У першынстве раёна па футболе перамаглі юныя спартсмены СШ № 1, падапечныя настаўніка фізкультуры Л. В. Коршуна. У складзе каманды выступалі: Уладзіслаў Рыжковіч, Ягор Маркаў, Стас Маркаў, Дзяніс Астапчук, Яўген і Дзмітрый Шыршовы, Мацвей Лапко, Уладзіслаў Сукора, Дзяніс Фурс, Арцём Літвінаў, Яўген Паўлавец, Дзяніс Арлоўскі і Аляксей Юркавец.
Крыху ўступілі пераможцам юныя футбалісты Бацэвіцкай СШ, якія занялі 2-е месца (рыхтаваў каманду настаўнік фізкультуры В. Ф. Дземяшкевіч). У тройку лідараў першынства ўвайшла каманда СШ № 2. Рабяты занялі 3-е месца (настаўнік фізкультуры М. А. Бяляўскі).
Лепшыя футбалісты – нашы землякі
Скарбонку спартыўных дасягненняў школьнікаў папоўніла падлеткавая зборная каманда па футболе, якая ўдзельнічала ў абласной спартакіядзе ДЮСШ. Рабяты пацвердзілі званне мацнейшых сярод равеснікаў у гэтым відзе спорту, пераўзышлі сапернікаў з г.г. Бабруйска, Магілёва, Касцюковіч. У складзе каманды выступалі: Мікалай Казлоў, Арцём Хадуноў, Мікалай Лабановіч, Канстанцін Шчэпка і Арцём Глушакоў з Максімавіцкай СШ; Сяргей Грузд і Дзмітрый Хейдар (Пярэкальская СШ), Раман Дзюко, Арцём Шумскі і Дзяніс Фурс – вучні СШ № 1 горада. Падрыхтавалі юных футбалістаў трэнеры Я. В. Кароткі і У. А. Ільінчык.
Малайцы! Так трымаць!
Сяргей БЕЛАБАРОДЫ, дырэктар ДЮСШ.