Темы

“Сучасны палац культуры Беларусі” – на гістарычных мурах

Без павагі да гістарычнага  мінулага няма акрэсленай будучыні.  Глыбокае веданне сваіх каранёў, павага да спадчыны, якая засталася нам  ад  продкаў, спрыяюць умацаванню  нацыянальнай адметнасці  і самааднаўленню нацыі.  “Сучасны палац культуры Беларусі” магчыма пабудаваць толькі на гістарычных мурах.
Ахова гісторыка-культурных каштоўнасцей – адзін з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь  і  перадумова яе ўстойлівага развіцця.  Эфектыўнасць гэтай палітыкі забяспечвае заканадаўчая база ў галіне захавання гісторыка-культурнай спадчыны, якая пачала фарміравацца  адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Яна ўключае   Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, які ў 2006 г. быў прыняты ў новай рэдакцыі,  пастановы Урада Беларусі, пастановы і загады Міністэрства культуры  і  іншыя.
Такое  грунтоўнае прававое забеспячэнне – надзейны падмурак для арганізацыі дзейнасці  па зберажэнні культурнага і гістарычнага патэнцыялу краіны. Адным з галоўных аспектаў  гэтай дзейнасці  з’яўляецца вядзенне Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у які ўжо ўнесена больш  за  5  тысяч асабліва каштоўных аб’ектаў. Тры з іх, а менавіта: замкавы комплекс “Мір”, архі-тэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі роду Радзівілаў у Нясвіжы, геадэзіч-ная Дуга Струве – увайшлі ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспубліка Беларусь выступае надзейным партнёрам на су-светнай арэне. Нашай дзяржавай былі ратыфікаваны практычна ўсе канвенцыі ЮНЕСКА па ахове культурнай спадчыны, у тым ліку   “Аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны” (2003) і “Аб ахове і заахвочванні разнастайных формаў культурнага самавызначэння” (2005).
З  2005 года  Беларусь прымае актыўны ўдзел у рабоце Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У 2009 годзе ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва, якой патрабуецца тэрміновая ахова, быў уключаны  абрад “Калядныя цары” вёскі Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
Удакладненне: да нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб’ектаў i твораў народнага мастацтва (народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека.

Статус   нематэрыяльнай  культурнай  спадчыны – абраду    “Куры”  Клічаўскага  раёна!

