зборныя каманды юнакоў і дзяўчат раёна па валейболе ўдзельнічалі ў занальных спаборніцтвах абласной спартакіяды школьнікаў у Магілёве. Юныя клічаўляне 1999-2000 г. н. абышлі ўсіх сапернікаў: валейбалістаў з магілёўскага раёна, Чавус, Горак, Крычава, Слаўгарада – і выйшлі ў фінал спартакіяды.
У складзе дзявочай валейбольнай каманды выступалі: Аляксандра Панцялеева, Сняжана Землякова, Віялета Зубава, Мілена Канстанцінава, Крысціна Сёмкіна (Максімавіцкая СШ), Анастасія Кавальчук, Карына Кудзіна, Юлія Доўгая, Дар’я Барадзіна, Валерыя Некрашэвіч, Аліна Прымак, Уладзіслава Лапко (Пярэкальская СШ). Гонар нашага раёна сярод юнакоў адстойвалі: Арцём Глушакоў, Канстанцін Шчэпка, Мікалай Лабановіч, Мікалай Казлоў (Максімавіцкая СШ), клічаўляне Віктар Бондар, Уладзіслаў Рыжковіч, Дзяніс Фурс, Ілья Лескавец, Арцём Шумскі, Станіслаў Ачыновіч, Мацвей Лапко (СШ № 1 горада). Рыхтавалі каманды Я. В. Кароткі, У. А. Ільінчык і Д. І. Мароз.
Баскетбол
Баскетбалісткі СШ № 2 сталі пераможцамі нядаўняга першынства раёна ў гэтым відзе спорту (настаўнік фізкультуры М. А. Бяляўскі). У складзе каманды выступалі: Марыя Харлап, Анастасія Вайейкова, Анастасія Ганчаронак, Таццяна Валовік, Надзея Белазор, Анжэліка Дабрапольская. На другім месцы – баскетбалісткі СШ № 1 (настаўнік фізкультуры Л. У. Коршун), замыкае тройку лідараў каманда Нясяцкай СШ (настаўнік фізкультуры А. М. Калячонак).
Сяргей БЕЛАБАРОДЫ,
дырэктар ДЮСШ.