Будуем надзейна, будуем на вякі

Наша  даведка

Са  студзеня  па  чэрвень  2013  года  ва  УКДВП   “Рамбуд”  аб’ём  работ, выкананых  уласнымі  сіламі,  у  бягучых  цэнах  склаў   5,5  мільярда  рублёў,  або   680 %  да  адпаведнага  мінулагодняга  паказчыка.
За  азначаны  перыяд   сярэдняспісачная    колькасць  працуючых  у  арганізацыі  павялічылася  на  171 %  і  складае зараз  53  чалавекі.  Акрамя  таго  па грамадзянска-прававых   дагаворах  толькі  ў  чэрвені  тут  працавала  яшчэ  19  чалавек.
За  першае паўгоддзе  2013  года  рост  вытворчасці  працы  на  прадпрыемстве  склаў  400 %  да  ўзроўню  мінулага года,  а  рост  сярэднямесячнай  зарплаты – 256 %.  Так,  за  чэрвень  сярэднямесячная  зарплата  ў  “Рамбудзе”  была  5  мільёнаў  978  тысяч  рублёў.
Сёлета  прадпрыемства  працуе  прыбыткова,  у  тым  ліку  па  аказанні  паслуг  насельніцтву  па  распілоўцы  лесу  на  пілараме  і  ў сталярным  цэху.

Калектыў брыгады А. В. Бабарыкі

Цяжка  ўявіць  наша  жыццё  без   рэзультатаў  высакароднай  працы  будаўнікоў.  Бясспрэчна,  што  яны – людзі  самай  мірнай  і  стваральнай  прафесіі.  Нездарма  ж  іх заступнікамі лічацца  прападобныя  Зодчыя  Пячэрскія.  Будаўнікі  ўзводзяць  новыя  аб’екты,  робяць  рэканструкцыю  старых,  выкарыстоўваюць  перадавыя  тэхналогіі,  яны  робяць  наша  жыццё  больш  камфортным  і  бяспечным.
УКДВП  “Рамбуд” – адна  з  будаўнічых  арганізацый  нашага  горада.  І  няхай  не  самая  буйная,   але  яна   дынамічна,  стабільна   развіваецца.  Сюды   цяпер  імкнуцца  ўладкавацца  многія  лепшыя  прадстаўнікі  прафесіі,  а  гэта  ўжо  паказчык   паспяховасці.  Асноўнае  багацце  калектыву – яго  людзі:  толькі  цесляроў  тут  18  чалавек,  а  яшчэ  сталяры,  муляры,  тынкоўшчыкі, маляры,  плітачнікі,  страхары,  бетоншчыкі,     многія  з  іх – будаўнікі-ўніверсалы.  Гэтаму  калектыву  прафесіяналаў  удаецца  многае.  Як   лічыць  начальнік  прадпрыемства  Андрэй  Іванавіч  Мацюшонак,  галоўнае – забяспечыць  людзей  працай,  бо  ёсць  аб’ёмы  вытворчасці – ёсць  умовы  для  ўстойлівага  развіцця,   расце  дабрабыт  прадпрыемства,  а  значыць,  і   работнікаў,  іх  сем’яў.  Таму  сёлета   будаўнічыя  аб’екты   былі  і  па-за  межамі  раёна.  Найбольш  буйныя  з  іх:  аддзелка  10  кватэр  у  65-кватэрным  доме  па  вуліцы  Сацыялістычнай,    капрамонты  дамоў  у  Быхаве,  рамонт  кватэр  у  40-кватэрным  доме  ў  горадзе  Бабруйску,  капрамонт  даха  і  рамонт  фасада  4-павярховага  дома  ў  аграгарадку  Арэхаўка  і   многія  іншыя.  У  гэтыя  дні  асноўныя  сілы  прадпрыемства  сканцэнтраваны  на   рэканструкцыі  МТФ  Акцябрск  КСВК  “Калгас  імя  Тэльмана”  і  Каўбчанскай  МТФ  КСВК  “Калгас  “Савецкая  Беларусія”.

