Темы

Кім ганарыцца Клічаўшчына?

Расказваць  аб  жыцці  і  справах  незвычайнага  чалавека,  фанатычна  адданага  любімай  справе, –  і  проста,  і  складана  адначасова.  Яркая  асоба  прыцягвае  да  сябе  ўвагу  многіх  людзей,  выклікае  часам  неадназначную  ацэнку  сваіх  дзеянняў,  але  заўсёды  карыстаецца  павагай  акружаючых,  бо прысвячае  сваё  жыццё  людзям!

У  1985  годзе  лепшым  матэрыялам  аднаго  з  вераснёўскіх  нумароў  «Настаўніцкай  газеты»  быў  прызнаны  артыкул  «Вернасць»  журналіста  Рамана  Шаўко,  галоўным  героем  якога  стаў  дырэктар  Доўгаўскай  школы,  былы  франтавік  Уладзімір  Віктаравіч   КАЗЛОЎ.

 

З  гісторыка-дакументальнай  хронікі  «Памяць. Клічаўскі  раён».

КАЗЛОЎ Уладзімір  Віктаравіч
Нарадзіўся  ў  1924  годзе  ў  в. Закупленне  Клічаўскага  раёна.  Удзельнік  Вялікай  Айчыннай  вайны.  У  1945-1946 г.г. – настаўнік  Ядрана-Слабодскай  школы,  у  1946-1985 г.г. – дырэктар  Доўгаўскай  школы.  Званне  «Заслужаны  настаўнік  БССР»  прысвоена  ў  1972 го-дзе.  Узнагароджаны  ордэнам  Кастрычніцкай  рэвалюцыі,  ордэнамі  Славы  ІІ  і  ІІІ  ступені.

