АЛЕГ СЯМЁНАЎ: “песня жыве і кранае душу толькі тады, калі ў яе стварэнне ўкладзена штосьці значна большае, чым проста ўменне сачыняць”

Пазнаёміцца  з  творчасцю  Алега  Сямёнава  клічаўляне  мелі  магчымасць  летам  мінулага  года.  Артыст  выступаў  з  сольнай  праграмай  “Песні  на  ўсе  часы”  на  свяце  горада  і  ў  літаральным  сэнсе  слова  захапіў  у  палон  усіх  гледачоў.  Бархатны,  прыемнага  тэмбру  голас  праз  дынамікі  разносіўся  далёка  па  наваколлі,  наталяючы  нашы  душы  песнямі  пра  маці  і  Радзіму,  каханне  і  сяброўства, пунсовыя  зоркі  ды  малінавы  звон.

Наша  даведка

Алег  Міхайлавіч   СЯМЁНАЎ  нарадзіўся  і  вырас  у  Гомельскай  вобласці.  У  свой  час  паспяхова  скончыў  музычнае  вучылішча,  затым  Беларускую  дзяржаўную  кансерваторыю.
Імя  спевака  добра  вядома  не  толькі  ў  нашай  краіне,  а  і  далёка  за  яе  межамі.  Ён  паспяхова  гастраліруе  па  краінах  свету,  актыўны  ўдзельнік  значных  рэспубліканскіх  мерапрыемстваў  і  канцэртаў,  у  тым  ліку  міжнароднага  фестывалю  “Славянскі  базар  у  Віцебску”,  свята  працы  “Дажынкі”.
У  канцы  80-х  стварыў  мужчынскую  вакальную  групу  “Чысты  голас”,  якой  прысвяціў  10  гадоў  жыцця.  Гледачы  запомнілі  яго  як  саліста  маладзёжнага  тэатра  эстрады,  тэатра  песні  Ірыны  Дарафеевай.
У  1996  годзе  ўдастоены  звання  лаўрэат  прэміі  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  “За  духоўнае  адраджэнне”,  а  ў  2013  годзе  ўзнагаро-джаны  медалём  Францыска  Скарыны.

– Алег  Міхайлавіч,  раскажыце,  калі  ласка,  з  чаго  ўсё  пачыналася.
– З  дзяцінства,  вядома.  Я  самастойна  навучыўся  іграць  на  гармоніку  і  баяне.  А  ў  сем  гадоў  адбылося  маё  першае  публічнае  выступленне.  На  сцэне  сельскага  клуба я  іграў  на  баяне,  тады ж  і  атрымаў  першыя  апладысменты,  якімі  вельмі  даражу  і  па  сённяшні  дзень.  У  14  гадоў  стаў  навучэнцам  дырыжорска-харавога  аддзялення  Гомельскага  музычнага  вучылішча.  У  кансерваторыі  вучыўся  ў  класе  прафесара,  народнага  артыста  Савецкага  Саюза  Віктара  Уладзіміравіча  Роўды.  У  студэнцтве  пачалася  мая  актыўная  канцэртная  дзейнасць.
– Якія  жанры  песеннай  мастацкай  творчасці  Вам  найбольш  блізкія?
– Я  працую  ў  розных  жанрах,  і  кожны  з  іх,  будзь  то  народны,  класічны, эстрадны,  харавы  ці  фальклорны,  па-свойму  цікавы.  І  не  столькі  важна,  у  якім  жанры  выканана  песня,  важна,  якія  струны  душы  слухача  закрануў,  якія  эмоцыі  ўдаецца  разбудзіць  і  выцягнуць  на  паверхню.
–  Мне  вельмі  падабаюцца  беларускамоўныя  песні  ў  Вашым  выкананні.  Адчуваецца,  што  Вы  ўдумліва  падыходзіце  не  толькі  да  выбару  рэпертуару,  а  і  да  вымаўлення  кожнага  гука. Цікава,  як  за  межамі  Беларусі  гледачы  ўспрымаюць  нашу  мову?
– Гледачы  ўсюды добра  рэагуюць  на  музычнае  мастацтва.  Там,  дзе  не  разумеюць  словы,  больш  увагі  ўдзяляюць  мелодыі,  рытму,  міміцы  і  рухам  артыста,  з  дапамогай  якіх  ён  стараецца  данесці  сэнс  і  змест  песні  або  раманса.  У  час  гастроляў  па  замежжы  абавязкова  ўключаю  ў  рэпертуар  песні  на  мове  яе  носьбітаў.  У  маім  рэпертуары  ёсць  творы  на  анг-лійскай,  нямецкай,  французскай  мовах,  якія  выконваў  у  час  гастроляў па  Германіі,  Галандыі,  ЗША,  Індыі,  Аўстрыі,  Іспаніі.  Павінен  заўважыць,  што  добрыя  песні  аднолькава  добра  ўспрымаюцца  гледачамі  ва  ўсіх  краінах.  Музыка  ўвогуле  не  мае  межаў,  а  тым  больш  узроставых  катэгорый.
– Падзяліцеся,  калі  ласка,  пра  Ваша  сяброўства,  пра  тых,  хто  піша  для  Вас  тэксты  і  музыку.
– Як  і  кожны  творчы  чалавек,  маю  аўтараў,  су-працоўніцтвам  з  якімі  вельмі  даражу. Я  сябрую  з  паэтамі-песеннікамі  Васілём  Жуковічам,  Уладзімірам  Пецюкевічам,  з  кампазітарам  Дзмітрыем  Далгалёвым.  Асаблівае  месца  ў  маім  сэрцы  належыць  Ізмаілу  Капланаву,  царства  яму  нябеснае.
–  А  як  нараджаюцца  песні  Алега  Сямёнава?
– У  цяжкіх  муках (смяецца).  Звычайна  яны  нараджаюцца  ў  выніку  кранаючых  пачуццяў,  узнёслага  настрою  і  прыемных  падзей.  Калі  гэтым  складаючым  становіцца  цесна  ў  маёй  душы,  тады  бяру  ў  рукі  аловак  і  паперу,  са-джуся  да  інструмента  і…  нараджаецца  песня.  Я  перакананы,  што  і  мае,  і  песні  іншых  аўтараў  жывуць  і  кранаюць  душу  толькі  тады,  калі  ў  іх  стварэнне  ўкладзена  штосьці  значна  большае,  чым  проста  ўменне  сачыняць.
– А  калі  мы  зноў  су-стрэнемся  з  выдатным  беларускім  артыстам?
– Атрымаў  запрашэнне  выступіць  у  Клічаве  на  ўрачыстым  сходзе  перадавікоў  народнай  гаспадаркі.  Так  што  чакайце,  хутка  сустрэнемся.
– Дзякуй, Алег  Міхайлавіч.  Тады  не  развітваюся  з  Вамі  і  спадзяюся на  новае  інтэрв’ю.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024