Алімпіяды школьнікаў
З пачатку наступнага тыдня ў абласным цэнтры стартуе чарговы, ІІІ этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў, які прадоўжыцца да 17 студзеня гэтага года.
Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, каманда раёна сфар-міравана паводле вынікаў абласнога рэйтынгу ўдзельнікаў раённых этапаў прадметных алімпіяд. Сёлета ў папярэднім этапе ўдзельнічалі 138 навучэнцаў школ раёна, якія спрачаліся ў ведах па 13 школьных дысцыплінах. На рахунку нашых разумнікаў і разумніц – 17 дыпломаў І – ІІІ ступеняў. Найбольш паспяхова справіліся з заданнямі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя П. І. Кавалёва». На іх рахунку большасць дыпломаў – 13!
Зараз завяршаецца падрыхтоўка да абласнога этапу, вы-значаны састаў удзельнікаў. Так, адстойваць гонар нашага раёна ў ведах па роднай мове і літаратуры будуць старшакласніцы ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя П. І. Кавалёва» Уладзіслава Скрыпко (10 кл.), Дар’я Сукора (9 кл.), а таксама Надзея Сівакова (ДУА «Дзмітраўскі ВПК ДС-СШ» і дзесяцікласніца Ганна Русецкая (ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Крываноса); па рускай мове і літарату- ры – Анастасія Капанец і Аляксандра Ржывуцкая (СШ № 2 горада); па абслугоўваючай працы – вучаніца 9 класа ДУА «Пярэкальская СШ» Наталля Новік і Юлія Гарнакова (СШ № 1); тэхнічнай працы – Ілья Завадскі, дзесяці-класнік ДУА «Пярэкальская СШ»; нямецкай мове – дзесяцікласніца ДУА «СШ № 2 імя П. І. Кавалёва» Лізавета Міхнёнак.
Жадаем нашым юным землякам упэўненасці і поспехаў!
Алена ГАНЧАРОВА.