Темы

У гасцях у рэдакцыі начальнік аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

У нашай краіне  кожны  сямейны  чалавек  мае  магчымасць  працаваць  і  ўмацоўваць  свой  дабрабыт.   Непрацаздольным  грамадзянам  і  маламаёмным,  сіротам  і  вызваленым  з  месцаў  пазбаўлення  волі  забяспечана  дзейсная  пад-трымка  з  боку  дзяржавы.
З  кожным  годам  удасканальваецца  заканадаўства  па  сацыяльным  абслугоўванні  насельніцтва,  пашыраецца  комплекс  аказваемых  насельніцтву  паслуг.  Стабільна  працуе  пенсійная  сістэма.  А  забяспечваюць  гэтыя  выгоды сацыяльныя  работнікі.
Сёння  ў  нас  у  гасцях – Людміла  Канстанцінаўна  ЦЫКУНОВА,  начальнік  аддзялення  сацыяльнай  адаптацыі  і  рэабілітацыі  Цэнтра  сацыяльнага  абслугоўвання  насельніцтва.
У  свой  час  яна  скончыла  Магілёўскі  дзяржаўны  ўніверсітэт  імя  А. Куляшова,  замужам,  мае  дзве  дачкі.  Старэйшая,  Наталля,  ужо студэнтка  3-га  курса  ўніверсітэта  імя А. Куляшова,  а  малодшая,  Настачка,  вучыцца  ў  5-м  класе.  Мая  суразмоўца — выдатная  гаспадыня  і  маці,  у  вольны  час  любіць  пачытаць  добрую  кніжку  або  вышываць  крыжыкам,  а  яшчэ  наталяе  душу  заняткамі  і  забавамі  з  малодшай  дачушкай.
— Людміла  Канстанцінаўна,  раскажыце,  калі  ласка,  як  працуе  аддзяленне  адаптацыі  і  рэабілітацыі.
— У самой  назве  аддзялення  закладзена  асноўная  сутнасць  нашай  працы:  дапамагаць  чалавеку  жыць  у  грамадстве,  аказваць  усебаковую  дапамогу  і  падтрымку  грамадзянам,  якія  апынуліся  ў  цяжкай  жыццёвай  сітуацыі,  якія  перажылі псіхафізічнае  насілле  ці  нейкую  іншую  жыццёвую   сітуацыю  або  сталі  ахвярамі  гандлю  людзьмі. Калі  чалавек  жыве  ў  сям’і,  то  радасць  і  гора  ён  дзеліць  з  блізкімі.  А  вось  тым,  у  каго  няма  бацькоў,  нават  блізкіх  родзічаў,  прыходзім  на  дапамогу  мы.
Каб  мець  поўную  інфармацыю  аб  ступені  запатрабаванасці  нашых  паслуг,  мы  пастаянна  праводзім  карпатлівую  працу  па  зборы  і  стварэнні  банка  даных  аб  пражываючых  на  тэрыторыі  раёна  грамадзянах  па  катэгорыях. Так,  па  стане  на  1  студзеня  гэтага  года  ўзяты  на  ўлік  185  шматдзетных  сямей,  у  якіх  выхоўваецца  626  дзяцей  і  падлеткаў.  На  жаль,  у  нашым  раёне  вялікая  колькасць  няпоўных  сямей – 435,  у  якіх  выхоўваецца  570  хлопчыкаў  і  дзяўчынак.   У  пераважнай  большасці  ўсю  адказнасць  за  сям’ю  нясуць  жанчыны-маці.  На  сённяшні  дзень  32  сям’і  падпадаюць  пад  статус  сацыяльна небяспечных.  Таму  асаблівая  ўвага  ўдзяляецца  менавіта  ім  і  68  дзецям,  што  апынуліся  ў  сацыяльна небяспечным  становішчы.  Фактычна  раз  у  месяц  мы  наведваемся  ў  гэтыя  сем’і.  19  чалавек  не  маюць  родзічаў,  прычым  9  з  іх – студэнты  аграрна-тэхнічнага  каледжа.    Яшчэ  на  ўліку  ў  нас  82  жыхары  раёна,  якія  вызвалены  з  месцаў  па-збаўлення  волі.
– Колькі  чалавек  працуе  ў  аддзяленні?
— Акрамя  мяне,  яшчэ  два  чалавекі — Алена  Аляксандраўна  Русецкая,  спецыяліст  па  сацыяльнай  рабоце,  і  Вольга  Фёдараўна  Шэх,  псіхолаг.  Мае  калегі — людзі  адказныя,  старанныя,  з  імі  прыемна  працаваць  і  выконваць  ускладзеныя  на  нас  абавязкі.
— Агульнавядома,  што  сацыялізацыя  людзей,  якія  выраслі  ў  дзіцячым  доме  або  інтэрнаце,  якія  шмат  часу  знаходзіліся  за  кратамі,  —працэс  цяжкі,  доўгі  і  вельмі  складаны.  Якія  асаблівасці  працы  і  зносін  з  гэтымі  катэгорыямі  грамадзян?
