Маладыя спецыялісты ДУК ДБП “Клічаўская ПМК-258”

Маладых  будаўнікоў  Яўгена  Парфёнава,  Івана  Зуйко  і  Сяргея  Паўлава  (на здымку  злева  направа)  аб’ядноўвае  многае.

Юнакі  паспяхова  скончылі  Магілёўскі  архітэктурна-будаўнічы  каледж  і  атрымалі  першае  працоўнае  месца  і  пасады  майстроў  у  ДУК ДБП “Клічаўская ПМК-258”.
У  прафесіі  маладыя  людзі  робяць  першыя  крокі,  на  практыцы  прымяняюць   атрыманыя  у  навучальнай  установе  веды на  ўзвядзенні  малочнага  комплексу  ў  СВУ  “Зарэчны”  ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”   і   вучацца  выстройваць  адносіны  з  больш  сталымі  і  вопытнымі  таварышамі  па  працы.
Нядаўна  юнакі  атрымалі  павесткі  ў  ваенкамат.  Іван  ужо  ведае,  што  будзе  служыць  у  войсках  Міністэрства  ўнутраных  спраў,  Яўген  і  Сяргей  яшчэ  ў  роздуме,  які  род  войскаў  выбраць,  але  паслужыць  Айчыне  таксама  не  супраць.

Аліна  СУДНІК. Фота  аўтара.

Добавить комментарий