У дар – кнігі
– Не хлебам адзіным жыве чалавек, а і словам Божым, – заўважыў протаіерэй Сергій, настаяцель Свята-Дабравешчанскай царквы, калі перадаваў у дар кнігі Новага Запавету бібліятэкам аграрна-тэхнічнага каледжа, СШ №1 і №2, раённай і дзіцячай.
Некалькі экзэмпляраў Свяшчэннага Пісання ўручаны выхаванцам установы дадатковай адукацыі “Дзіцячы цэнтр творчасці” (на здымку).
Кнігі выдавецтва Маскоўскай патрыярхіі рускай праваслаўнай царквы надрукаваны вялікім шрыфтам. Кожны жадаючы можа пазнаёміцца з невычэрпнай крыніцай духоўных і хрысціянскіх каштоўнасцей.
Аліна СУДНІК.
Фота аўтара.