Темы

Станоўчая дынаміка службы быту

24  сакавіка – Дзень  работнікаў  бытавога  абслугоўвання  насельніцтва  і  жыллёва-камунальнай  гаспадаркі

Сваё  прафесійнае  свята  калектыў    клічаўскага  УКП  “Бытпаслугі”  сустракае  ў  добрым  настроі.  Падстава – 2-е  месца  па выніках  штогадовага  эканамічнага  спаборніцтва  сярод калектываў раённых  прадпрыемстваў  бытавога  абслугоўвання  за  2012  год  і Дыплом  упраўлення гандлю  і паслуг  Магілёўскага  аблвыканкама. Дарэчы,  такі  поспех  у  мясцовых бытавікоў  не  першы.  Пазалетась  прадпрыемства  займала  першае  месца ў  рэспубліцы  ў  гэткім  жа  спаборніцтве,  летась  клічаўляне  ў  вобласці  былі  таксама  другімі.
Сёння  прадпрыемства  аказвае  насельніцтву  раёна  10  відаў  бытавых  паслуг,  у  тым  ліку  рамонт і пашыў  швейных  вырабаў,  рамонт  абутку, паслугі  цырульні,  пракату, фотапаслугі, рытуальныя  паслугі,  выраб  жалезабетонных  агароджаў  і  канструкцый  пад  заказ  і  іншыя.  І  абавязкова   якасна,  у  дакладна   ўстаноўлены  тэрмін.
Вось  ужо  22  гады  аддадзена  гэтай  справе  Таццянай  Аляксандраўнай  Бяляўскай,  сённяшнім  дырэктарам  прадпрыемства.  Узначаліла  калектыў  8 гадоў  таму,  калі  яно  было  ў  глыбокім  крызісе.  А  за  2012  год  УКП  “Бытпаслугі”  ўжо  рэалізавала  насельніцтву  толькі  швейных  вырабаў  на  2,02  мільярда  беларускіх   рублёў!  За  час  сваёй  дзейнасці  Т. А.  Бяляўская  неаднаразова  ўзнагароджвалася.  Як вопытны  спецыяліст,  Таццяна  Аляксандраўна  арганізуе  мерапрыемствы  па  ўдасканаленні  ўпраўлення  працэсам  бытавога  абслугоўвання.  Пад  яе  кіраў-ніцтвам  пашыраецца сфера  бытавога  абслугоўвання,  вядзецца тэхнічнае  пераўзбраенне, умацоўваецца  матэрыяльна-тэхнічная  база,  уводзяцца  меры для  павышэння  эфектыўнасці  работы  і  якасці  паслуг,  якія  аказваюцца  насельніцтву.
Большасць   калектыву – людзі  правераныя справай  і  часам,  на якіх  і  робіць  стаўку  кіраўнік.  Сярод  іх –  прыёмшчыкі заказаў комплексных  прыёмных  пунктаў                 Алена  Міхайлаўна  Нарышкіна  (Дзмітраўскі  КПП), Валянціна Дзмітрыеўна  Любчык (Востраўскі  КПП),  Галіна  Мікалаеўна Краўчанка (Запольскі КПП),  Раіса  Міхайлаўна  Яфрэмава (Доўгаўскі  КПП),  загадчыца  склада  Галіна  Іванаўна  Мацюшонак,  галоўны  бухгалтар Наталля  Леанідаўна  Русецкая,  майстар  па  рамонце  абутку Ніна  Яўгенаўна  Смаль,  цырульнікі  Наталля  Уладзіміраўна  Стасюкевіч,  Наталля  Міхайлаўна  Касцян,  Вераніка  Канстанцінаўна  Ганчарова,  вадзіцель  Уладзімір  Данілавіч  Ракоўскі  і  іншыя.
Служба  быту  клічаўскага  УКП  “Бытпаслугі”  мае  станоўчую  дынаміку  і  плануе  нарошчваць  агульны  аб’ём  паслуг  з улікам  попыту  насельніцтва.

