Спартыўнае жыццё раёна
У першынстве раёна па лыжных гонках, якое праходзіла ў рамках 25-й раённай спартакіяды школьнікаў, удзельнічалі 14 каманд вучняў сярэдніх і базавых школ раёна.
У асабістым заліку сярод дзяўчат ва ўзроставай групе 15-16 гадоў лідзіравала Дарына Барысёнак з Максімавіцкай СШ. На другім і трэцім месцах – Аляксандра Чыжонак (СШ № 1 г. Клічава) і Антаніна Шамаль (Пярэкальская СШ).
Сярод 13-14-гадовых лыжніц упэўненую перамогу заваявала Дар’я Хейдар, вучаніца Пярэкальскай СШ. У тройцы самых хуткіх таксама Мілена Канстанцінава з Максімавіцкай СШ і Вольга Доўгая з Востраўскай СШ.
У юнакоў у старэйшай узроставай групе (1997-1998 г. нар.) абсалютным лідарам стаў Раман Кніга, вучань СШ № 2 г. Клічава. Другі рэзультат – у Дзмітрыя Самсоніка з Пярэкальскай СШ. На трэцяй прыступцы п’едэстала гонару таксама вучань Пярэкальскай СШ Іван Самсонік.
Сярод юных лыжнікаў 1999-2000 г. нар. у тройцы лепшых Дзмітрый Хейдар (Пярэкальская СШ), Андрэй Шпак і Антон Сакалоўскі з Каўбчанскай СШ.
Сярод спартсменаў базавых школ у юнакоў самыя лепшыя вынікі паказалі Сяргей Васковіч, вучань Віркаўскай БШ, Андрэй Ачыновіч, вучань Слабодскай БШ, і Антон Бабіцкі, вучань Усакінскай БШ.
У дзяўчат самымі хуткімі на дыстанцыі аказаліся Таццяна Рай і Вікторыя Казека, вучаніцы Усакінскай і Усохскай базавых школ, а таксама Дар’я Пірожнік з Віркаўскай БШ.
У камандным заліку сярод каманд сярэдніх школ «вікторыю» заваявалі пярэкальскія лыжнікі (настаўнік фізкультуры У. А. Ільінчык). Другое месца – у каманды з Максімавіцкай СШ (настаўнік фізкультуры М. І. Саладуха), трэцяе – у юных спартсменаў з Каўбчанскай СШ (настаўнік фізкультуры А. А. Трушко).
Сярод каманд базавых школ ганаровае першае месца заняла каманда Усакінскай БШ (настаўнік фізкультуры А. М. Зайцаў), на другім і трэцім – каманды Віркаўскай (настаўнік фіз- культуры К. М. Саладуха) і Усох-скай (настаўнік фізкультуры М. М. Тарэлка) базавых школ.
Сяргей БЕЛАБАРОДЫ,
дырэктар ДЮСШ.
* * *
В канун Дня защитников Отечества сотрудники районного отдела по чрезвычайным ситуациям провели лыжную эстафету.
Как отметил, приветствуя участников спортивного праздника, начальник отдела Владимир Книга, для настоящих мужчин, к которым, без сомнения, относится каждый из спасателей, нет ничего лучшего, чем в соревновании показать свою силу, выносливость, волю к победе.
В эстафетной гонке 3 по 1,5 км участвовали команды руководства, подразделений и постов отдела. Борьба разгорелась не шуточная. Каждый стремился доказать, в первую очередь себе и соперникам, что не зря носит это почётное звание – спасатель.
В личном зачёте лучшее время показали Михаил Коледа, Владимир Книга и Иван Коледа.
Командную же победу одержали спортсмены-спасатели 2-го караула ПАСЧ города. На втором месте – команда лыжников ПАСП-13 агрогородка Колбча. И на третьем – команда руководящего состава РОЧС. Победители награждены денежными премиями. Но главное – это хорошее настроение, заряд бодрости, которые получили в этот день спасатели. А это и есть ощущение праздника.
Людмила АЛЕКСАНДРОВА.
* * *
Гэтай добрай традыцыі ўжо 17 гадоў. Штогод напярэдадні свята, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у Максімавічах ладзіцца турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд.
Ініцыятыва ў правядзенні гэтых спаборніцтваў належыць інструктару-метадысту мясцовага КСВК “Калгас “Радзіма” Яўгену Віктаравічу Кароткаму.
Заўсёды турнір адкрываюць гульні ветэранскіх каманд раёна. Сёлета за званне лепшай спабор-нічалі толькі дзве каманды валейбалістаў- ветэранаў: з горада Клічава і аграгарадка Максімавічы. Перамогу заваявалі гаспадары турніру.
А пасля на валейбольную пляцоўку выйшлі каманды маладых валейбалістаў раёна. І яны яскрава прадэманстравалі: молада – не зелена!
Патрэбна адзначыць ініцыятыву, уклад у арганізацыю сёлетняга турніру Уладзіміра Аляксандравіча Ільінчыка, настаўніка фізкультуры Пярэкальскай СШ. На гэтыя спаборніцтвы з Арэхаўкі прыехала адразу дзве каманды: з УКСП “Саўгас “Дабраволец” і каманда моладзі аграгарадка Арэхаўка. Яны і заваявалі адпаведна другую і трэцюю ступенькі п’едэстала гонару. Лаўры ж перамогі заваявала маладзёжная каманда КСВК “Калгас “Радзіма”. Вось такая добрая традыцыя – спартыўнымі дасягненнямі адзначаць свята сапраўдных мужчын.
Аляксандр Баразна,
удзельнік каманды валейбалістаў-ветэранаў горада Клічава.