ТВОРЧАСЦЬ АБ’ЯДНОЎВАЕ НАРОДЫ

Дэлегацыя з Рэспублікі Польшча наведала раён

Цёплыя  адносіны  добрасуседства  паміж  народамі  Беларусі  і  Польшчы  існуюць  з  даўніх  часоў.  Нас  аб’ядноўвае  агульнасць  культурнай  спадчыны,  фальклорныя  традыцыі,  звычаі  і  шмат  іншага.


Цесныя  сяброўскія  і  творчыя  сувязі  паміж  Клічаўшчынай  і  горадам  Барнэ  Сулінава  Заходне-Паморскага  ваяводства  Польшчы  маюць  ужо  трохгадовую  гісторыю.  За  гэты  час  адбылося  шмат  цікавых  сустрэч  на  польскай  зямлі.  Два  гады  запар  (у  2012  годзе  і  сёлета)  ганаровым  госцем  рэгіянальнага  фестывалю    аматараў  фальклорнай  музыкі  “Вясновы  Пікнік  Фолк”,  незабыўнага  свята  мастацтва,  станавіўся  заслужаны  аматарскі  калектыў  Рэспублікі  Беларусь  ансамбль  народнай  музыкі  і  песні  “Жытніца”  (мастацкі  кіраўнік  Алена  Ваакс).  Выступленні  “Жытніцы”,  якія  праходзілі  ў  гарадах  Барнэ  Сулінава,  Шчэцінек,  Свідвін  вельмі  спадабаліся  гледачам.
А  не  так  даўно  з  сяброўскім  візітам  Клічаўшчыну  наведалі  прадстаўнік  адміністрацыі  горада  Шчэцінек  Даруш  Субджа  і  аматарскі  калектыў  “Яржебіны”  Цэнтра  культуры  і  рэкрэацыі  горада  Барнэ  Сулінава  (мастацкі  кіраўнік  Войцех  Світкоўскі).
Праграма  трохдзённага  візіту  польскай  дэлегацыі  была  цікавай  і  насычанай.  Самадзейныя  артысты  далі  канцэрты  ў  аграгарадках  Новыя  Максімавічы  і  Нясята,  наведалі  мемарыял  “Усакіна”  (на  здымку),  дзе  ўвазе  гасцей  была  прадстаўлена  рэкан-струкцыя  падзей  Вялікай  Айчыннай  вайны.  На  сустрэчы  польскіх  гасцей  са  старшынёй  раённага  выканаўчага  камітэта  Францішкам  Вітольдавічам  Вашчылам  і  яго  намеснікам  па  сацыяльных  пытаннях  і  ідэалагічнай  рабоце  Галінай  Пятроўнай  Даніл-кінай,  якая  адбылася  ў  рамках  пасяджэння  “Музычнай  гасцёўні”,  была  дасягнута  дамоўленасць  аб  далейшым  умацаванні  творчых,  эканамічных  і  сяброўскіх  сувязей.
Варта  адзначыць,  што  госці  былі  вельмі  ўражаны  прыроднай  прыгажосцю  Клічаўшчыны,  тым,  як  беражліва  захоўваем  мы  памяць  аб  мужных  змагарах  з  фашызмам,  крануты  цёплым  і  шчырым  прыёмам.
Аддзел  ідэалагічнай  работы,  культуры  і  па  справах  моладзі,  яго  начальнік  Уладзімір  Георгіевіч  Ваакс  выказваюць  шчырую  ўдзячнасць  кіраўніцтву  раёна,  а  таксама  дырэктару  УКСП  “Саўгас “Дабраволец”  Алегу  Пятровічу  Портніку,  старшыні  праўлення  КСВК  “Калгас  “Радзіма”   Васілю  Васільевічу  Беламу,  старшыні  праўлення  СВК  “Калгас  “Нясята”  Віктару  Аляксеевічу  Фальковічу  за  дапамогу  ў  арганізацыі  прыёму  польскіх  гасцей.

Алена  ВААКС,
дырэктар  Арэхаўскай  дзіцячай  школы  мастацтваў.

Добавить комментарий