Як  і  сотні гадоў  таму,  пад  Стары  Новы  год,  як  звечарэе,  але  яшчэ віднавата,   пад  вокнамі  жыхароў  Віркава,  Нясяты  “кураняты  ходзяць”,  раздаецца   самабытная  калядная  песня,  якую  спяваюць  дзяўчынкі  і  хлопчыкі,  дзяўчаткі.  Апранутыя  яны звычайна,  але  дзяўчынкі  павінны  быць  у  вялікіх,  яркіх   гарусных  хустках,  прычым  у  кожнай  вёсцы  завязвалі  іх  па-свойму,  напрыклад  у  Нясяце – на  спіне  вузлом.  Абавязковы  атрыбут – торба для  пачастункаў.   У  век  камп’ютарных  тэхналогій  наша  дзятва  нібы  з  глыбіні  вякоў  выгуквае да  гаспадыні:  “Шчодры вечар, добры вечар! Пусціце “курэй” папець!” У хату не ідуць, пад вокнамі  спяваюць:
Ой, куры, куры, не пейце рана.
Святы вечар!
Не пейце рана – не будзіце пана.
Пан сам устане – па двару паходзіць.
Па двару паходзіць – братцоў
пабудзіць.
Уставайце, братцы, коней
сядлайце…
Калі  гаспадыня  добра  сустракае,  пачастуе  “куранят”,  то  і  пажаданні іх  адпаведныя: “Дзякуй, мая мамка, хай будзе ў цябе і ў доме, і ў хляве, і ў дварэ, і прыбытак і ў скаціне, і ў сям’і”  або  “Каб  добра  жылося  і  ўсё  вялося.  Вясёлым  быць – у  дастатку  жыць”,   а   скупому  гаспадару  гаварылі на адыход:  “Не  далі  скварацінкі – хай  воўк  паесць  вашы  свінкі”.
Дзіцячы  калядны  абрад  “Куры”  ўні-кальны,  адзіны  такі  на  Беларусі. Ён і сёння  жывы,  бо  ёсць  у  нашых  вёсках  старажылы, якія калісьці  самі  ў  ім            удзельнічалі,  з’яўляюцца  яго  носьбітамі:  Марыя  Дзмітрыеўна  Фясько  і  Надзея  Іванаўна  Каледзіч  з  Віркава.  Пераемнікі  абраду – работнікі  ўстаноў  культуры:  загадчыца  Віркаўскага  сельскага  клуба Жанна Васькова,  бібліятэкар  Нясяцкай бібліятэкі  Надзея  Стрыгун, работнікі  Нясяцкага  СДК  Лілія  Загалоўская  і  Тамара  Дзятлава,  вы-кладчыца  Дзмітраўскай  нетрадыцыйнай  дзіцячай  творчасці  школы  мастацтваў  Наталля  Коктыш,   якія  і  адрадзілі  яго.  Гэты  абрад  ужо  не першы  год  працягваюць  іх  выхаванцы – удзельнікі  дзіцячых  гуртоў,  у  тым ліку  “Купалачкі”.
Абрад  «Куры» выклікаў цікавасць  удзельнікаў  этнаграфічных  экспедыцый “Студэнцкага  этнаграфічнага  таварыства” (старшыня  Аляксей  Глушко,  г.  Мінск),  якія  ў  апошнія гады пастаянна  працуюць  на  Клічаўшчыне.  Пасля  да  справы  далучыліся  навукоўцы,  былі  вытрыманы  ўсе  патрабаванні  заканадаўства  ў  сферы  аховы  гісторыка-культурнай  спадчыны  Беларусі.  Да-следаваннем  абраду  “Куры”  ў  нашым  раёне  займаліся Таццяна  Валодзіна, доктар філалагічных навук, загадчыца сектара фальклору і этналінгвістыкі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба  Коласа і Янкі  Купалы НАН Беларусі, і старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі Таццяна Кухаронак.
13 студзеня 2013 года экспертная група адправілася ў вёскі Нясята, Віркаў і Дзмітраўка, дзе  ў  гэты  дзень  праходзілі калядаванні дзіцячых гуртоў. На правядзенні абраду  прысутнічалі начальнік аддзела культуры  райвыканкама   Уладзімір  Ваакс, вядучы метадыст  абласнога  метадычнага  цэнтра  па народнай творчасці Алена Цішкевіч,  шэраг  работнікаў  устаноў  культуры  раёна.  Абрад  “Куры”  атрымаў  высокую  ацэнку  экспертаў,  спецыялістаў,  вельмі  да  спадобы  ён  і  самім  юным  калядоўшчыкам.
І  вось  доўгачаканы  радасны  вынік:  16  студзеня  2013  года  беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь   прыняла  рашэнне  аб  наданні  дзіцячаму  каляднаму  абраду  “Куры”  Клічаўскага  раёна  статуса  нематэрыяльнай  культурнай  спадчыны  Беларусі.  Абрад  як  элемент  НКС  уключаны  ў  Дзяржаўны  спіс  гісторыка-культурных  каштоўнасцей  Рэспублікі  Беларусь.

Замест  пасляслоўя

Эксперты з  Мінска  пабывалі таксама і ў  Надзеі  Іванаўны  Каледзіч,  носьбіткі дзіцячага абраду “Куры”. Яна расказала  і  аб  тым, як раней у Віркаве калядавалі “цыганы” з мядзведзем, спявалі вельмі прыгожую песню “Ой, жаўнеру, жаўнеру”, прыдумлялі ўсялякія штукі падчас правядзення калядавання, жарты. Эксперты нават  самі   пахадзілі ў “цыганы” па вёсцы  Нясята  разам  з аматарскім аб’яднаннем  аўтаклуба “Калагод”.  Таццяна  Іванаўна  Кухаронак  прапанавала ў наступным годзе дапрацаваць звесткі пра “цыганоў” і таксама праз тры гады падаваць гэты калядны абрад на прысваенне  яму  статуса НКС, бо ён вельмі цікавы і прыгожы.
Такія ідэі і прапановы нязменна знаходзяць падтрымку ў кіраўніцтва  ад-дзела культуры райвыканкама.  Яно  зацікаўлена ў тым, каб  на  Клічаўшчыне было  зафіксавана  як  мага больш аб’ектаў НКС, бо  культура нашага раёна вельмі самабытная, ёсць што пагля-дзець нават і замежным турыстам, а экатурызм патрэбна развіваць абавязкова.
І  яшчэ:  18 студзеня   ў  раёне  працавала  здымачная група АНТ, якая пабывала ў вёсках Віркаў, Дзмітраўка і  зняла  матэрыял аб  дзіцячым калядным абрадзе “Куры”,  які быў паказаны ўвечары таго ж дня ў навінах. Відэазапісы  перадачы  можна  ўбачыць на многіх электронных  сайтах.

Жанна  Ачыновіч,
кіраўнік  этнаграфічнага  аматарскага  аб’яднання  “Калагод”.
Ніна  Ізох,
супрацоўніца  “Сцяга  Саветаў”.

Последние новости

Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 13 апреля

11 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Молодёжь

Таланты Кличевщины

9 апреля 2024