БАЦЬКІ ВУЧЫЛІСЯ РАСПАЗНАВАЦЬ БЯДУ
Праблема наркатычнай і алкагольнай залежнасці востра стаіць у сучасным грамадстве. Прафілактыка наркаманіі сярод дзяцей і падлеткаў, распаўсюджванне ведаў сярод бацькоў, іх зацікаўленасць у здаровым ладзе жыцця падрастаючага пакалення і сям’і – галоўныя пытанні, якія былі вынесены на чарговы бацькоўскі сход, які ў канцы лістапада прайшоў у СШ № 2 . Мы вырашылі выкарыстаць новыя псіхолага-педагагічныя тэхналогіі і правесці яго ў форме «круглага стала».
Што належыць рабіць бацькам, каб іх дзеці не сталі наркаманамі? Па якіх прыкметах можна распазнаць, што дзіця ўжывае наркатычныя рэчывы? Ці магчыма стаць наркаманам у дабранадзейнай сям’і? Дзе мяжа паміж чалавекам, які ўжывае наркотыкі, і наркаманам? Наколькі вялікая небяспека для маладога чалавека, калі ён хоча проста пакаштаваць наркотык, “пабалавацца”, а потым кінуць? Ці можа сучасная рок-музыка пасадзейнічаць ужыванню наркотыкаў? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні прысутным дапамагалі шукаць: А. В. Дабрыгін, намеснік начальніка РАУС, В. А . Анішчанка, начальнік групы па наркаканторолі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, А. У. Сырамалот, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх, С. В. Варажун, урач -псіхіятр-нарколаг раённай бальніцы, С. М. Белабародая, педагог-псіхолаг.
У дыскусіі прынялі ўдзел усе жадаючыя. Мерапрыемства атрымалася жывым, цікавым, за што вялікі дзякуй вучням і іх бацькам, усім удзельнікам «круглага стала».
Ірына ВАЙЦЯНКОВА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2.
ГАНДБОЛ – НАША ГУЛЬНЯ
Папулярызацыі гэтага віду спорту ў нашым раёне садзейнічае Беларуская федэрацыя гандбола, якая ўзяла пад сваю апеку каманду хлопчыкаў і дзяўчынак СШ № 1 імя Героя Савецкага Саюза Паўла Крываноса і падарыла ўсю неабходную экіпіроўку. Асабліва спадабалася рабятам спартыўная форма, якая выгадна вылучае каманду сярод іншых спартсменаў. Будзем спадзявацца, што гэты папулярны ва ўсім свеце від спорту атрымае доўгатэрміновую прапіску ў нашай школе і нашы спартс-мены яшчэ ўпішуць свае імёны ў яркі летапіс беларускага гандбола.
Дзяніс МАРОЗ, настаўнік фізічнай культуры СШ № 1, трэнер каманды
па гандболе.
ДЗЯЦІНСТВА, АБПАЛЕНАЕ ВАЙНОЙ
70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца праект “Дзяцінства, абпаленае вайной”, які стартаваў у Дзмітраўскім комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа ў верасні і разлічаны на ўвесь навучальны год.
Праведзены раней маніторынг паказаў, што школьнікі мала ведаюць аб вайне і асабліва аб дзецях вайны. Кожны клас атрымаў заданне сабраць канкрэтны матэрыял па вызначанай тэме, напрыклад “Піянеры-героі Беларусі”, “Дзеці блакаднага Ленінграда”, “Нашы землякі ў гады вайны”, “Дзеці-вязні”. Для школьнага музея рыхтуем стэнд на мясцовых матэрыялах “Дзеці за калючым дротам” і іншае.
У час восеньскіх канікулаў з групай школьнікаў ажыццявілі экскурсію ў абласны цэнтр. Мы наведалі помнік дзецям вайны на вуліцы Лазарэнкі, пагулялі па Алеі герояў і іншых гістарычных месцах Магілёва. У рамках праекта запланавана паездка ў Гомельскую вобласць, на мемарыял беларускім дзецям — ахвярам фашызму.