УКП  «Бытпаслугі”  ў  лічбах  і  фактах:
Бытавыя  паслугі  насельніцтву  аказвае  клічаўскі  Дом  быту  і  10  комплексных прыёмных  пунктаў,  размешчаных  у  сельскай  мясцовасці.
У  2012  годзе  на  прадпрыемстве  адкрыты  новы   цэх  па пашыве  вырабаў з  трыкатажнай тканіны.  За  ўласныя  сродкі  (а  гэта  74  мільёны   рублёў)  набыта  сюды  новае   імпартнае  тэхналагічнае  абсталяванне:  раскроечны  стол,  аверлокі,  трыкатажныя  швейныя  машыны,  раскроечныя  нажы.
У  цэху  адкрыты  2  новыя  рабочыя   месцы.
За  мінулы  год  прадпрыемства рэалізавала  насельніцтву  швейных  вырабаў  у  2,9  раза  больш,  чым  у  2011  годзе.  За  азначаны  перыяд  паслугі  цырульні  выраслі  ў  1,7  раза.  У  2,2  раза  павялічыўся  аб’ём  аказання  паслуг  пральні   для  арганізацый,  прадпрыемстваў  і  індывідуальных  прадпрымальнікаў.
Сёння  ў  калектыве  прадпрыемства  працуе  54  чалавекі.
Сярэднемесячная  заработная  плата  работнікаў  за   снежань  2012  года  склала  крыху  больш   за  3,5  мільёна  рублёў.


Ад  насавых  хустачак  да вялізнага  асартыменту  пасцельнай  бялізны,  коўдраў,  падушак,  наматрацнікаў,  рабочых  і  спартыўных  штаноў,  куртак  уцепленых  і  баваўняных,  халатаў,  розных  футровых  вырабаў,  целагрэек  і  безлічы  іншых  вырабаў  групы  “тэкстыль” –  усё   гэта  прадукцыя  цэха  масавага  пашыву  прадпрыемства.
Як  сведчаць  справаздачныя  даныя,  на   яго  долю   прыпадае  87 %!  ад  агульнага  аб’ёму  бытавых  паслуг,  што  аказала  УКП  “Бытпаслугі”  насельніцтву  ў цэлым  за  2012 год.  Работу  цэха  ўзначальвае  вопытнейшы  спецыяліст,  за-кройшчык  Наталля  Іванаўна Сэка.  Гадоў  8  таму  сюды на  працу    разам  з  ёй  прыйшлі  і  швачкі  Святлана  Іванаўна  Пашкоўская,  Іна Мікалаеўна  Сіманенка.  Ёсць  і  маладая  змена. Напрыклад,  толькі  на  пачатку  працоўнага  шляху  малады  спецыяліст,  швачка   Ганна  Ба-дзеева,  але  стараннасці  ёй  не  займаць.  Яшчэ  нядаўна  ў  цэху было  6  швачак,  а  са  студзеня  іх  стала  амаль  удвая  больш.  Важкае  папаўненне,  а  значыць,  быць  яшчэ  лепшаму  рэзультату!  Работніцы  тут   сапраўды  шчыруюць,  бо  што  заробіш,  тое  і  атрымаеш.
На  “ўра”  ідуць  вырабы  мясцовых  швачак   у   магазіне  прадпрыемства,  дзе  прадаўцом  Святлана  Бярозка.  Дарэчы,  бывае,  што  Святлана  Васільеўна  па  ўласнай  ініцыятыве  выходзіць на  працу  і  ў  свае  выхадныя  або святочныя  дні.   І  не  марна:  заўсёды  з  добрай  гандлёвай  выручкай!
А  да  вяскоўцаў  швейная  прадукцыя   трапляе   праз    сельскія  комплексныя  пры-ёмныя  пункты.  Іх  прыёмшчыкі –  людзі  ініцыятыўныя,  не  лічаць  за  вялікі  клопат   вывучыць  попыт  землякоў  і  на  даму, а  пасля  яго  такім  жа  чынам  задаволіць.
Прадукцыя  клічаўлян  карыстаецца  нязменным  попытам   і  ў  жыхароў  іншых  гарадоў,  што  наглядна  дэманструюць  кірмашы ў Бабруйску,  Беразіно,  Магілёве,  удзел  у  святах  “Дажынкі”.  На  тое  і  рыначныя  адносіны,  каб  асвойваць  новыя  рынкі  збыту.  Клічаўская  швейная  прадукцыя  канкурэнтаздольная,  для  многіх  яна  ўжо  стала  сінонімам   якасці.  А  каб  так  было,  прыкладвае  намаганні  большая  частка  калектыву  прадпрыемства – зладжаная,  дзеяздольная  каманда.

