У студзені ў Клічаўскім раёне на свет з’явіліся 8 маленькіх грамадзян.
Першымі ў гэтым годзе, а дакладней, 3 студзеня, радасную вестку атрымала шматлікая радня Аляксандра і Веранікі Коўрыкаў: іх род папоўніўся дзяўчынкай, якой далі імя Ксенія. У пяці сем’ях нованароджаныя сталі першым, а ў трох – другім дзіцем.
Усяго ў студзені зарэгістравана 8 малышоў: два Арцёмкі, Данік, Ксюша, Дар’я, Вікторыя, Анастасія і Аляксандра. Сярэдні узрост матуль – 25 гадоў, а бацькоў – 27. На вялікі жаль, у рэгістрацыйных дакументах двух немаўлятак у графе “бацька” запіс адсутнічае.
Алена ХАРЧАНКА,
начальнік аддзела ЗАГС.