Клічаўскі раён: да ўрачыстага схода перадавікоў народнай гаспадаркі
Помогать людям, делать их быт более комфорт-ным, а село благоустроенным – основные задачи председателя Несятского сельского Совета депутатов Анатолия Борисовича Гертмана. Чтобы они успешно решались, от человека, занимающего эту должность, требуются умение и большое желание трудиться на благо человека.
Анатолий Борисович председателем сельского Совета депутатов работает без малого десять лет. Всего на территории сельсовета расположено 30 населённых пунктов, из которых 15 – малонаселённые. Центральной усадьбой является агрогородок Несята. В ведении сельсовета находится 1511 гектаров земель, в том числе 1368 гектаров предоставлено гражданам, из них 291 гектар – для строительства и обслуживания жилых домов, 961 гектар – для ведения личного подсобного хозяйства, 96 гектаров сельскохозяйственных (луговых) земель – для сенокошения и выпаса личного скота граждан и 143 гектара земель общего пользования. На территории Совета действует две сельскохозяйственные организации – УКСП «Сов-хоз «Доброволец» и СПК «Колхоз «Несята», а также находятся два агрогородка: Несята и Ореховка. В рамках Программы развития и возрождения села на территории сельсовета построен 71 новый дом. В агрогородках ведутся работы по газификации производственных объектов и жилых домов граждан.
Большое внимание Анатолий Борисович уделяет развитию социальной инфраструктуры. Здесь работают учреждения образования, культуры, охраны здоровья, отделения Беларусбанка, связи, магазины. В более отдалённые деревни продукты и товары первой необходимости доставляют автомагазины. Чтобы знать, чем живут люди на селе, какие проблемы их волнуют, Анатолий Борисович встречается с населением не только в определённые дни приёма в администрации Совета, но и по месту жительства. А круг вопросов, по которым местное население спешит за помощью к председателю, широк: это и благоустройство улиц, и уборка кладбищ, и многие другие. Каждый из них внимательно изучается и решается.
На особом контроле в Совете – работа по сносу пустующих и ветхих домов. За время действия Указа Президента Республики Беларусь от 3 февраля 2006 г. № 70 «О мерах по упорядочению учёта и сокращению количества пустующих и ветхих домов с хозяйственными и иными по-стройками» были обследованы все населённые пункты сельсовета. На основании актов обследования был составлен банк данных домовладений, куда включены 63 дома, собственники которых умерли или не пользовались ими в течение 3 лет. Установленным родственникам было вы-слано 43 предписания, получено 25 уведомлений о намерении содержать дом и прилегающую территорию в надлежащем санитарном состоянии. Всего за период с 2006 по 2012 годы было снесено 72 ветхих дома, в том числе за 2012 год – 12 ветхих домов и хозяйственных построек.
Ещё одним из важнейших направлений деятельности является организация работы по закупу излишков молока у населения сельсовета. На центральных усадьбах хозяйств молоко закупается круглогодично. На территории сельсовета работает 3 молокосборщика. За 2012 год закуплено 288,0 тонн молока, что составляет 134% к заданию. В расчёте на одну корову закуп молока составил 2312,7 кг.
Главным помощником председателя является управляющий делами сельисполкома Валентина Валентиновна Пстыга, ну и конечно же, довольно трудно было бы без старост деревень, которых на территории Совета – 12 человек.
В Совете стало уже традицией проведение мероприятий, связанных с государственными и профессиональными праздниками, знаменательными датами, праздниками народного календаря. 19 августа 2012 года в а/г. Несята был проведён «День деревни», организована выставка народных промыслов, подведены итоги соревнования на лучшее домовладение и подворье.
У председателя сельского Совета депутатов всегда хватает забот, но он не забывает, что забота о людях первостепенна. И если в его силах сделать их жизнь лучше, то Анатолий Борисович постарается приложить к этому благородному делу все свои силы.
Людмила ПРОКОПОВИЧ.
* * *
Амаль 200% – такі аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі, у фактычных цэнах да ўзроўню 2011 года забяспечаны калектывам УКДБП “Рамбуд” за мінулы год.
Агульнавядомы факт, што яшчэ на пачатку мінулага года гэта прадпрыемства знаходзілася ў глыбокім крызісе. У чым сакрэт такога прарыву? Які яго адпраўны момант?