Клічаўскія акцэнты ў індустрыі прыгажосці

Тысячы  гадоў  таму  самымі  прыгожымі  жанчынамі  на  Зямлі  лічыліся жыхаркі  Егіпета.  Яны,  па  прыкладзе  сваёй  царыцы  Клеапатры,  старанна  сачылі  за  прыгажосцю  і  здароўем  скуры,  валасоў  і  ногцяў.  Дзеля  чаго  выкарыстоўвалі  цытрусавыя  бальзамы,   малако  асліцы,  у  скуру  галавы  ўціралі  экстракт  лопуху  і  сок  цыбулі  і  г. д.
Нашым  сучасніцам  прасцей,  бо  існуюць  аптэкі, дзе  можна  набыць  самыя  розныя  касметычныя  сродкі.  А  быць  чароўнымі  нам  дапамагаюць  стылісты,  касметолагі,  візажысты,  цырульнікі  і  іншыя  спецыялісты  індустрыі  прыгажосці.  У  гэтай  сферы  мае  ўласны  малы  бізнес  і  клічаўлянка  Крысціна   Гелецкая.  Яшчэ  ў  школьныя  гады  яна  захаплялася  манікюрам,  экперыментавала,  упрыгожвала   ногці  лакам,  стразамі,  не  толькі  свае,   але  і  сябровак.   Занятак  прыносіў  эстэтычнае  задавальненне.  Ды якой  жа  дзяўчыне  не  хочацца   мець  дагледжаныя  рукі,  калі  ногці  нагадваюць  маленькі  твор  мастацтва?
Прафесію  ж  выбрала  сур’ёзную,  бо  так  прынята  ў нас  у большасці  сямей. Скончыла  механіка-эканамічны  каледж,  стала  бухгалтарам,  працавала  па  спецыяльнасці.  А  яе  па-ранейшаму  прыгажосць вабіла.  Таму  скончыла  курсы  майстроў  манікюру,  напрацоўвала  кліентуру і  вопыт,  набывала  абсталяванне  і  неабходныя рэчывы,  матэрыялы,  а  пасля  адкрыла  ўласную  справу  ў  сферы  бытавых  паслуг.  І  вось  ужо  5  гадоў  Крысціна  Уладзіміраўна  аказвае  іх  клічаўлянам.  Днямі  адбылося  наша  знаёмства.
– Наколькі  вялікае жаданне  клічаўлянак быць  прыгожымі?
– Думаю,  што  кожная  пятая  з  іх  прыбягае  да паслуг  майстра  па  манікюры.  У  мяне  нямала  пастаяных  кліентак  усіх  узростаў.  У  нашым  горадзе  такія  ж  паслугі  аказвае  і  Крысціна  Юр’еўна  Нежавец,  таксама  індывідуальны  прадпрымальнік.   Ведаю,  што  вельмі  шмат  жанчын,  ды  і мужчын,  карыстаюцца  такімі  паслугамі  ў  касметычных  салонах  буйных  гарадоў.  Цяпер  модна  быць  здаровым  і  прыгожым,  а  рукі  да  таго  ж  характарызуюць  узровень  развіцця  і  гарманічнасці  асобы  ў  адносінах  да  свойго  цела.
–  Што   прапаноўваеце  кліентам  Вы?
–  Раблю   SPA-працэдуры  для  скуры  рук (скраб,  маска,  крэм),  розныя  віды  манікюру,   той  жа  французскі  манікюр,  нейл  арт,  ногці  фрэнч,   умацаванне   ногцяў,  роспіс  іх,  нарошчванне  гелем і  іншае. Прымяняю   доўгатэрміновае  па-крыццё  ногцяў  лакам,  якое  трымаецца  каля  2  тыдняў,  зняць  яго  прыходзяць  таксама  да  мяне,  бо  патрэбны спецыяльны  састаў.
– Чым  кіруецеся  ў  сваёй  рабоце?
– Сёння  жанчыны  выбіраюць  колер  лака  для ногцяў,  зыходзячы  з  апошніх  модных  тэндэнцый.  Ногці  становяцца  аксесуарам,  такім  жа  важным,  як  правільны  абутак,  сумка  ці  рамень.  Кажуць  жа,  што  рукамі  жанчына  спакушае  так,  як  і  вопраткай.  Усё  залежыць ад  жадання  кліента.  Часам  просяць  зрабіць  нешта  неардынарнае  для  ўрачыстасцей  або  падабраць  малюнак,  колер  ногцяў  пад  сукенку,  макіяж  і  г.д.  Для  мяне  гэта  – творчасць,  галоўнае,  выканаць  заказ  якасна,  прынесці  чалавеку  задавальненне  і  добры  настрой.  А  шчаслівая  жанчына  заўсёды  прыгажуня!