Мужчынскі  калектыў  «Рамбуда» прадстаўніцы  слабай  паловы  чалавецтва  толькі  ўпрыгожваюць  сваёй  абаяльнасцю,  жаноцкасцю,  а  працуюць  нароўні  з  іншымі.   Валянціна Віктараўна  Лебедзева  і  Вольга  Міхайлаўна   Булойчык  (на  здымку) – майстры  аддзелачных  работ.   Валянціна – малады спецыяліст,  працуе   тут  па  размеркаванні  Бабруйскага  будаўнічага  каледжа,   на  прадпрыемстве  толькі  год.   Вольга  ж  у  свой  час  скончыла  прафесійны  ліцэй  у  Тальяці,  а  Клічаў – гэта  радзіма  яе  бацькі.  Розны  іх  прафесійны  вопыт,  але  кожнай  па  плячы  ўсе  аддзелачныя  работы –  тынкаванне,  фарбоўка,  пабелка,  шпакляванне,  наклейванне  шпалераў.  Цяжкая  праца,  акрамя  прафесійных  навыкаў,  патрабуе  фізічнай  сілы,  вынослівасці.  Дзяўчаты  расказваюць,  што  за  дзень  кожная  з  іх  без падсобніка  можа  затынкаваць  11-12   квадратаў  сцяны.  Гэта  калі   ўнізе,  стаіш  на  падлозе.   Бывае,   працуюць  на  вялікай  вышыні,  дзесьці  пад  6  метраў,  хоць  боязна,  а  прыходзіцца  тады  дзень  хадзіць  па  будаўнічых  рыштаваннях.  Але   іх  справа  ім   па  душы,  таму  і  настрой  толькі  пазітыўны.  Сябруюць  з  гумарам,   працуюць з  «агеньчыкам»,  на  справе  даказваюць:  «Молада – не  зелена!».

«Залаты  фонд  «Рамбуда»