У «раёнцы» напрыканцы мінулагодняга жніўня з’явілася незвычайная аб’ява аб прыёме на працу на гэта прадпрыемства: ”… Давайте вместе создадим работу своей мечты! Если вы владеете строительными специальностями, если душа лежит к тому, чтобы создавать, творить, строить, если вы готовы повышать свой профессиональный уровень, мы гарантируем… ”. А тых, хто не жадае добра працаваць, тут прасілі не турбаваць. Павеяла крэатывам, моцнай дзелавой хваткай. Стала зразумела: на прадпрыемства прыйшоў кіраўнік з новым поглядам. Закралася надзея: мо атрымаецца?
Сёння наш суразмоўца – начальнік УКДБП “Рамбуд” Андрэй Іванавіч Мацюшонак, які на гэтай пасадзе з пачатку жніўня 2012 года. 45-гадовы ініцыятыўны кіраўнік, як некалі і Максім Горкі, ужо “пабываў у людзях”: паспрабаваў сябе ў адным са сталічных сродкаў масавай інфармацыі, каля дзясятка гадоў вынікова працаваў у прыватным бізнесе, набіраўся вопыту ў якасці галоўнага інжынера ў Клічаўскай ПМК-258. Мае вышэйшую тэхнічную адукацыю.
– Андрэй Іванавіч, Вы ўзначальваеце калектыў прадпрыемства ўсяго сем месяцаў. А рэзультат работы ўжо адчувальны і на фоне дзейнасці іншых прадпрыемстваў галіны ў раёне. Якія здабыткі, на Ваш погляд, самыя важкія?
– Лічу, што самае важнае ў любой рабоце – людзі. Нельга вырашаць вытворчыя задачы, калі няма кваліфікаваных кадраў. Магу канстатаваць, што сёння мы ўжо прымаем на працу на конкурснай аснове. Калектыў павялічыўся за гэтыя месяцы ўдвая і складае 62 чалавекі. Прыйшлі прафесіяналы, моладзь. Ва ўсім сёння разлічваем на галоўнага інжынера Антона Яўгенавіча Чайкова, вадзіцеля КАМАЗа Андрэя Уладзіміравіча Мастовіча, маладога спецыяліста, тынкоўшчыцу-аддзелачніцу Валянціну Віктараўну Лебедзеву, брыгаду піларамнага цэха Сяргея Уладзіміравіча Астапенкі і іншых. Дарэчы, працуюць у нас і тыя, хто з’яўляецца абавязанымі асобамі. Думаецца, здаровы маральна-псіхалагічны клімат нашага калектыву дапаможа ім справіцца са сваімі праблемамі.
Людзі працуюць і зарабляюць. Так, рост сярэднемесячная зарплаты ў параўнанні з 2011 годам склаў 204%. У прыватнасці, за снежань 2012 года сярэднемесячная зарплата па арганізацыі была 3 мільёны 738 тысяч рублёў. Пакуль. Растуць аб’ёмы вытворчасці – будзе і дабрабыт.
– Гучыць мажорна. Сёння зарплату патрэбна зарабляць. Як гэта ўдаецца?
– Складаемых шмат. Адно з са-мых галоўных патрабаванняў – павелічэнне вытворчасці працы, якая склала 258% да ўзроўню 2011 года. І яе рост апярэджвае рост сярэднемесячнай зарплаты. Належная якасць работ і прадукцыі, прычым пацверджаная ліцэнзіямі і сертыфікатамі, у нас ёсць! Вялікія магчымасці ў будаўнічай галіне дае нам атрыманы сертыфікат адпаведнасці, які зарэгістраваны ў Рэестры Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь пад № ВY/112 05.01.056 02 497, які пацвярджае, што сістэма менеджменту якасці будаўніцтва будынкаў і збудаванняў 1 і 2 узроўняў адпаведнасці і правя-дзення інжынерных пошукаў для гэтых мэт, вытворчасць будаўніча-мантажных работ, электрамантажных работ, санітарна-тэхнічных работ у Клічаўскім УКДБП “Рамбуд” адпавядаюць патрабаванням СТБ ІSО 9001-2009. Летась атрымалі і сертыфікат адпаведнасці на сістэму ўпраўлення аховай працы на вытворчасці. А гэта залог нашай канкурэнтаздольнасці на рынку. Сёння прадпрыемства – удзельнік тэндэраў на выкананне падрадных будаўнічых работ. Працуем і праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу, дзе закупляем лес-кругляк для вытворчасці.
