Темы

НАШЫ НА П’ЕДЭСТАЛЕ ГОНАРУ

У  абласным конкурсе  прадаўцоў  упэўненую  перамогу  заваявалі  і  клічаўляне.

Клічаў  і  раённае  спажывецкае  таварыства  на  мінулым  тыдні  прымалі  шматлікіх  гасцей  з  усіх  рэгіёнаў  вобласці,  якія  з’ехаліся   на  традыцыйны  XXVIII  абласны  конкурс  “Лепшы  па  прафесіі”  сярод  прадаўцоў  харчовых  і  нехарчовых  тавараў.

Прадстаўнікі  спажывецкіх  таварыстваў  Магілёўшчыны  адстойвалі  права  не  толькі  лепшым  прадаўцом  звацца,  а  і  паказалі  ўсе  свае  творчыя  здольнасці,  па максімуме праявілі  кемлівасць,  прафесіяналізм,  пры-зналіся  ў  любові  да  пакупнікоў  і  да  прафесіі,  якой  вырашылі  прысвяціць  жыццё.
Конкурс  праходзіў  у  два  этапы.  У  першы  дзень  у  аддзелах  універмага  разгарнуліся  баталіі  паміж  удзельніцамі,  якія  прадаюць  прамысловыя  тавары  і  бытавую  тэхніку,  а  магазін  “Універсам  “Родны  кут”  прадставіў  свае  паліцы  і  гандлёвую  залу  прадаўцам  харчовых  тавараў,  фруктаў,  гарод-ніны,  віна-гарэлачных  вырабаў.

