Справы дэпутацкія
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89 Мікалай Анісімавіч Калтуноў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, наведаў наш раён, меў гутарку са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Ф. В. Вашчылам, правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Усе, хто прыйшоў на прыём да дэпутата, а гэта Н. І. Ціцяк, в. а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, протаіерэй Сергій Андрэеў, настаяцель Свята-Дабравешчанскай царквы, пенсіянеры А. Д. Міхалап і Л. А. Сушыцкая, знайшлі паразуменне і падтрымку дэпутата ў вырашэнні хвалюючых іх пытанняў і праблем.
Мікалай Анісімавіч наведаў мясцовы храм, дзе азнаёміўся з праблемай вентыляцыі памяшкання і паабяцаў дапамагчы ў яе вырашэнні.
Ул. інф.