Галіна ВАРОНІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
МЫ – ЧАРЛІДАРЫ
Чарлідары – спартыўна-танцавальна-акрабатычная група па падтрымцы любімага спартыўнага клуба ці каманды. Гэты шырока распаўсюджаны ва ўсім свеце рух знайшоў прапіску і ў СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Піліпа Кавалёва. Аб’яднаннем па інтарэсах кіруе малады спецыяліст Марына Сяргееўна Альшэўская. Педагог — арганізатар зацікавіла дзяўчынак розных узростаў і праводзіць з імі рэгулярныя заняткі, на якіх удасканальваецца і адточваецца праграма выступленняў. Чарлідары гатовы разбавіць яркімі выступленнямі спартыўныя спаборніцтвы любога ўзроўню.
* * *
Дашкольную групу ў Бёрдаўскім комплексе дзіцячы сад-пачатковая школа наведваюць усяго 7 дзетак. Тут створаны ўсе ўмовы для гульняў, адпачынку, навучання і развіцця здольнасцей малышоў. А цікавыя заняткі для іх арганізоўваць, пільна сочаць са станам здароўя, ствараюць па-сапраўднаму дамашнюю атмасферу выхавацелі Марына Іслямаўна Гамаюнава і Алена Міхайлаўна Кушнер, іх памочнік Наталля Яўгенаўна Клімковіч.
На ўроку беларускай мовы ў 4-м класе Арцём Гаркавенка, Жэня Максімовіч, Міша Аляхновіч старанна выводзяць словы і ўважліва слухаюць настаўніцу Юлію Мікалаеўну Шыманоўскую. Педагог стараецца нагружаць хлопчыкаў цікавымі заданнямі і стварае атмасферу добразыч-лівасці, тады і веды лепш засвойваюцца, і ўрок прыносіць радасць і задавальненне.
ПРАЦА ВУЧОБЕ НЕ ПЕРАШКОДА
У аграгарадку Максімавічы хлопчыкаў і дзяўчынак да працы прывучаюць з ранняга дзяцінства. Гэта добрая сямейная традыцыя не на словах, а на справе пад-трымліваецца і прымнажаецца школай, дзе шмат робіцца для таго, каб кожны вучань меў магчымасць не толькі атрымаць неабходныя ўменні і навыкі, а і ў поўнай меры прымяняць іх на практыцы.
Далёка не ўсе ўстановы могуць пахваліцца такім дагледжаным, чыстым і прыгожым у любую пару года прышкольным участкам, урадлівым фруктовым садам.
Сёлета 600 кілаграмаў вітаміннай прадукцыі з уласнага саду закла-дзены на зіму ў сховішча, і хопіць яе амаль што да канца навучальнага года. Яшчэ 400 кілаграмаў сакавітай смакаты прадалі ў спажыўкааперацыю. Выручаныя ад рэалізацыі садавіны і гародніны грошы папоўнілі пазабюджэтны рахунак школы. Дарэчы, грошы зараблялі ўсе разам яшчэ і на вырабе і рэалізацыі шпакоўняў, на зборы другаснай сыравіны. У прыватнасці, было нарыхтавана 931 кілаграм металалому, 191 кілаграм палімераў, 233 кілаграмы шкла.
Аліна СУДНІК.
Сегодня у меня приятная встреча с уважаемыми землячками Галиной Вороненой и Алиной Судник в рубрике газеты «Флаг Советов». Доволен,что на моей Малой Родине активно поднимаются актуальные вопросы по воспитанию подрастающих поколений. По разделам «Детство опаленное войной» и «Труд учебе не помеха» — я бы мог рассказать очень и очень много. По аналогичной темой я встречаюсь с флотской молодежью на кораблях, учебных заведениях, школах. К тому же скажу Вам, что на названные темы мной написана книга «Трудные годы белорусской сельской глубинки», которая в черновом электронном варианте сразу же после написания года 3-4 тому назад оставлена мной в Кличевском краеведческом музее. Если она там сохранена, — то воспользуйтесь, пожалуйста.
В нашем районе, да и в нашем селе, детей опаленных войной и непосильным детским трудом очень много. Сожалею, что в последнее посещение своего села, в живых, из сверстников и одноклассников, — никого не нашел…
Ваш земляк из д. Турца Владимир Дулебенец 3\12\13 г.