За мінулы год удалося павя-лічыць на 128% аб’ёмы вытворчасці падсобнай гаспадаркі (распілоўка лесу на піламатэрыял абразны і неабразны). Гэта прадукцыя прызначаецца як для вытворчых патрэб прадпрыемства, так і для аказання платных паслуг насельніцтву і юрыдычным асобам. І яна запатрабавана. Так, летась толькі насельніцтву прададзена піламатэрыялаў на 152% да узроўню 2011 года.
Што да вытворчых аб’ектаў, то цяпер іх нямала. Напрыклад, па дзяржаўнай праграме вядзём рэканструкцыю МТФ у КСВК “Калгас імя Тэльмана” (сёлета – другі этап работ), летась завяршылі будаўніцтва трох жылых дамоў у СВК “Калгас імя Бу-дзённага” (пераходны аб’ект з 2011 года).
Ужо маем магчымасць выбіраць заказчыка на аб’екты па бягучым рамонце, у залежнасці ад своечасовасці аплаты работ, іх аб’ёмаў і г. д. Так, летась нашы работнікі шчыравалі на рамонце Бацэвіцкай СШ, Каўб-чанскага лясніцтва, Патоцкага сельвыканкама, фасада будынка аддзела культуры райвыканкама (былога сельскага Савета) і многіх іншых аб’ектаў.
У гэтым годзе пачнем рэканструкцыю яшчэ адной МТФ – у КСВК “Калгас “Савецкая Беларусія”, будзем праводзіць капрамонт двух васьмікватэрных дамоў у Быхаве, які стане сталіцай сёлетняга Дня беларускай пісьменнасці. Ёсць пэўныя рэальныя планы на развіццё новых відаў вытворчасці на прад-прыемстве. А ўвогуле імкнемся развівацца шматвектарна, крочыць у нагу з часам.
– Дзякуй, Андрэй Іванавіч, за гутарку. Поспехаў!
Ніна Ізох.
* * *
Татьяна Николаевна Сыромолот – уроженка солнечной Украины. Родилась и выросла в известном на весь бывший союз шахтёрском городе Макеевка Донецкой области. На заработки туда в прежние времена отправлялись многие белорусы и жители других союзных республик.
Так сложилась судьба, что Татьяна Николаевна вышла замуж за уроженца нашего района Александра Владимировича и спустя какое-то время вместе с ним приехала на Кличевщину. Долгое время она работала в системе общественного питания: технологом, заведующей производством. Сложившаяся в 90-х годах непростая ситуация в стране вынудила сменить профессию. Начинать пришлось сначала. После переобучения Татьяна Николаевна работала в системе жилищно-коммунального хозяйства. Сразу была сметчиком, затем «переквалифицировалась» в инженера производственного отдела в УКП «Жилкомхоз», где многому научилась. Сейчас Татьяна Николаевна – ведущий инженер УК ДПП «Ремстрой» Она не только до тонкостей знает своё дело, но и с успехом обучает молодёжь. Серьёзная, внимательная и очень ответственная – лучшие качества хорошего специалиста. Такой она была всегда, такой остаётся по-прежнему. А ещё полна новых идей и увлечений как на работе, так и дома.
Елена ГОНЧАРОВА.
* * *
Наталля Аркадзьеўна Фядосава ў працоўнай кніжцы мае адзіны запіс: аб прыёме на працу выхавацелькай у дзіцячы садок № 2. Тут дзень за днём незаўважна прабягае жыццё, і за гэты час не адно пакаленне малышоў выпеставала і адправіла яна ў «плаванне» па жыцці. Ужо былыя выхаванцы прывялі ў садок сваіх дзетак. Спакойная, ураўнаважаная, заўсёды стрыманая, выхавацелька ўмела знаходзіць падыход да кожнага дзіцяці, шмат увагі надае развіццю асобы, клапоціцца, каб усе малышы раслі здаровымі і цікаўнымі.
У арсенале выхавацеля не толькі глыбокае веданне методыкі выхавання і навучання дашкольнікаў, а і багаты вопыт работы, мноства ўласных метадычных распрацовак заняткаў і прагулак. Педагог пераканана, што дзіцячыя ўсмешкі, іх непасрэднасць і пя-шчота – самы лепшы бальзам, якім удосталь наталяецца душа кожны раз, калі пераступаеш парог установы.
