Кадры ДУК ДВП «Клічаўская ПМК-258»
– Мы вельмі любім сваю прафесію, а на працу заўсёды ідзём з задавальненнем, – сцвярджаюць будаўнікі Аляксандр Салановіч і Яўген Грузд, каменшчыкі ДУК ДВП «Клічаўская ПМК-258», якія зараз заняты на будаўніцтве малочнатаварнай фермы ў СВУ “Зарэчны”. Аляксандр у прафесіі ўжо каля трох гадоў, армейскую службу праходзіў у Мінску, у ваеннай камендатуры. З таго часу захавалася звычка трэніраваць мышцы на турніку, а са школьных гадоў любімыя віды спорту – лыжы і лёгкая атлетыка. Яўген стараецца не адставаць ад сябра па працы і таксама аддае перавагу здароваму ладу жыцця.
На здымку: (злева направа) А. САЛАНОВІЧ і Я. ГРУЗД.