Так хочацца пажыць яшчэ…

Службу  сацыяльнага  абслугоўвання  смела  можна  назваць  службай міласэрнасці.  Як  правіла,  тут працуюць  людзі з  высокімі  маральнымі  і  душэўнымі  якасцямі, велізарнай  адказнасцю за даручаную  справу  і  тых  людзей,  якія  кожны  дзень  чакаюць  іх,  дзеляцца  сваімі  сакрэтамі,    не  ўяўляюць  жыццё  без  іх  увагі,   дапамогі,  падтрымкі.
Вёска  Загацце  зусім  побач  з  аграгарадком  Доўгае.  Але  многія некалі  дабротныя  сядзібы  прыйшлі  ў  заняпад,  і  толькі  хаты  яшчэ  ўсё  стаяць  сіратліва  ў  чаканні  сваіх  гаспадароў.  Адкуль  ім, хатам,   ведаць,  што  ніхто больш  не  вернецца  ў  роднае  гняздо,  не  запаліць  печы,  не  вымые  падлогу  і  вокны,  не  ажывіць  звонкімі галасамі  дворышча.  Вёска  гэта, як і сотні  іншых, падобных ёй,  дажывае  састарэлы  свой  век.
Вялікая  хата  ветэрана  Вялікай  Айчыннай  вайны  Івана  Сцяпанавіча  Жалезнякова  стаіць  наводшыбе.  Літаральна  за  агародам  працякае  невялічкая  рачулка  Даўжанка,  якую  паджыўляе  крынічка.  Па  ўсім  відаць,  што  жывуць  тут  людзі  працавітыя,  гаспадарлівыя,  якія,  пакуль  мелі  сілы,  трымалі  вялікую  гаспадарку.  У  хаце  цёпла,  па-сялянску  ўтульна,  чыста.
– Гэта  наша  Аленка  стараецца, нам  пашанцавала мець такую  памочніцу, – гаворыць  Іван  Сцяпанавіч,  пераводзячы позірк  на  сацыяльнага  работніка  Алену  Іванаўну  Лямцаву.  –Прыгожая,  сціплая  і  вельмі  добрая  яна  ў  нас.  Мы  ўдзячныя  ёй  за  дапамогу  і  далікатнасць,  сумленнасць.
Ветэран  шчодра  адорвае  мала-дзічку  кампліментамі,  а  тая,  хоць  і  чуе  падобныя  ўхвальныя  словы  амаль  у  кожнае  наведванне,  засаромелася.
– Дзякуй,  Іван  Сцяпанавіч, – перахоплівае ініцыятыву Лена  і  дадае: –  Гэта  не  ім  са  мной,  а   мне  з  імі  вельмі  пашанцавала.  Я  абслугоўваю  дзве  сямейныя  пары і 5  адзінокіх  жанчын. Усе  яны  людзі  паважаныя,  ветлівыя, у  іх  я  многаму  вучуся.
Цяпер, калі Надзея  Паўлаўна  трапіла  ў  бальніцу,  Івану  Сцяпанавічу  асабліва  патрэбна  дапамога.  Ён  сумуе  без  гаспадыні,  нудзіцца.  Часта наведваюцца  сыны,  асабліва  Аляксандр Іванавіч, ён  жа  побач, у аграгарадку жыве.
Пажылому  чалавеку  вельмі  важна, каб  яго  выслухалі.  Іван  Сцяпанавіч  ужо  недачувае,  ды  і  зрок  падводзіць,  таму  больш  расказвае  сам.  А  вось  у  тым,  што  расказчык  ён  цікавы,  давялося  пераканацца  і  мне.
На  вайну  Іван  Сцяпанавіч  трапіў  у  1944  годзе,  калі  наш  раён  быў  вызвалены  ад  немцаў.  Бой  пад  Беластокам,  на  тэрыторыі Польшчы,  запомніўся  да  драбніц.  «Немцы  не  здаваліся  і  не  адступалі,  яны  «касілі»  нас,  а  мы – іх.  Большая  частка  роты  ўжо  была  знішчана,  а  пасыльны  прынёс  новы  загад – ісці  наперад.  Лезці  пад  кулі  не  хацелася,  але  загад  ёсць  загад.  Ротны  скамандаваў:  «Па  адным,  перабежкамі,  наперад!»  Я  рвануўся  і  апынуўся  пад  градам  куль,  прыціснуўся  да  зямлі  і  выцягнуў  рукі  ўперад.  Сяржант  крыкнуў:  «Ляжаць  і  не  варушыцца,  не  падаваць  выгляду,  што  жывы!»  Ляжу  на  снезе,  15  сту-дзеня  гэта  было,  крыху  варухнуся – зноў  кулі  свішчуць,  а  сяржант  просіць  не  варушыцца  і  кажа,  што  кулі  не  далятаюць,  толькі  камякі  мёрзлай  зямлі  сыплюцца  з  усіх  бакоў,  трапляюць  за  каўнер…  У  тым  баі  пад  Беластокам  атрымаў  раненне  ў  руку,  адарвала  ўказальны  палец,  перабіла  запясце». Іван  Сцяпанавіч  крыху  памаўчаў  і  дадаў: «На  фронце  мяне  ўратавала  Багародзіца  і  малітвы  маці.  Я  і  сам  маліўся».  І  ў  пацвярджэнне  сваіх  слоў  худзенькай  рукой  ветэран   перахрысціўся  і  прашаптаў :  “Святая  Багародзіца,  памілуй  і  ўратуй  мяне”.  Дарэчы,  адна  з  баявых  узнагарод –  ордэн  “Чырвонага  сцяга” –  знайшла  ветэрана  праз  шмат  гадоў,  аж  у  сярэдзіне  80-х.
– Дзе б  знайсці  такога  доктара,  каб  крыху  падмаладзіў ды выле-             чыў? – не  то  жартуе,  не  то  па-старэчы  наіўна  пытаецца  ветэран  і  на  развітанне  дадае:
– Так  хочацца  пажыць  яшчэ  хаця б адзін  гадочак:  і  дзяржаўны  клопат  адчувальны,  і  дзеці,  і   ўнукі – годныя  людзі. Жыві  ды  радуйся,  а  сілы  няма,  хваробы  адолелі,  ды  гады  вялікім  цяжарам  ляглі  на  плечы .
Мы развіталіся, а сацыяльны  работнік  Алена Лямцава  яшчэ  засталася, каб  суцешыць  чалавека і пераканаць  у  тым, што абавязкова  пражыве  ён  яшчэ  годзік, а яна будзе поруч  і  ва  ўсім  дапаможа.

Аліна СУДНІК.
На  здымку:  А. І. Лямцава  і  І. С. Жалезнякоў.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024

Рекомендуем

ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024