Дзеці і іх бацькі любяць Наталлю Аркадзьеўну за педагагічнае майстэрства, дабрыню, чулыя адносіны і ўвагу да выхаванцаў.
Як і большасць жанчын, яна цудоўная маці, выдатная гаспадыня, пяшчотная дачка.
Аліна СУДНІК.
* * *
Ёсць мноства людзей, чые прафесійныя дасягненні вымяраюцца тонамі, кілаграмамі, кубаметрамі і нават кіламетрамі. А ёсць тыя, хто сваёй працай стварае аснову для развіцця краіны і развівае здольнасці тых, чыя праца вымяраецца вышэйпералічанымі паказчыкамі.
Не апошняе месца ў гэтай катэгорыі належыць настаўнікам, вы-кладчыкам, майстрам – словам, спецыялістам, якія даюць веды і вучаць прымяняць іх на практыцы.
Вось і Леанід Мі-хайлавіч Новікаў па прафесіі майстар вы-творчага навучання ва ўстанове адукацыі “Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”. Ужо больш за трыццаць гадоў вучыць ён студэнтаў упраўляцца з трактарамі розных мадыфікацый. На практычных занятках яны пад кіраўніцтвам майстра замацоўваюць атрыманыя на лекцыях веды, адпрацоўваюць практычныя навыкі ваджэння трактара. Імкнецца Леанід Міхайлавіч у час працоўнай практыкі на палях навучыць тэхналогіі ворыва і сяўбы, унясення ўгнаенняў і падкормкі раслін, а галоўнае – прывіць моладзі любоў да роднай зямлі.
Вянчае нялёгкую сялянскую працу ўборка ўраджаю. Таму майстар вытворчага навучання асаблівую ўвагу ўдзяляе навучанню маладых механізатараў працы на корманарыхтоўчай і зернеўборачнай тэхніцы.
Родам Леанід Міхайлавіч з Чавускага раёна, у свой час адслужыў у танкавых войсках і паспяхова скончыў тагачасны Магілёўскі саўгас-тэхнікум. Мясцовасць наша спадабалася, а сардэчны інтарэс прывёў да шлюбу. Тут цяпер яго другая радзіма. Як чалавек працавіты, шмат увагі ўдзяляе ўласнай гаспадарцы. А яшчэ імкнецца адпавядаць высокаму званню сем’яніна. Радуецца поспехам дачкі, якая сёлета заканчвае тэхнала-гічны ўніверсітэт, і лічыць сябе шчаслівым чалавекам, бо галоўныя складаючыя гэтага вялікага і светлага пачуцця ў сям’і Новікавых ёсць.
Аліна СУДНІК.
* * *
З такімі людзьмі, як Мікалай Стоцкі, заўсёды прыемна мець справу. Нягледзячы на малады ўзрост, ён па-сталаму разважлівы, абавязковы і мэтанакіраваны.
У аддзеле па надзвычайных сітуацыях займае пасаду інспектара групы прапаганды і навучання. Летась паспяхова скончыў Мінскі камандна-інжынерны інстытут. Як і належыць сапраўднаму мужчыне, адслужыў у войску, рэгулярна займаецца фізічнай падрыхтоўкай, не супраць падтрымаць футбольную каманду і паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.
Як інспектар праводзіць сярод насельніцтва вялікую тлумачальную работу, накіраваную на зніжэнне і прафілактыку пажараў і няшчасных выпадкаў, рэгулярна публікуе тэматычныя матэрыялы ў раённай газеце, вядзе рубрыку “Асновы бяспекі жыцця” ў праграмах раённага радыё.
Калі выпадае вольны час, імкнецца правесці яго разам з сям’ёй: трохгадовым сыночкам Кірылам і жонкай Вольгай. Асвойвае відэаздымку, любіць пасядзець за камп’ютарам і пачытаць сыну казкі. Не супраць разам з сябрамі адправіцца на паляванне, некаторыя сакрэты гэтай мужчынскай справы атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі.
Па водгуках калег, Мікалай Мікалаевіч – чалавек прынцыповы. Ён добры таварыш і надзейны сябар. Інспектар прызнаецца, што прыемна працаваць у калектыве аднадумцаў, дзе ўладарыць камандны прынцып, адчуваць падтрымку і добрыя парады калег.