– Сапраўды,  людзі,  якія  выраслі  або  доўгі  час  жылі  на  ўсім  гатовым,  трапляючы,  як  кажуць,  на  “свой  хлеб”,  часам  не  ведаюць,  як  жыць,  як  размяркоўваць  бюджэт,  дзе  шукаць  падтрымку,  як  супрацьстаяць  спакусам.  Наш  псіхолаг  шмат  гутарыць  з  гэтымі  людзьмі,  дапамагае  ім  і  дае  парады,  як  наладзіць  узаемаадносіны,  аднавіць  страчаныя  сувязі  з  ро-дзічамі,  як  стварыць  добразычлівы  клімат  у  сям’і.
Некаторым  з  нашых  падапечных  патрабуецца  сацыяльны  патранат.  Таму  мы  ў  абавязковым  парадку  падрабязна  інфармуем  іх  аб  дзяржаўных  дапамогах  і  гарантыях,  садзейнічаем  у  афармленні  і  атрыманні  ўсіх  відаў  ільгот,  атрыманні  адукацыі,  медыцынскай  дапамогі,  аказваем  сацыяльна-прававую  і  псіхалагічную  дапамогу.    Сіротам — браніруем  першыя  рабочыя  месцы,  дапамагаем  у  вырашэнні  жыллёвых  праблем.
– Скажыце,  калі  ласка,  з  якой  катэгорыяй  складаней  за  ўсё  наладжваць  кантакты  і  выстройваць  узаемаадносіны,  лінію  паводзін?
—  Спецыфіка  нашай  працы  патрабуе  далікатнасці  і  цярп-лівых  адносін  да  любога  чалавека.  Асабліва  складана  працаваць  з  сіротамі,  якія  маюць  асаблівасці  псіхафізічнага  развіцця.  Вось  іх,  у  літаральным  сэнсе  слова,  прыходзіцца  вадзіць  за  руку,  пастаянна  трымаць  у  полі  зроку  і  па  некалькі  разоў  тлумачыць  адно  і  тое  ж.
–  Ведаю,  што  пры  аддзяленні  адаптацыі  і  рэабілітацыі  паспяхова  працуе  група  ўзаемадапамогі  і  сацыяльнай  падтрымкі  анкапацыентаў.
– Так,  гэта  група  існуе  ўжо  шмат  гадоў,  назапашаны  станоўчы  вопыт  работы,  даюць  свае  плады  агульныя  мерапрыемствы,  пра  якія  нашы  сродкі  масавай  інфармацыі  шмат  расказвалі.  Вельмі  многім  спадабалася,  як  летам  на  свяце  горада  ўдзельніцы  групы  ад  душы  частавалі  клічаўлян  і  гасцей    травянымі  ўзварамі  і  напоямі,  настоенымі  на  гаючых  зёлках  і  травах.  Будзем  спа-дзявацца,  што  “Чайная  гасціная”  прыжывецца  на  агульнагарадскіх  масавых  мерапрыемствах.
Яшчэ  ў  нас  працуе  клуб  “Маладая  сям’я”.  На  вялікі  жаль,  бацькоўству  і  мацярынству  ў  нас  нідзе  не  вучаць.  А  праблем  у  кожнай  сям’і  хапае  як  у  адносінах  паміж  мужам  і  жонкай,  так  і  ў  адвечнай  дылеме  “бацькі  і  дзеці”.
Пакуль  на  пасяджэнні  клуба  прыходзяць  толькі  тры  сямейныя  пары,  вельмі  хацелася б,  каб  кола  нашых  сяброў  множылася.
– А  што  ў  планах?
— Мы  запускаем  новы  праект  “Татава  школа”  і  запрашаем  усіх  мужчын,  асабліва  маладых,    падтрымаць  нашу  ініцыятыву.  Праблема  бацькоўства  і  сіроцтва  пры  жывых  бацьках  існуе,  інакш  не  было б  у  нас  амаль  паўтысячы  няпоўных  сямей.  Наспела  неабходнасць  захоўваць,  развіваць,  напаўняць  зместам  і  аднаўляць  пачуцці, якія  мы  атрымалі  ў  спадчыну  ад  сваіх  продкаў.
— Дзякуй,  Людміла  Канстанцінаўна.  Поспеху  Вам  у  працы  і  ажыццяўлення  задуманых  планаў.

Гутарыла  Аліна  СУДНІК.

Последние новости

В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 13 апреля

11 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024

Рекомендуем

НОВОСТЬ ДНЯ

Успех сопутствует профессионалам!

5 апреля 2024
Молодёжь

Имя её – Виктория!

5 апреля 2024
Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Актуально

Встреча городов-побратимов

3 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Правопорядок

О проведении республиканской профилактической акции «Дом без насилия!»

5 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024