Маладыя спецыялісты ДУК ДБП “Клічаўская ПМК-258”
Маладых будаўнікоў Яўгена Парфёнава, Івана Зуйко і Сяргея Паўлава (на здымку злева направа) аб’ядноўвае многае.
Юнакі паспяхова скончылі Магілёўскі архітэктурна-будаўнічы каледж і атрымалі першае працоўнае месца і пасады майстроў у ДУК ДБП “Клічаўская ПМК-258”.
У прафесіі маладыя людзі робяць першыя крокі, на практыцы прымяняюць атрыманыя у навучальнай установе веды на ўзвядзенні малочнага комплексу ў СВУ “Зарэчны” ДЛГУ “Клічаўскі лясгас” і вучацца выстройваць адносіны з больш сталымі і вопытнымі таварышамі па працы.
Нядаўна юнакі атрымалі павесткі ў ваенкамат. Іван ужо ведае, што будзе служыць у войсках Міністэрства ўнутраных спраў, Яўген і Сяргей яшчэ ў роздуме, які род войскаў выбраць, але паслужыць Айчыне таксама не супраць.
Аліна СУДНІК. Фота аўтара.