З некаторымі звязваюць не толькі службовыя, а і сяброўскія адносіны. Не адзін, як кажуць, пуд солі з’елі, пакуль служылі разам з Міхаілам Калядой у адным каравуле. Міхаіл – выдатны спартсмен. У любым відзе спорту яму няма роўных. Ён на-дзейны і моцны тыл сям,і, дзе цёпла і ўтульна адчуваюць сябе жонка Валянціна і паўгадавалы сынок Ярык.
Аліна СУДНІК.
* * *
Феномен дырэктара Пярэкальскай сярэдняй школы Рыгора Іванавіча Самуйлёнка – гэта яго зайздроснае пастаянства на паса-дзе, яго любоў да дзяцей, да вёскі, дзе яны пачынаюць свае першыя крокі.
Задача дырэктара – зрабіць так, каб гэтыя крокі былі ўпэўненымі, каб вясковыя выхадцы зацвярджаліся ў жыцці дастойна, каб сваімі ведамі, дзе б яны ні працавалі, прыносілі карысць. А яшчэ адной з каштоўнасцей вучня Рыгор Іванавіч лічыць яго здароўе. А залог гэтага – фізкультура. І сярод пярэкальскіх вучняў нямала тых, хто адстойвае гонар школы і раёна на валейбольных, баскетбольных пляцоўках, у іншых спаборніцтвах.
Педагог – гэта інжынер чалавечых душ, ён працуе над адказнай задачай – фарміраванне чалавека. А яшчэ бачыць свой працяг у вучнях. Справа выхавання, несумненна, высакародная справа.
– Цяпер вучым ужо дзяцей сваіх былых вучняў, – гаворыць Рыгор Іванавіч. – У дзецях я па-знаю іх бацькоў.
Выпускнікі школы дабіваюцца значных вышынь. Становяцца настаўнікамі, урачамі, інжынерамі, а самае галоўнае — добрымі людзьмі. Заўсёды віншуюць любімых настаўнікаў і дырэктара са святамі, цёплыя лісты дасылаюць, у якіх расказваюць аб сабе і сябрах… Гэтая нітачка сустрэчнай чалавечай дабрыні бадай што самая трывалая на свеце.
Людміла АЛЯКСАНДРАВА.
* * *
Наталью Ивановну Секко, закройщицу цеха массового пошива УКП «Бытуслуги», ценят за профессионализм и ответственное отношение к своему делу.
На протяжении многих лет она работает в системе бытового обслуживания населения, не-однократно признавалась лучшей по профессии. На раскройном столе, где мастерски хозяйничает Наталья Ивановна, рождается огромное количество будущих красивых и нужных людям вещей. Из-под раскройного ножа выходят заготовки рабочей одежды, одеял, постельного белья, трикотажных изделий и мн. др. Здесь же, в цехах, где работают 9 швей, появляются готовые изделия, которые затем реализуются покупателям города, района и других регионов через комплексные приёмные пункты. Качество выпускаемых в УКП «Бытуслуги» изделий оценили многие. В этом – частица труда и большая заслуга Натальи Ивановны, умелого, опытного специалиста. А приобретённая добротная, с любовью созданная вещь – это всегда хорошее настроение для покупателя.
* * *
Музы, молю – из толпы многогрешного рода людского
Вечно влеките к священному свету скиталицу-душу…
Из античного гимна.
Самые прекрасные и самые светлые моменты жизни – моменты озарения и вдохновения, появления чего-то нового, встречи с мечтой. Они известны всем творческим людям, в числе которых и кличевлянка Жанна Ачинович. Ведь она пишет стихи, которые не раз публиковались и в нашей газете. Они о радости материнства, духовных поисках, посвящены природе, Родине – темы многообразны, как отражение самой жизни. Но, наверное, самая большая ценность для Жанны Евгеньевны – служение песне, музыке, любовь к белорусскому народному творчеству. Ведь в сфере культуры работает она уже 26 лет, последние годы – заведующей автоклубом централизованной клубной системы. Да, есть такая интересная, востребованная форма работы, когда самодеятельные артисты приезжают с концертами для тружеников на поля, фермы, в отдалённые малонаселённые деревни. И сразу праздник у людей!