У  “Стыль” – за  прыгажосцю  і  шармам!

Францужанкі жартуюць, што  знайсці  добрага  цырульніка  значна  складаней,  чым  удала  выйсці  замуж.  І  гэта  сапраўды  так.  Цырульнік  павінен  быць  натурай  творчай  і  ствараць  сапраўднае  хараство  на  нашай  галаве,  а  з  другога  боку – быць  лекарам  і  клапа-ціцца аб  стане  нашых  валасоў.
Работа  цырульніка – гэта  сапраўднае  майстэрства,  якое  патрабуе  крайняй   дакладнасці  і  прафесіяналізму.   Многія  клічаўляне  сцвярджаюць,  што  такім  майстрам  з’яўляецца  Галіна  Міхайлаўна  Чаплухіна,  тактоўная  гаспадыня  прыватнай  цырульні  “Стыль”.  І  маюць  рацыю.  Бо  ў  прафесіі  Галіна  Міхайлаўна  ўжо  больш  за  30 гадоў,  а  авалодвала  ёй  у  свой  час  на   працягу  трох  гадоў  у  выдатных  педагогаў  Мінскага  вучылішча  бытавога  абслугоўвання  № 12.
Дарэчы,  19  гадоў  яна  адпрацавала  цырульнікам  ва  УКП  “Бытпа-слугі”,  а  пасля  адчула  ў  сабе  па-трэбу  ўласна  тварыць  свой лёс,  ствараць  дабрабыт  сям’і  і    расці   прафесійна.  Шлях  у  малы  бізнес  быў  і  тады  надзвычай   няпросты.  А  ў  бытавым  абслугоўванні насельніцтва тым  больш,  бо  трэба  адпавядаць  усім  ДАСТам,  санітарным  нормам, мець  сертыфікаты  на  розныя  віды  цырульніцкай  справы  і  г. д.  Усё  пераадолела,  прыйшлося  неаднаразова  змяняць  арэндуемыя  памяшканні,  пераязджаць,  зноў  абсталёўвацца  на  новым  месцы  і   адпавядаць.  Адпавядаць  заўсёды  не  толькі  патрабаванням  кантралюючых  устаноў,  але,  у  першую  чаргу,  узроўню  патрабаванняў  кліентаў,  модным  тэндэнцыям,  найноўшым  тэхналогіям  у  цырульніцкай  справе.  І  гэта  Галіне  Міхайлаўне  ўдаецца,  бо  яна  майстар-універсал.  У  крэсле  цырульніка  штодня –  моладзь  і  людзі  паважанага  ўзросту,  мужчыны  і  жанчыны,  а  яшчэ  малышы.  Апошнія  – кліенты  самыя  складаныя,  часам  так  “спяваюць  песенкі”  пры  выглядзе  нажніц,  што  ніякія  забавы  не  дапамагаюць.
Усе  мы    хочам  быць  прыгожымі,  стыльнымі.  У  Галіны  Міхайлаўны  цэлы  арсенал  тэхналогій:  зробіць  лячэнне,  стрыжку, завіўку,  меліраванне,  каларыраванне,  пляценне,  укладку  валасоў,   створыць  вячэрнюю  прычоску,  з   тым  жа  падоўжаннем  валасоў,    што  цяпер  надзвычай  актуальна,  і  г. д.  А  сродкі  для  гэтага – толькі  высокай  якасці,  у  асноўным  прафесійная  касметыка  для  валасоў  кампаній  “EWALD”,  “KEEN”  (Германія),   рускай  лініі  “ESTEL Professional”   і  многіх  іншых.
Адна  лацінская  мудрасць  сцвярджае: ”Той, хто не  ідзе  наперад,  той  ідзе  назад”.  Галіна  Міхайлаўна   пастаянна  на   шляху    прафесійнага  самаўдасканальвання.  Яна  за  ўласныя  сродкі  ўдзельнічае  ў  прафесійных  конкурсах,  якія  праводзіць  буйнае  прыватнае  УП  “Мілонда” (г. Мінск).  А  яшчэ – у  майстар-класах,  якія  даюць  не  толькі  беларускія  цырульнікі-стылісты,  але  і  замежныя  майстры, аўтарытэтныя  ў гэтай  галіне.  