Канкурсанткі  стараліся  як  мага  лепш  аформіць  вітрыны,  паказаць  тавар,  правільна  размясціць  яго  на  паліцах  і  зрабіць  усё  магчымае,  каб  пакупнікам  было  зручна  і  камфортна  рабіць  пакупкі.  Акцыі  і  скідкі  назіральныя  клічаўляне  заўважылі  адразу  і  не  прамінулі  магчымасць  набыць  тавар  па  зніжаным  кошце.
Удзельніц  конкурсу  –  а  іх  было  44  чалавекі  – экзаменавала  строгае  і  кампетэнтнае  журы  на  чале  з  Надзеяй  Аляксандраўнай  Бокач,  намеснікам  начальніка  аблспажыўсаюза,  і Тамарай  Уладзіміраўнай  Судас,  начальнікам  аддзела  нехарчовых  тавараў  Магілёўскага  аблспажыўсаюза.   Наш  раён  на  конкурсе  прадставілі  Аліна  Вайтусёнак,  прадавец  аддзела  «Трыкатаж»  універмага,  і  Наталля  Лапунова,  прадавец  магазіна  «Універсам».
Пытанні  да  ўдзельніц  былі  самыя  розныя  і  датычыліся  азоў  і  культуры  гандлю,  правілаў  абслугоўвання  пакупнікоў,  культуры  паводзін  і  вырашэння  канфліктных  сітуацый.  А  яшчэ  дзяўчаты  на  хуткасць  разлічвалі  пакупнікоў  на  касах  і  дэманстравалі  культуру  мовы  і  ўменне  ўстанавіць  кантакт  з  наведвальнікамі  магазінаў.
У  фінал  конкурсу,  які  праходзіў  у  раённым  Доме  культуры,   выйшлі  ўсяго 12  чалавек.  Затое  якіх!   Тыя  з  клічаўлян,  хто  апынуўся  ў  глядзельнай  зале,  не  пашкадавалі  і  атрымалі  масу  станоўчых  эмоцый  ад  відовішчаў,  прадстаўленых  канкурсанткамі  і  іх  партнёрамі.  Аказваецца,  у  гандлі  працуе  мноства  прыгожых  дзяўчат,  якія  не  толькі  з  высокім  узроўнем  прафесіяналізму  ставяцца  да  справы,  а  і  валодаюць  выдатнымі  вакальнымі, артыстычнымі  здольнасцямі.  Усе  фіналісткі  цікава  прадставілі  сябе  і  пераканалі  гледачоў  у  тым,  што  прафесія  прадаўца – адна  з  самых  лепшых  на  зямлі.  Добразычлівыя  гледачы  заўважалі  ўсе  нюансы  выступленняў  і  бурнымі  апладысментамі  падтрымлівалі  кожную  фіналістку.  Адказы  канкурсантак  на    пытанні  строгага  журы,  іх  уменне   прарэкламаваць  тавары  паўсядзённага  попыту   расставілі  кропкі  і  канчаткова  вызначылі  пераможцаў  спаборніцтва  за  званне  “Лепшы  па  прафесіі”.
Трэцюю  прыступку  п’едэстала  гонару  занялі  Вікторыя  Цітова,  прадавец  УП  “Ма-гілёўская  міжрайбаза”,  Алеся  Навумава,  прадавец  УП  “Бабруйскі  гандлёвы  цэнтр”,  Дар’я  Гаўрыловіч,  прадавец  Мсціслаўскага  раённага  спажывецкага  таварыства,  Алеся  Здораўцава,  прадавец  Касцюковіцкага РСТ,  Таццяна  Хурсан,  прадавец  Асіповіцкага  РСТ,  Людміла  Лупікава,  прадавец  Хоцімскага  РСТ.
На  другім  месцы –  Наталля  Лапунова,  прадавец  Клічаўскага  РСТ,  Вольга  Мілю-ціна,  прадавец  Магілёўскага  РСТ,  Юлія  Гарохава,  прадавец  Кіраўскага  РСТ,  Кацярына  Усік,  прадавец  Бабруйскага  РСТ.
З   дыпломамі  І  ступені  першую  прыступку  п’едэстала  заваявалі  Аліна  Вайтусёнак,  прадавец  нехарчовых  тавараў  Клічаў-скага  РСТ,  і  Святлана  Мілюкова,  прадавец  харчовых  тавараў  Бабруйскага  раённага  спажывецкага  таварыства.
Дыпломамі  і  падарункамі  таксама  ўзнагароджаны:  за  лепшае  каманднае  прывітанне – Клічаўскае  раённае  спажывецкае  таварыства;  за  лепшую  рэкламу – прадавец  Бабруйскага  РСТ  Кацярына  Усік;  за  волю  да  перамогі – Надзея  Дудко,  прадавец  Асіповіцкага  РСТ;  самы  юны  ўдзельнік  конкурсу  – Крысціна  Храмянкова, прадавец  Хоцімскага  РСТ.  За  дастойную  падрыхтоўку  каманды  спецыяльным  прызам  адзначана  Бабруйскае  раённае  спажывецкае  таварыства.
Акрамя  дыпломаў,  усе  ўдзельніцы  атрымалі  шматлікія  падарункі  ад  арганізатараў  і  вялікай  колькасці  фундатараў  конкурсу.
Віншуем  пераможцаў  з  прысваеннем  звання  “Лепшы  па  прафесіі”  і  павелічэннем  тарыфнага  разраду.  Два  конкурсныя  дні  яскрава  паказалі,  што  ў  сістэме  спажывецкай  кааперацыі    нашай  вобласці  працуюць  адукаваныя  і  адданыя  справе  людзі – прафесіяналы,  здольныя  паспяхова  выконваць  пастаўленыя  задачы  і  абслугоўваць  спажыўцоў  на  высокім  прафесіянальным  узроўні.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Пришла пора сеять

29 марта 2024
Лясная гаспадарка

На повестке дня – состояние лесного хозяйства

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Преподавание – искусство отдавать

29 марта 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 30 марта

29 марта 2024
Профсоюзы

В Кличеве прошёл профсоюзный правовой приём.

29 марта 2024
Это интересно

За опытом из Омска – в Кличев

29 марта 2024
Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024