Спартыўнае жыццё раёна
У першынстве раёна па біятлоне ўдзельнічалі 9 каманд школьнікаў 1998-2002 г. н. Высокі ўзровень падрыхтоўкі паказалі юныя спартсмены Максімавіцкай СШ (настаўнік фізкультуры М. І. Саладуха). Як сведчаць рэзультаты спаборніцтваў, яны не толькі выдатныя лыжнікі, але і трапныя стралкі. На рахунку максімаўчан 6 перамог у асабістым за-ліку. Натуральна, што яны і сталі пераможцамі спаборніцтваў.
Дастойнымі сапернікамі былі і юныя спартсмены з Пярэкальскай СШ, якія занялі 2-е месца (настаўнік фізкультуры У. А. Ільінчык), на трэцім – каманда Каўбчанскай СШ (настаўнік фізкультуры А. А. Трушко).
У асабістым заліку сярод дзяўчат малодшай групы 2001-2002 г. н. перамагла Дар’я Хейдэр з Пярэкальскай СШ, другое і трэцяе прызавыя месцы падзялілі адпаведна юныя біятланісткі Максімавіцкай СШ Ірына Ахмедзьянава і Анастасія Лашкевіч. У старэйшай групе лідзіравала Мілена Канстанцінава з Максімавіч, на другім месцы – яе сяброўка па камандзе Аляксандра Панцялеева, Антаніна Шамаль з Пярэкальскай СШ заняла 3-е месца.
Сярод хлопчыкаў малодшай групы не было роўных Арцёму Хадунову з Максімавіцкай СШ, на другім месцы – Стас Макарэвіч з гэтай жа каманды, трэцяе месца заняў Дзяніс Астапчук з СШ № 1 горада.
У старэйшай групе не было роўных Сяргею Жубаеву (Ганчанская СШ), другое і трэцяе прызавыя месцы падзялілі адпаведна юныя біятланісты Пярэкальскай СШ Дзмітрый Хейдэр і Сяргей Грузд.
Сяргей БЕЛАБАРОДЫ,
дырэктар ДЮСШ.