Матэрыял  аб  Уладзіміру  Віктаравічу  на  працягу  некалькіх  гадоў  збіралі  настаўнікі  і  вучні  Доўгаўскай  школы.  Іх  творчы  калектыў  пад  кіраўніцтвам  настаўніцы   Алы  Пятроўны  Карчагінай прадставіў  сваю  даследчую  работу  на  раённы  конкурс  «Успомніць  усіх».
Атрымаўся  імправізаваны  дыялог, у  цэнтры  якога – лёс  цікавага  чалавека,  сапраўднага  Настаўніка Уладзіміра  Віктаравіча  Казлова.
Раман Шаўко:
Жураўліны клін паволі плыў над школьным садам у бяздонным блакіце восеньскага неба.  Ён з кожнай хвілінай усё  больш  і больш аддаляўся на поўдзень, пакуль не ператварыўся ў ледзь прыкметную кропку. Уладзімір Віктаравіч правёў доўгім позіркам жураўліны касяк, і выраз яго твару адразу стаў нейкім задуменным, а ў вачах  мільгануў непрыхаваны сум. Так бывае, калі чалавек нагадае штосьці далёкае, што немагчыма забыць.
– Вось і яшчэ адну восень сустрэць пашчасціла. А былі ж хвіліны на фронце, калі хацелася толькі аднаго – дажыць хаця б да вечара, – прагаварыў Уладзімір Віктаравіч.
А дажыць вельмі хацелася. Каб заўтра ізноў ісці ў атаку і біць ненавіснага ворага. Была і другая мара – пабудаваць пасля вайны школу, прыгожую, светлую, і вучыць у ёй дзяцей дабру і радасці, дружбе і павазе да ўсіх людзей на свеце. Аб гэтым думалася не раз у цёмных прамерзлых і прамоклых бліндажах і акопах, калі ў перапынках між баямі наплывалі мары аб пасляваенным будучым. У тым, што яно наступіць, Уладзімір Віктаравіч не сумняваўся. Не быў перакананы толькі ў адным – ці ўдасца дажыць да той радаснай пары, бо кожны дзень на нялёгкіх франтавых дарогах навечна заставаліся яго аднапалчане… Можа, нясцерпная прага да  жыцця і мара аб школе для вясковых дзяцей нейкім дзівосным чынам адводзіла ад яго смерць. Колькі разоў Уладзімір Віктаравіч трапляў у такія  цяжкія сітуацыі, што выжыць было амаль немагчыма, ды  салдат зноў і зноў вяртаўся ў строй! Толькі час  ад  часу падступала  нясцерпная туга па  родных пералесках, аднавяскоўцах, бацьках, што засталіся дзесьці  на занятай немцамі Клічаўшчыне.
Краязнаўцы Доўгаўскай школы:
Нарадзіўся  Уладзімір Віктаравіч Казлоў   у  сялянскай  сям’і. Старэйшы ў сям,і, ён быў добрым памочнікам бацькам  па  гаспадарцы. Вучыўся з ахвотай, асабліва любіў чытаць, і ў марах разам з героямі  паспяваў пабываць  і  ў далекіх вандраваннях, і  ў  ваенных паходах.
Калі з’явілася мара стаць настаўнікам? Аднойчы на такое пытанне сваіх вучняў ён ці то жартам, ці то ўсур’ёз адказаў, што з такім  намерам ён, здаецца, нарадзіўся. Але да таго дня, калі  гэтая мара стала  рэальнасцю, трэба было прайсці  шмат жорсткіх выпрабаванняў…
Раман Шаўко:
Чэрвень  1941-га… Ула-дзімір Віктаравіч – студэнт, выпускнік Магілёўскага настаў-ніцкага інстытута, можна сказаць, без пяці хвілін дыпламаваны педагог. Ён рыхтаваўся з аднакурснікамі атрымаць накіраванне для самастойнай працы ў школе. І раптам гэта кароткае і страшнае слова – “Вайна!”
…Фашысцкія самалёты ўжо некалькі дзён бамбілі Магілёў. Чорныя сцярвятнікі са свастыкай асыпалі горад яго студэнцкага юнацтва  смертаносным грузам. Пад руінамі дамоў былі пахаваны ўсе яго мары і на-дзеі.
З болем паглядаў  юнак на палаючы горад. І разам з усімі дзень і ноч будаваў абарончыя ўмацаванні, капаў траншэі і акопы. Савецкія войскі з баямі вымушаны былі часова адступаць. У адну з начэй ён дабраўся да сваёй роднай вёскі Закупленне Клічаўскага раёна. У ёй ужо гаспадарылі фашысты. Давялося  схавацца ў лясах.
Аднойчы ў тыя страшэнныя часы адбыўся выпадак, які вельмі моцна ўзрушыў юнака і надаў моцы ў далейшай барацьбе з ворагамі.
Фашысты прывялі  да  лясной паляны групу палонных савецкіх байцоў. Яны былі змучаныя, знясіленыя. Адчувалася, што ворагі над імі нямала здзекаваліся на допытах, перш чым прывесці на расстрэл. Пад дуламі аўтаматаў яны  заставілі  іх  капаць  сабе  магілу,  а  потым  расстралялі.
– Біць, знішчаць гадаў буду, пакуль б’ецца сэрца!
