Тринадцать миллионов детских жизней –
Кровавый след коричневой чумы.
Их мёртвые глазёнки с укоризной
Глядят нам в душу из могильной тьмы.
А.Молчанов
Набліжаецца Дзень памяці юных герояў–антыфашыстаў, які штогод адзначаецца 8 лютага.
Крыху перадгісторыі. У розныя гады ў розных краінах свету якраз у гэты дзень адбываліся выпадкі гібелі юных герояў: 8 лютага 1943 года гітлераўцамі былі расстраляны героі “Маладой гвардыі” Краснадона; у французскім горадзе Бефоне пакараны пяцёра ліцэістаў, удзельнікаў Супраціўлення. 8 лютага 1962 года працоўныя горада Парыжа выйшлі на антыфашысцкую дэманстрацыю. У першым радзе ішоў невысокі пятнаццацігадовы хлопец Даніэль Феры, французскі камсамолец. Ён не чуў стрэлаў. Забіты, упаў на маставую. Праз год, 8 лютага 1963 года, у Іракскай турме ад нечалавечых катаванняў памёр другі хлопчык – Фадыл Джамаль, які змагаўся з фашысцкай дыктатурай. З таго часу дзень 8 лютага лічыцца Днём памяці юных герояў-антыфашыстаў, які з 1963 года адзначае ўся прагрэсіўная моладзь.
А колькі падлеткаў у гады Другой сусветнай вайны аддалі свае жыцці за вызваленне роднай зямлі ад ворага! У гэтым спісе – украінец Валя Коцік, балгарын Мітко Палаузаў, руская Зіна Партнова, беларус Марат Казей і іншыя.
Сёння ў памяці ўдзячных нашчадкаў жывуць імёны тых, хто разам з бацькамі, старэйшымі братамі і сёстрамі са зброяй у руках ішоў у бой за свабоду Радзімы. Сярод загінуўшых і нашы землякі – Марыя Заяц, васьмікласніца сярэдняй школы Клічава, Міхаіл Заловіч, пяцікласнік Нова-Максімавіцкай школы, Алёша Галацэвіч – шасцікласнік Бацэвіцкай школы, і многія іншыя.
У горадзе Мінску ў канцы 50-х гадоў у Піянерскім парку ўстаноўлены помнік піянеру-герою Марату Казею. Восенню мінулага года Цэнтральны Савет грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” аб’явіў рэспубліканскую працоўную акцыю “Наша піянерская праца табе, Айчына” па зборы другаснай сыравіны, прысвечаную 70-годдзю з дня подзвігу Марата Казея. Сродкі, заробленыя ў час акцыі, павінны быць накіраваны на рэканструкцыю сквера і помніка піянеру-герою. У акцыю актыўна ўключыліся і піянерскія дружыны нашага раёна. Піянеры СШ № 1 і СШ № 2 г. Клічава, Бацэвіцкага і Дзмітраўскага ВПК «Дзіцячы сад – сярэдняя школа», Ганчанскага ВПК «Дзіцячы сад – базавая школа», Запольскай, Максімавіцкай, Нясяцкай, Пярэкальскай СШ, Віркаўскай, Усакінскай і Усохскай базавых школ зарабілі і пералічылі на рэканструкцыю помніка Марату Казею 609 000 рублёў. Акцыя працягваецца. Я звяртаюся да ўсіх піянераў і дарослых, якія калісьці былі піянерамі, падтрымаць гэту добрую справу і прыняць у ёй актыўны ўдзел.
Зараз сярод піянераў і акцябрат раёна праходзіць конкурс малюнкаў “Героі ніколі не паміраюць. Героі ў нашай памяці жывуць». А 8 лютага ў піянерскіх дружынах школ раёна адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці юных герояў – антыфашыстаў.
Надзея Пракопчык,
метадыст Цэнтра дзіцячай творчасці.
Уважаемая землячка Надежда! Спасибо Вам за хоть и небольшую, но очень необходимую публикацию о детях военной поры. Ваша статья не дает человеку уподобиться существу, который живет по принципу: «с глаз долой, — с души вон!» Войну в Беларуси я видел очень хорошо,- школьником 4-го класса принимал непосредственное в ней участие. Послевоенные годы многое и о многих настоящих маленьких героях стерли с памяти нашей… Народ-герой был настолько скромен, запуган и забит, что никто-нигде и никогда не говорил о своих заслугах перед государством в войне. Все понимали однозначно, — защита Отечества — Святой долг каждого… Боролись за выживание, восстанавливали разрушенное и готовились к отражению навой агрессии. Хочу упомянуть историю о своих двоюродных братьях, погибших в партизанах: Костя,- ученик 6 класса и Георгий (Юрка) , — не успевший закончить Бобруйский лесотехнический техникум… Юрка погиб в партизанском бою, Костя, — после боя. Я, закончивший 3 класса, с ними начинал сбор брошенного оружия, по началу, не отдавая себе отче, — для чего я это делал. А с уходом Юрки в леса и читая немецкие листовки, что за хранение оружия, — расстрел, — понял, что надо делать… После я телегой отвозил оружие партизанам вместе с дядей Гришей, — партизанским командиром. Практически с 1956 по 1960 год я включился в очередную противоминную войну, а с 1961 по 1974 год во Вьетнамскую войну, — и вспомнил об Отечественной только в 1976-ом, когда заговорили о ветеранах . я так же, чувствуя себя ветераном, обратился в Могилевский архив… Меня не нашли… Я попытался найти свидетелей, которые могли бы подтвердить мое участие в войне. — все до единого из многих-многих кто мог подтвердить отсутствовали: погибли на фронтах или померли. Так, в душе навсегда я остался партизаном, остался неучтенным партизаном Отечественной. Не исключаю, что подобных мне, в Беларуси много.Правда, мое участие в тылу войны власти подтвердили. Значимых ветеранских званий у меня много… Но я не о них! Я о тех, кого помнить надо, чьё детство опалено огнем войны, кого нет с нами… Я в числе своих товарищей боремся за ветеранский статус Детям военной поры. Несправедливость к людям этой категории на лицо: со стажем в 40. а то и 45 лет. люди не имеют ветеранского звания «ветеран труда», а соответственно лишены каких бы то не было льгот и остаются у черты бедности. Да, уважаемая Надежда! 8-ое февраля — значимый День Памяти, о нем я буду рассказывать молодежи при встречах. А Вам больших успехов на этом поприще!С уважением В. Н. Дулебенец..