«Если есть у человека талант, грешно его закапывать в землю»,– считает Жанна Евгеньевна. Потому талантливых, задорных, активных «самородков» из Кличева и близлежащих деревень объединила под своим крылом в коллективы, и теперь они совместно творят. Благодаря сотрудничеству со студенческими этнографическими товариществами из Минска, Могилёва, она заболела «стариной». Теперь члены этнографического любительского объединения «Калагод» автоклуба вместе со своим руководителем участвуют в районных этнографических экспедициях, встречаются со старожилами, записывают старинные песни, изучают народные обряды, традиции, игры, танцы нашего региона. И результат впечатляет. Например, общими усилиями фольклористов и местного населения возрождён обряд, который проводился издавна в деревне Новая Слободка на праздник Святого Николая. Есть определённый вклад Жанны Ачинович и в том, что детскому рождественскому обряду «Куры» Кличевского района недавно присвоен высокий статус нематериального культурного наследия Республики Беларусь.
Теперь у многих на слуху названия: вокальный ансамбль «Гасцінны двор», выездной кружок «Саринь», любительское объединение «Пацеркі». Это коллективы автоклуба. Например, «Пацеркі» объединяют учащуюся и работающую молодёжь, авторов песен и стихов. Их выступление мы видели на городском конкурсе авторской песни «Песни над Ольсой-рекой». В творческом тандеме с ними и сама Жанна Ачинович. Пишет тексты песен, иногда и музыку. В соавторстве с Жанной Евгеньевной – и её дочь Снежана, студентка Могилёвского государственного музыкального колледжа, которая также является участницей этого объединения. В прошлом году она завоевала 3-е место в областном конкурсе поэзии и авторской песни «Письменков луг». Жанне Евгеньевне радостно, что дочь продолжает её дело. Ведь в своё время она тоже окончила Минское училище искусств, отделение хорового пения. Самостоятельно освоила аккордеон, гитару. А теперь свой талант, свет души вместе с другими работниками районного Дома культуры, участ-никами любительских объединений и кружков дарит нам, своим зрителям. Они счастливы, когда восхищённый зал рукоплещет и кричит: «Браво!» Значит, всё не зря!
Нина НИКОЛАЕВА.
* * *
Кличевлянин Владимир Владимирович Русакевич – опытный водитель и очень ответственный работник.
За рулём – почти три десятка лет, причём всё это время проработал в одной организации – ГУК ДСП «Кличевская ПМК-258» Поначалу, когда только устроился после службы в армии, колесил по дорогам на легковушке, затем на разных грузовиках доставлял необходимые грузы на строящиеся объекты района и других регионов области. Даже в кризисные 90-е Владимир Владимирович не стал искать лучшей жизни, как многие земляки в то время. Не думает об этом и сейчас, хотя на заслуженный отдых ещё рано. Строительная организация за многие годы стала частью его жизни. Добросовестный труд водителя Владимира Русакевича неоднократно отмечен руководством. Только хорошие отзывы довелось услышать о нём и от коллег. Какую бы работу ни выполнял – сделает на совесть.
Елена ГОНЧАРОВА.
* * *
Міхаіл Валянцінавіч Шаблінскі, вальшчык лесу Клічаўскага лясніцтва, ужо колькі год запар трымае лідарства ў калектыве па нарыхтоўцы дзелавой драўніны. Шчыруе так, што месячныя заданні нязменна перавыконвае амаль удвая. А крытэрыі яго работы – высокія тэмпы і якасць.
З маладосці Міхаіл Валянцінавіч працаваў на буйным аўтазаводзе, паспытаў і хлеба земляроба, а прызванне сваё знайшоў у лясной гаспадарцы. Ужо 13 гадоў ён – у лясной галіне. Быў лесарубам, лесніком, а большасць – вальшчыкам лесу. Працуе па індывідуальным метадзе валкі, без памочніка. Цяжкая гэта мужчынская справа, патрабуе фізічнай моцы, вытрымкі, характару, добрых ведаў тэхналогіі валкі дрэў, раскрыжоўкі хлыстоў і г. д. На ўзбраенні – нямецкая прафесійная бензаматорная піла STIHL-361, што дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць яе на лесанарыхтоўках, павялічваць вытворчасць працы. У формуле поспеху Міхаіла Шаблінскага, вальшчыка лесу 6 разраду, – прафесіяналізм, памножаны на працавітасць, адказнасць. За гэтыя рысы, а яшчэ за адкрытасць, шчырасць, пачуццё гумару і паважаюць, цэняць яго ў калектыве. А кіраўніцтва лясгаса за добрасумленную працу і высокія паказчыкі работы неаднаразова заахвочвала Ганаровымі граматамі. Першы – значыць лепшы!
Ніна ІЗОХ.