Аб  тым  сведчаць  шматлікія  сертыфікаты,  выдадзеныя  Г. М. Чаплухінай  і  вывешаныя  ў  яе цырульні  “Стыль”.  Адзін  з  іх,  напрыклад,  сведчыць,  што   яна прыняла  ўдзел  у  навучальным  майстар-класе  ад  ТМС: ЕНСО  “Provokation”,  прэзентацыі   модных  тэхнік  афарбоўкі,  ультрасучасных  стрыжак  і  новых  тэндэнцый  стайлінга,  якую  праводзіў  нямецкі  стыліст  Патрык  Колбаў.  Дарэчы,  рыхтуючы  гэты  матэрыял,  ад  сяброў   Галіны  Міхайлаўны  выпадкова  даведалася,  што  яна  часам  працуе  і  ў  прыватных  салонах  Масквы,  дзе   паслугі цырульніка  з  беларускай  глыбінкі  таксама  падабаюцца.  Ёй  давяраюць  зрабіць  прычоску  нават  нявесты  на  самае  прыгожае  сваё  свята – вяселле.  А  гэта   паказчык  сур’ёзны,  у  сталіцы  ж  кліенты  з  вялікімі  прэтэнзіямі.
На  дасягнутым  прыватны  прад-прымальнік  не  спыняецца  і,  як  я  даведалася  ў  час  нашай  гутаркі,   па-слугі   ў  “Стылі”  пашыраюцца.  Галіна  Міхайлаўна  ўжо  зусім  хутка  плануе  адкрыць  яшчэ  адно  рабочае  месца  і  аказваць   тут   паслугі  па  манікюры   і  педыкюры.
І  вось такі  водгук  пастаяннай  кліенткі,  клічаўлянкі Людмілы  Аляксееўны  Шамаль:
– Ужо  шмат  гадоў  абслугоўваюся  ў  Галіны  Міхайлаўны.  Гэта  мой  майстар,  і  ўсё  мяне  задавальняе.  Чалавек  аддае  справе  душу,  ніколі  не  лічыцца  з  часам.  Напрыклад,  патрэбна  кліенту   ехаць  у  дарогу  на  досвітку  і  ўжо  мець  прычоску  для  ўрачыстасцей – яна  прыйдзе  на  працу  і  абавязкова  зробіць  усё  на  вышэйшым  узроўні.  Тут  жа  заказваю,  набываю  розныя  касметычныя  сродкі  догляду  за  валасамі,  фарбы,  парыкі  і   многае  іншае.  Такімі  паслугамі  ў  “Стылі”  карыстаецца  і  шмат  маіх  знаёмых.    Галіна  Міхайлаўна  валодае  многімі  самымі  сучаснымі  тэхналогіямі,  напрыклад,  робіць моднае  зараз  ламініраванне  валасоў – спецыяльнае  па-крыццё  паверхні  валасоў,  дзякуючы  чаму  яны  ўтаўшчаюцца,  набываюць  аб’ём,  гладкасць  і  надзвычайны  бляск.  Такую  працэдуру  класа  прэ-міум  можна атрымаць  у  гарадскіх  салонах  прыгажосці  і  вось  у  нас, у  Клічаве.  Прычым,  значна  танней.  Дарэчы,  цэны  тут  заўсёды  ўмераныя.
Пагадзіцеся,  прыемна,  што  ёсць  у   нашай  глыбінцы   майстры, якія  робяць  нас  прыгожымі  і  стыльнымі,  дапамагаюць  нам  ствараць  свой  імідж,  дзе  прычоска –  адзін  з   важнейшых   элементаў, дарэчы,  як  і  жаноцкай  прыцягальнасці  і  шарма.

 

Последние новости

Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024
Правопорядок

Случаи смертельных отравлений алкоголем в 2023 году

26 марта 2024
Официально

Лукашенко рассказал о контактах с Путиным в течение суток после теракта в Подмосковье

26 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Профсоюзы

Правовой профсоюзный приём

26 марта 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Символ скорби

26 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Медицина

С заботой о здоровье. Диспансеризация по новым правилам

18 марта 2024