Темы

Кличевский район: образование

Тут  добрае  сёння,  цудоўнае  будучае,  зайздроснае  мінулае

Матэматыка –  гэта  прыгожая  навука!

Часам  чуеш,  што  матэматыка – нудная  і нецікавая  навука.  Але  так  мяркуюць  тыя, каму  нецікавая любая  навука, або  тыя,  хто  захапляецца нейкай  іншай  галіной  ведаў.   А  матэматыкі  школ  Клічаўшчыны  адназначна  сцвярджаюць,  што  яна  такая  толькі  для  тых,  каго  задавальняюць  элементарныя  пачатковыя  веды. А  для  тых,  хто любіць яе  і  ідзе  ў  яе вывучэнні  ўсё далей  і  далей,  матэматыка – царыца  навук –   кладоўка  адкрыццяў.  Матэматыка таямнічая і глыбокая.  Дзе  яшчэ  знойдзеце  такое  мноства  задач?  Прычым  па  алгебры  і  геаметрыі – гэта  не  проста  “сухія” даныя, якія   патрабуюць  элементарнага  рашэння.  Гэта  задачы  з  незвычайнымі  сюжэтамі,  якія  цягнуць  за  сабой  у  гісторыю  матэматыкі,  гэта  задачы-жарты,  задачы-загадкі,  якія застаўляюць  праявіць  фантазію,  кемлівасць  і  ўключыць  творчасць.  Але  тут  абавязковая  ўмова – правільна  і  прафесійна  арганізаваць  урок,  цікава  і  даход-ліва  растлумачыць   вучням  матэрыял.  Аб  гэтым  ішла  размова  на  нядаўняй  панараме  вопыту  настаўнікаў  матэматыкі  (а  іх  у  школах  раёна – 23  чалавекі).  У  час  яе   9  з іх  правялі  прэзентацыю  свайго  вопыту  работы  як  па  арганізацыі  ўрока,  так і  факультатыўных  заняткаў, пазакласных тэматычных  мерапрыемстваў.
Для  ўдзелу  ў  падобнай  абласной  панараме  журы  адабрала  4  работы,  аўтары  якіх – настаўнікі  матэматыкі  Галіна  Віктараўна  Сяўбо  з  СШ №2  г.Клічава,  Вера  Артураўна  Гудар’ян  (Запольская  СШ),  Уладзімір  Міхайлавіч  Каплярчук (Нясяцкая  СШ), Ала  Уладзіміраўна  Шыршова (СШ №1  г. Клічава).

Адукацыя:  гісторыя  і  сучаснасць

Днямі настаўнікі  школ  раёна  прынялі  ўдзел  у  навукова-практычнай канферэнцыі  “Развіццё  сістэмы  адукацыі  Магілёўскай  вобласці:  гісторыя  і  сучаснасць”,  што  праходзіла  ў  абласным  інстытуце  развіцця  адукацыі.  Для  ўдзелу ў яе  рабоце   яны  прадаставілі  творчую  работу  і  прэзентацыю настаўніцы  Дзмітраўскай  СШ  Наталлі  Сямёнаўны  Счыслёнак    “Заслужаныя  настаўнікі  БССР –  наша  гордасць” (аб  настаўніках  Клічаўшчыны,  удастоеных  гэтага  высокага  звання),  а  таксама  падобныя  матэрыялы – агульную  працу  настаўніц  Ганчанскага  ВПК  «Дзіцячы  сад-сярэдняя  школа»  Галіны  Сяргееўны  Влашчанкі  і  Зоі  Іванаўны  Мельнікавай  “Гісторыя  маёй  школы”.  Тэзісы  гэтых  работ  будуць  уключаны  ў  зборнік  матэрыялаў  канферэнцыі.

Хочаш  быць  студэнтам?  Паспяхова  вучыся  ў школе

Працягваецца  трэці  тур  рэпетыцыйнага  тэсціравання. Старшакласнікі  раёна,  будучыя  абітурыенты,  спрабуюць  свае  сілы  ў  ім  традыцыйна  ў  навучальных  установах Магілёва  і  Бабруйска.  Вучацца  правільна  запаўняць  тэсты,  знаёмяцца  з  прыкладнымі  заданнямі.  Калі  летась  было  дастаткова  для  паступлення  набраць  пры  тэсціраванні   7  балаў  па прадмеце,  то  сёлета  патрэбна  па  фізіцы,  матэматыцы – 15  балаў,  па  гуманітарных  навуках – 20  балаў.  Як  бачна,  стаць  студэнтам  усё  складаней.  Вышэйшую  адукацыю  змогуць  атрымліваць  сапраўды  тыя,  хто  паспяхова,  старанна  вучыцца   ў  школе,  мае  глыбокі,  трывалы  запас  ведаў.
Як адзначаецца  ў  метадычных  рэкамендацыях  Міністэрства  адукацыі  Рэспублікі  Беларусь,  сёння  адзін  з  важнейшых  накірункаў  прафарыентацыйннай  работы  ў  школах – павышэнне  прэстыжу  рабочых  прафесій  і  чалавека  працы.

Валянціна  Ерафеева,
загадчыца  раённага  вучэбна-
метадычнага  кабінета аддзела
адукацыі  райвыканкама.

Последние новости

Спорт

Время отдыха и спорта

19 апреля 2024
ВНС-2024

День информирования. Обратная связь

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024