Темы

КУЧЫНСКІ БОЙ

Летам 1942 года партызаны Клічаўскай партызанскай зоны  вялі  цяжкія   баі з нямецкімі карнікамі ў блакадах “Хрушч” (“Майскі  жук”)  і “Адлер” (“Арол”). Многія  населеныя пункты  раёна  тройчы пераходзілі з рук у рукі. Над пазіцыямі  народных  мсціўцаў  кружылі варожыя  бамбардзіроўшчыкі, вяла   моцны  агонь   артылерыя.  Вытрымаць такі напор  было немагчыма…
Партызаны  былі  вымушаны  пакінуць  раней  вызвалены  імі  Клічаў, абарончы рубеж на рацэ  Ольса і адступіць ва ўсакінскі лес. Але  карнікі  ўзялі  іх  у  акружэнне,  нямецкія самалёты  бамбілі лясны  масіў,  заканчваліся  прадукты  харчавання,  не хапала боепрыпасаў. Самалёт з Вялікай зямлі скінуў груз  снарадаў, мін і гранат, але большая частка  з  гэтага трапіла ў рукі ворага.
У  такіх  складаных  умовах   камандзір 61-га партызанскага атрада Рыгор Кузьміч  Паўлаў аддаў загад свайму намесніку  Якаву  Фёдаравічу  Каўшырку з групай партызан адправіцца ў вёску  Кучын  Быхаўскага раёна, разграміць паліцэйскі  ўчастак, дабыць трафеі і прадукты харчавання  для  атрада.
26 ліпеня 1942 года група з 15 чалавек адправілася на заданне. У склад  групы  ўваходзілі байцы: лейтэнант,  камсамолец, камандзір-артылерыст Якаў  Фёдаравіч  Каўшырка; палітрук роты  Васіль Пятровіч Крайко; лейтэнант,  камуніст Уладзімір Андрэевіч  Зайцаў, жыхар в. Усакіна; старшы лейтэнант,  камуніст Васіль Трафімавіч Кандрацьеў; малодшы сяржант,    кулямётчык, камсамолец Іван Васільевіч Карнецкі; сяржант,  кулямётчык, камсамолец Васіль Пятровіч Краўцоў; сяржант,  камандзір аддзялення Міхаіл Васільевіч Палікарпаў; чырвонаармеец,  камандзір аддзялення Рыгор Андрэевіч Зайцаў; чырвонаармеец,  стралок, камсамолец Мікалай Сямёнавіч Віхрыцкі; баец,           2-гі нумар кулямётнага разліку, настаўнік Васіль Іванавіч Зуеў ; баец,  камсамолец Уладзімір Іванавіч Валенда, жыхар Клічава; баец, камуніст Міхаіл Аскаравіч Ляйбо-віч; баец Хамат Саітаў  (башкір); кулямётчык  Павел Іванавіч Каблоў ; 2-гі нумар кулямётнага разліку Сцяпан Рыгоравіч Гардзееў, ураджэнец Варонежскай вобласц.   На ўзбраенні групы было чатыры ручныя кулямёты, два аўтаматы і гранаты.
Разграміўшы Кучынскі паліцэйскі  ўчастак, партызаны прыпыніліся ў лесе  насупраць пасёлка Майдан Быхаўскага раёна. Яны не ведалі, што з 26 ліпеня карнікі пачалі поўную блакіроўку Клічаўскага, Бярэзінскага і Бялыніцкага раёнаў   і занялі правы бераг ракі Друць. На світанні 9 жніўня 1942 года немцы занялі вёскі Кучын, Олень, Заброддзе, Загацце, пасёлак Майдан, сходу акружылі кучынскі лес і адкрылі кулямётны і мінамётны агонь. Вакол лесу патрулявалі танкеткі і бронемашыны. Такім чынам, група Каўшыркі  аказалася адрэзанай ад сваіх асноўных сіл. Выхаду з лесу для партызан не было.  У  гэтым   становішчы  Якаў Каўшырка прыняў рашэнне: з лесу не выходзіць, манеўраваць   у   ім  да наступлення цемры.   Апоўдні   карнікі  пачалі прачосваць лес і адцяснілі партызан  у супрацьлеглы  бок. Але  і там былі немцы. Яны акружалі   народных  мсціўцаў  з усіх бакоў, і тыя вымушаны былі заняць кругавую абарону. Невялікая  група  партызан  уступіла ў  няроўны  бой   са шматлікімі сіламі ворага. Яны прынялі рашэнне не здавацца ў палон, біцца да апошняга патрона, расстрэльваць ворага зблізу, ва ўпор.