І. І. Жудро і В. М. Піскун

Аднойчы  мне  давялося  патрапіць  на  цікавую  традыцыю “пасвячэння  ў  будаўнікі”.  Спачатку  пачынаючаму  будаўніку  давалі  паспытаць  хлеба  з  соллю – сімвал  “пуда  солі”,  які  патрэбна  з’есці,  каб  авалодаць  сваёй  спецыяльнасцю.  Затым  патрэбна  было  патрымаць  рукі  над  чашай  з  агнём,  каб  адчуць,  наколькі  “гарачая”  будзе  яго  работа.  Гэта  ўсё  прыгадалася  пад  час  знаёмства  з   работнікамі  “Рамбуда”.  Хто- хто,  а   большасць  з  іх  той  “пуд  солі”,  без  сумнення,  з’елі  і  ведаюць,  што  такое  “горача”  і  ў  летнюю  спёку, і  ў  траскучы  мароз.
Начальнік  прадпрыемства   задаволены,  што  добрыя  кадры  прыходзяць  у  калектыў,  людзі   самастойныя,  якія   ўмеюць  рабіць  і  зарабляць.  У  выйгрышы і  прадпрыемства,  і  работнікі.  Кіраўнік  з   павагай  называе  лепшых  прафесіяналаў  сваёй  справы.  Сярод  іх  страхары  В. С. Русецкі  і  В. В. Мацюшэнак,  цясляр,  брыгадзір  А. В. Бабарыка,  цесляры  М. М. Касуха  і  В. М. Страх,  муляры  А. А. Балыка  і  Я. Ф. Пякарскі,  ва-дзіцель  М. П. Карнацкі,  прараб  Ю. М. Сабалеўскі,  інспектар  па  кадрах  Т. С. Аляхновіч,  галоўны  бухгалтар  Р. П. Кубліцкая  і  іншыя.
Узяць  хаця  б  Івана  Іванавіча  Жудро.  Муляр  4  разраду,  22  гады  ў  прафесіі,  з іх  7 –  у  “Рамбудзе”.  Як  і   амаль  усе  таварышы   тут,  у  комплекснай  брыга-дзе,  на  ўсе  рукі   майстар:   цясляр,  страхар,  тынкоўшчык.  Ужо  і  пералічыць  цяжка,  на  колькіх  аб’ектах  працаваў  у   раёне.  Згадвае,  што  толькі  “прэзідэнцкія”  дамы  ўзводзіў  у  Клічаве,  аграгарадках  Коўбча,  Заполле,  Бацэвічы,  Максімавічы.  А  цяпер  вось  адзін  з  самых  буйных  аб’ектаў  прадпрыемства – будоўля  фермы  ў  Акцябрску  (КСВК  “Калгас  імя  Тэльмана).  Тут  у  жывёлагадоўлі  будуць  прымяняцца  самыя  сучасныя,  перадавыя  тэхналогіі, а  падмурак  паспяховасці  цяпер  закладваюць  будаўнікі.   Плён  іх  працы  ўжо  відавочны,  яшчэ   здаля  з  дарогі  віднеюцца  дыхтоўныя  дахі  новабудоўляў,  а  непасрэдна  на  аб’ектах  уражваюць  іх  маштабы,  узровень,  якасць.
Цяпер  комплексная   брыгада  Андрэя   Валер’евіча  Бабарыкі,  у  якой  15  чалавек,  працуе  над  узвядзеннем     даільна-малочнага  блока  МТФ.  Памяшканне  гэта  плошчай   дзесьці  пад  670 метраў  квадратных,  таму  работы  розныя:  дзе  сцены  тынкуюць,  беляць,  дзе  кладку  перагародак  з  цэглы  выводзяць,  выкладваюць  плітку  па  праекце,  навешваюць  дзверы   ПВХ  і  г. д.  Сапраўды,  ад  работы  тут  горача.
З  сёлетняй  вясны  ў  складзе  гэтай  брыгады  працуе  і  муляр   Валерый  Міхайлавіч  Піскун.  У  свой  час  скончыў  мясцовы  сельскагаспадарчы  тэхнікум.  Апошнія  15  гадоў  прафесійныя   ўніверсітэты   праходзіў  на  самых  розных  будоўлях  Беларусі  і  краін  бліжняга і  дальняга  замежжа.  У  гарах  Чэхіі  будаваў  каменныя  турыстычныя  дарогі,  у  Ханта-Мансійску – аб’екты  газавай  галіны,  працаваў  у  Маскве і  Санкт-Пецярбурзе,   мінскіх  будаў-нічых  арганізацыях.  Вось  такі  будаўнік – універсал!  Не  так  і  шмат   цяпер  зной-дзецца  работ  на  будоўлі,  якія   б  ён   не   змог   зрабіць.
Цікаўлюся:
– Чым  жа  Вас  спакусіў  “Рамбуд”?
– Многаму  навучыўся,  шмат  дзе  пабываў.  Хопіць.  Хачу  жыць  дома,  з  сям’ёй.   Працаваць  і  тут  можна.  Калектыў  падабраўся  надзейны.  Хлопцы  ў  нашай   брыгадзе талковые,   рабіць  умеюць.    Ды  і  не  ўсё ж  вымяраецца грашамі.
– А  вольны  час   як  праводзіце,  мо  захапленні  цікавыя  ў  Вас  ёсць?
– Падабаецца    корпацца  ў  зямлі,  як  і  большасць  клічаўлян,  гародніну  на ўчастку  для  сябе  вырошчваем.  А  хобі?  Цэлы  год  рамонту  ў  сваёй  кватэры!    (смяецца).   Закончу,  вазьмуся  за   бацькоўскі  дом, які  таксама    патрабуе  рук.
Відаць,   меў  рацыю  Уладзімір  Высоцкі,  які   спяваў,   што  лепш  за  горы  могуць  быць  толькі  горы,  на  якіх  яшчэ  не  бываў!   Пастаянства,  любімая  спра-ва – добрая  рыса  ў  характары  чалавека.

Гэтым  летам  кожны працоўны  дзень  для  брыгад  аддзелачнікаў  і  страхароў   “Рамбуда”  пачынаўся  з  дарогі.  Іх  шлях штодня  ляжаў   у  суседні   Быхаў,  які  рыхтаваўся   прыняць  рэспубліканскае   свята –  Дзень беларускага  пісьменства.  У  тым,  што  ў  мінулыя  выхадныя  ён  выглядаў  такім  ўрачыстым  і  маладым,   ёсць  уклад  і  нашых  землякоў.  Іх  вытворчымі  аб’ектамі  тут  былі  два  жылыя  дамы  ў  цэнтры  горада  па  цэнтральнай  вуліцы  Леніна.    Зроблены    капрамонт  з  заменай   даха  ў  пяціпавярховым  доме  № 25  і  двухпавярховым  доме  № 42  (замена  даха  і  рамонт  фасада).
Пашчыравалі  клічаўляне  на славу,  аб’екты  завяршылі  ў  тэрмін.  Вытрымалі  і  графік  работ,  і  якасцю  іх  засталіся  задаволены  як  заказчыкі,  так  і  жыльцы.  А  гэта  і  ёсць  самая  высокая  адзнака,  калі   працуеш  на    карысць  і  радасць  людзям.

Ніна  ІЗОХ.

 

Последние новости

Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024