СПЛОЧЁННЫЙ КОЛЛЕКТИВ ДРУЖИННИЦ
Мы спокойно ходим по улицам города и знаем, что безопасность каждого из нас — в надёжных руках сотрудников милиции. Но порой и они прибегают к помощи рядовых граждан. Система взаимодействия правоохранительных органов и добровольных народных дружин, апробированная десятилетиями, доказала свою эффективность и необходимость такого сотрудничества.
В настоящее время в нашем районе действует 25 добровольных дружин. А лучшая из них состоит исключительно из прекрасной половины человечества. Сотрудницы УЗ «Кличевская ЦРБ» – неоспоримые лидеры в помощи милиции.
Каждый месяц шесть женщин после трудового дня выходят на дежурство. Совместно с участковыми инспекторами они следят за порядком на улицах и в местах отдыха людей, посещают неблагополучные семьи и любителей «горячительных» напитков. Кстати, члены ДНД обладают такими же полномочиями, как и сотрудники милиции, и отказ от выполнения их требований влечёт за собой соответствующие последствия.
Координирует профессиональную работу дружинниц Елена Николаевна Ганчаронак, которая уже на протяжении семи лет возглавляет ДНД.
Своеобразный бонус в дежурствах даёт её специфика работы. Ведь, будучи медсестрой наркологического кабинета, с проблемным контингентом она знакома довольно хорошо. Порой бывает, что и вне дежурств она делает замечания людям «под градусом», не может пройти мимо. И эту особенность характера Елены Николаевны отмечают её коллеги по работе. «Умная, ответственная и очень порядочная. Всегда придёт на помощь в трудной ситуации, а в работе она – неутомимый трудоголик», – так отзываются о ней на работе.
Наверное, энтузиазм, с которым Елена Николаевна берётся за дело, «заразен», потому что плохо выполнять то, что поручено членам ДНД, они просто не могут, иначе подведут друг друга. Пожалуй, именно поэтому у этой дружины – лучшие результаты, ведь они делают свою работу по-настоящему честно. Браво, женщины в белых халатах!
Ольга ЛАПКО.
На снимке: (слева направо) Е. Н. Садовская, А. А. Пахомова, М. В. Маевская, Е. Н. Ганчаронок, Н. А. Долгая, Л. Н. Солтан. Фото автора.
Прыцягненне зямлі, прыцягненне палёў…
Мікалай ШчАгалькоў і Андрэй Баркоўскі – мясцовыя, іх бацькі, дзяды, прадзеды адсюль былі, з вёскі Бёрда, якая свой адлік вя-дзе аж з 1560 года.
Гаспадарылі на гэтай зямлі, гаравалі і радаваліся, кахалі, гадавалі дзяцей, а ў цяжкай сялянскай справе стараліся не астудзіць душы сваёй. Не змаглі пераадолець прыцягненне роднай зямлі і яны, іх на-шчадкі.
І Мікалай, і Андрэй таксама пусцілі тут глыбокія карані. У колішняй гаспадарцы шчыравалі іх бацькі, а цяпер вось сыны – адны з лепшых механізатараў у СВУ “Зарэчны” ДЛГУ “Клічаўскі лясгас”. Няхай не заканчвалі ўніверсітэтаў, але і на выгоды гарадскога жыцця не спакусі-ліся. Скончылі мясцовую школу, вучыліся ў вячэрняй, у вучэбна-курсавым камбінаце атрымалі спецыяльнасць механізатара. Цяпер, хоць розніца ва ўзросце ў іх крыху больш за дзясятак гадоў, абодва маюць кваліфікацыю трактарыста-машыніста 1-га класа. Так, гэта гаспадарка накіроўвала і аплочвала іх вучобу, хлопцы ж стараліся апраўдаць давер, і вось зараз ім па плячы і самая складаная сельскагаспадарчая самаходная тэхніка.
Агульныя рысы ў Мікалая Аляксандравіча і Андрэя Сяргеевіча – стараннасць, працавітасць, адказнасць. За рулём з цямна да цямна – для іх звычайная справа. Толькі ўсміхнуцца: “Ведай нашых!” – і за справу на сваіх МТЗ-82, якія, дарэчы, атрымалі абодва новенькімі, у адзін дзень, два гады таму, і тэх-ніку сваю берагуць. Мікалай Шчагалькоў больш заняты на транс-партных работах, вывазцы арганікі, унясенні мінеральных угнаенняў, летам – на сенакашэнні, адвозцы здробненай зялёнай масы. Андрэй Баркоўскі то з пагрузчыкам, прэсам, то на нарыхтоўцы кармоў на кормаўборачным камбайне шчыруе. Вось летась урадзіла ў гаспадарцы кукуруза, дала ўраджай большы ўтрая, чым пазалетась. Дык Андрэй Баркоўскі на сваім КГ-6 нарыхтаваў 2411 тон кукурузнай масы, Мікалай Шчагалькоў адвёз ад камбайнаў 3547 тон яе. Добры ўклад у нарыхтоўку надзейнай кармавой базы для грамадскага статка!
Толькі аднойчы яны надоўга пакідалі родную вёску і родную зямлю – падчас тэрміновай службы ў арміі. Мікалай служыў у інжынерных войсках, Андрэй быў вадзіцелем танка Т-42. У гэтай школе мужнасці і загартоўкі кожны яшчэ больш упэўніўся: не жыць ім ужо без паху свежай раллі, водару свежаскошанай травы, шэпту спелай збажыны. Цяпер у іх, хлебаробаў, кожны дзень новыя клопаты. Незаўважна, гарманічна змяняюцца поры года, калі трэба сеяць, касіць, жаць, нарыхтоўваць кармы.
А жыццё імчыць шпарка. У Мікалая ўжо не толькі дзеці дарослыя, але і цэлае багацце ёсць – двое ўнучыкаў па два гадочкі. У Андрэя ж меншая дачушка толькі становіцца падлеткам. А самі яны ўсё такія ж маладыя, у поўным росквіце сіл, ім жыць і жыць на бацькоўскай зямлі, быць шчаслівымі!
Ніна Ізох.
На здымку: (злева направа) М. А. Шчагалькоў і А. С. Баркоўскі. Фота аўтара.