Партызаны адбівалі атаку за атакай.  Карнікі адступілі і  адкрылі   мінамётны агонь. Рады абаронцаў  пачалі  змяншацца. Першым быў цяжка паранены камандзір   Якаў Каўшырка, але  ён працягваў камандаваць боем. … Яшчэ некалькі атак фашыстаў адбіты. Няма  ўжо  ў  жывых камандзіра партызан.  Камандаванне боем прыняў паліт-рук Васіль Пятровіч Крайко. Знішчальны ружэйна-кулямётны агонь вёўся з двух бакоў. Абодва бакі неслі страты ў сваіх радах. Сярод партызан былі забіты па-літрук, байцы Васіль Зуеў, старшы лейтэнант Васіль Кандрацьеў, сяржант Міхаіл Палікарпаў.   Атакі гітлераўцаў не спыняліся. Засталося ў жывых шасцёра  партызан. Немцы спынілі агонь, каб перагрупавацца. Параненыя партызаны выкарысталі  гэтыя   хвіліны, каб падняцца ў атаку і закідаць ворага гранатамі.  Разам з партызанамі загінула нямала гітлераўцаў.   Бой працягваўся  каля трох гадзін. У гэтым баі палі смерцю храбрых   13 партызан – камуністы, камсамольцы, беспартыйныя.  У жывых засталіся кулямётчыкі Павел Каблоў і Сцяпан Гардзееў. Яны  працягвалі весці агонь з кулямётаў. Ім удалося прабіць брэш  у радах гітлераўцаў  і выйсці з акружэння.   Да наступлення  цемры партызаны прасядзелі ў балоце, потым сталі прабівацца да сваіх. Прыбыўшы ў атрад, расказалі пра трагедыю ў кучынскім лесе.  У гэтым баі немцы панеслі вялікія страты  – 78 забітых і 136 параненых салдат (да-дзеныя з аператыўнай зводкі камандавання 61-га п.а. у БШПР).
Подзвіг верных патрыётаў Радзімы стаў  прыкладам  мужнасці і стойкасці для ўсіх народных мсціўцаў Магілёўшчыны. Ён увекавечаны ў помніку-абеліску ля вёскі Кучын Быхаўскага раёна, у ваеннай зале Клічаўскага раённага музея,   услаўлены  ў народных вершах:
Их было тринадцать. Фашистов орава их окружила в лесу.
Враги перед ними и слева, и справа, как гады меж сосен ползут.
Их было тринадцать. Всё уже и уже сжимали фашисты кольцо.
Предательским оком из тысячи ружей смерть им глядела в лицо.
Их было тринадцать. Грозно и смело за Родину бросились в бой.
И летнее солнце на миг потемнело, померкло от грозной отваги такой.
Их было тринадцать. Дела боевые во славу родной и любимой страны
Немеркнущим светом, вечно живые горят на знамёнах священной войны.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 красавіка 1950 года   наш зямляк Уладзімір Іванавіч Валенда пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Яму было 16 гадоў, калі ён загінуў за родную Беларусь.

Падрыхтавала Таццяна   КАСЦЮКЕВІЧ,
галоўны  захавальнік
фондаў
раённага музея.

Последние новости

Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024
Правопорядок

Случаи смертельных отравлений алкоголем в 2023 году

26 марта 2024
Официально

Лукашенко рассказал о контактах с Путиным в течение суток после теракта в Подмосковье

26 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Профсоюзы

Правовой профсоюзный приём

26 марта 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Символ скорби

26 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Медицина

С заботой о здоровье. Диспансеризация по новым правилам

18 марта 2024