І калі стала вядома, што ў лесе з’явіліся партызаны, Уладзімір Віктаравіч  адным з першых наладзіў з імі сувязь. Так ён стаў сувязным 620-га партызанскага атрада. Здабываў па-трэбныя звесткі аб ворагу, своечасова папярэджваў народных мсціўцаў аб  засадах і аблавах,  якія  рыхтуюць  фашысты, расклейваў лістоўкі з паведамленнямі Савінфармбюро. Не раз прыходзілася рызыкаваць жыццём.
А ў ліпені 1944-га, калі савецкія войскі ўжо гналі фашыстаў на Захад, ён стаў байцом-пехацінцам 238-й  Карачаўскай  стралковай дывізіі.
Краязнаўцы Доўгаўскай школы:
У 1945-м  вярнуўся Уладзімір Віктаравіч з фронта дадому. Не пазнаў адразу родную Клічаў-шчыну, якая ляжала ў руінах. Ды і райцэнтра не было – так зруйнавалі яго акупанты. Райвыканкам размяшчаўся  ў  вёсцы Стаялава. Франтавіка, гімнасцёрку якога ўпрыгожвалі ваенныя ўзнагароды, накіравалі настаўнікам у Ядрана-Слабодскую школу. Большасць школ раёна ў той час размяшчалася  па вясковых хатах, бо будынкі знішчыла вайна. Вось і ў Доўгім школы не было.  А хто ж асіліць будаўніцтва, як не былыя франтавікі? Так і трапіў Уладзімір Віктаравіч  дырэктарам ў наша Доўгае, ды і затрымаўся тут на  дзесяцігоддзі.
Будынак старой  пачатковай  школы  з  вёскі  Сыманаўка  перавезлі  ў  вёску Доўгае  і  пры-стасавалі  яго  пад  няпоўную, на  той  час, сярэднюю  школу. Але  неўзабаве  ў  гэтым  будынку стала  цесна для дзяцей, нават  пры  навучанні  ў  дзве  змены. Пачалося  будаўніцтва  новага будынка  сярэдняй школы. Дырэктару  школы  прыйшлося  быць  адначасова і архітэктарам, і прарабам, і будаўніком.
Жонка дырэктара, Ніна Іванаўна,  успамінала: “На той час не было ў настаўнікаў і вучняў нашай школы большай  мары, чым мара аб новай школе. З  вялікай  энергіяй і ўздымам усе разам працавалі на будаўніцтве! А Уладзімір Віктаравіч паспяваў усюды: і ў Клічаў скочыць  па неадкладных справах, і дамовіцца аб будаўнічых матэрыялах, і  па-працаваць на будоўлі. Не хапала рабочых рук, і драўніну Уладзімір Віктаравіч нарыхтоўваў сам, разам са старэйшымі  вучнямі  школы  і  настаўнікамі”.
А  да ваенных узнагарод былога франтавіка  дабавіліся ўзнагароды за  самаадданую працу. У 1972 годзе за поспехі ў справе выхавання і адукацыі моладзі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Казлову  У.  В.  было прысвоена  ганаровае званне  «Заслужаны настаўнік  БССР».
Былыя калегі ўспаміналі, што гэта падзея вельмі  ўсхвалявала  іх дырэктара. Ён часта гаварыў, што  цяпер, як заслужаны настаўнік, ён  павінен працаваць намнога больш і лепш, чым раней.  І  з падвоенай энергіяй  браўся  за  вырашэнне шматлікіх школьных праблем. А жыццё падкідвала  іх  безліч  кожны дзень.
Вось і ў школьным будынку педагогам і дзецям стала цесна.  Пачаў  дырэктар  школы  хадатайнічаць  аб  будаўніцтве  новай  тыпавой двухпавярховай  школы  на  392  месцы. І  зноў  узваліў  на  свае плечы  цяжар  усіх  турбот, звязаных  з  будаўніцтвам. Месца  для  новай  школы   вызначылі  непадалёк  ад  дзеючай. Уладзі-міру Віктаравічу вельмі  хацелася  за  ўсім  прасачыць, каб  усё  ра-білася  як  след, трывала, на  доўгія  гады.
Раман Шаўко:
Доўгаўская школа, яе і новы, і стары будынкі былі аднолькава дарагімі дырэктару. Яны – галоўная справа яго жыцця, вырай для соцень мясцовых хлапчукоў і дзяўчынак, якія адправіліся з іх сцен у  вялікі і цудоўны самастойны свет.
Збылася і яшчэ  адна жыццёвая мара Уладзіміра Віктаравіча – яго ўласныя дзеці, дзве дачкі і сын, – выраслі добрымі, працавітымі людзьмі. Не абарвалася і сямейная настаўніцкая дынастыя. Дачка, сын і дзве ўнучкі            атрымалі прафесію педагога.
Лідзія  АЧЫНОВІЧ,
намеснік дырэктара Цэнтра дзіцячай творчасці,  кіраўнік пошукавай групы “Вольса” ВІККРУ.

Последние новости

Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 13 апреля

11 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Молодёжь

Таланты Кличевщины

9 апреля 2024