Клічаўскі раён вітае гасцей

У  48-ы  зорны  паход  па  месцах  баявой  і  працоўнай  славы  беларускага  народа  “Мой  родны  край – мой  лёс,  мая  надзея”  студэнты  1–5  курсаў  і  выкладчыкі    Дзяржаўнага  педагагічнага  ўніверсітэта  імя  Максіма  Танка  адправіліся  ў  наш  раён.
Праграма  паходу  была  вельмі  насычанай  і  цікавай.  Знаёмства  з  раёнам  пачалося  з  наведвання  СШ  № 1  імя  Героя  Савецкага  Саюза  Паўла  Крываноса.  Экскурсія  па  школе  ўразіла  будучых  педагогаў,  і  многія  з  іх  хацелі  б  працаваць  у  падобнай  установе  адукацыі.  Студэнты  правялі  са  школьнікамі  майстар-класы,  па-дзяліліся  сваімі  ўменнямі  і  захапленнямі,  а  потым  на  спартыўнай  пляцоўцы  высвятлялі,  хто  спрытнейшы  і  мацнейшы  ў  гульні  ў  валейбол.  З  першых  падач  каманда  школьнікаў  упэўнена  ўзяла  ініцыятыву  ў  свае  рукі,  і  гасцям  прыйшлося  добра  папацець,  каб  выстаяць у  напорыстай  і  даволі  прафесійнай  гульні,  якую  дэманстравалі  вучні.
Другі  дзень  Зорнага  паходу  пачаўся  з  наведвання  раённага  краязнаўчага  музея.  На  сустрэчу  са  студэнтамі  завіталі  старшыня  райвыканкама Ф. В. Вашчыла  і  яго  намеснік  Г. П. Данілкіна.
На  экскурсіі  ў  музеі  маладыя  людзі  пазнаёміліся  са  старажытнай,  героіка-патрыятычнай  і  сучаснай  гісторыяй  раёна,    з  творчымі  асобамі  і  ветэранамі  Вялі-кай  Айчыннай  вайны  нашага  славутага  партызанскага  краю.  Навучэнцы  ўніверсітэта  ўпершыню  даведаліся  і  на  свае  вочы  пабачылі  старадаўняе  беларускае  рамяство – пляценне  паясоў  на  дошчачках.
Вітаючы  студэнцкую  моладзь,  старшыня  райвыканкама  Фран-цішак  Вітольдавіч  выказаў  на-дзею,  што  падарожжа  па  нашым  раёне,  па  месцах  баявой  і  працоўнай  славы  будзе  змястоўным  і  карысным,   дазволіць  пашырыць  кругагляд,  атрымаць  мноства  станоўчых  эмоцый  і    незабыўных  уражанняў.
На  мемарыяльным  комплексе  “Усакіна” выкладчыкі, будучыя  гісторыкі  і  філолагі  ўсклалі  вянок  і  хвілінай  маўчання  ўшанавалі  памяць  герояў  і  ахвяр  Другой су-светнай  вайны.
Ва  ўстанове  дадатковай  адукацыі  “Цэнтр  дзіцячай  творчасці”  адбылося  пасяджэнне  “круглага  стала”.  Удзельнікі  паходу  сустрэліся  з  ветэранамі  вайны  і  працы,  прадстаўнікамі  грамадскіх  аб’яднанняў  і  фарміраванняў.  Размова  атрымалася  шчырай  і  карыснай  для  ўсіх  удзельнікаў  пася-джэння,  якое  правяла  Лідзія   Лук’янаўна  Ачыновіч,  намеснік  дырэктара  цэнтра.
Затым  удзельнікі  паходу  наведалі  СШ  № 2  імя  Героя  Савецкага  Саюза  Піліпа  Кавалёва.  З  цікавасцю  слухалі  маладыя  людзі  экскурсію  па  школьным  музеі,  якую  правялі   старшакласніцы.
Паколькі  добрая  вестка  хутка  разносіцца,  то  пераважная  большасць  хлопчыкаў  і  дзяўчынак  школы  пажадалі  наведаць  студэнцкія  майстар-класы  і  атрымаць  пэўныя  ўменні  і  навыкі,  па-знаёміцца  з  крэатыўнымі  і  вельмі  пазітыўнымі  маладымі  людзьмі.   А  яшчэ  памерацца  сілай,  трываласцю,   спартыўнымі  навыкамі  ў  час  спартландыі.
Вечарам  вучні  абедзвюх  школ  з  задавальненнем  сабраліся  на  канцэрт,  які  падрыхтавалі  таленавітыя  студэнты.
Не  менш  насычаным  быў  і  наступны  дзень  Зорнага  паходу.  Аўтобус  бярэ  накірунак  на  аграгарадок  Максімавічы.
У  цёплай  і  ўтульнай  Максімавіцкай  школе  дэлегацыю  сустрэў  Васіль  Мікалаевіч  Лёпа.  Дырэктар  пазнаёміў  студэнтаў  са  спартыўнымі  трафеямі  і  расказаў  аб  школе.  Трэба  заўважыць,  што  ўсіх  уразіла  калекцыя  кубкаў,  дыпломаў  і  ўзнагарод,  якія  ў  розныя  гады  вучні  школы  здабылі  на  спартыўных  пляцоўках    раённага,  абласнога,  рэспубліканскага  і  нават  міжнароднага  ўзроўняў.
Вясковыя  дзеці  з  цікавасцю  слухалі  гасцей  і  лавілі  кожнае  іх  слова  і  дзеянне  як  на  майстар-класах,  так  і  ў  гутарках  па  проф-арыентацыі.  А  потым  у  спартыўнай  зале  тры  ўзроставыя  групы  школьнікаў  паказалі  студэнтам  незабыўны  майстар-клас  гульні  ў  валейбол.
Пасля  смачнага  і  сытнага  абеду  і  наведвання  мясцовага  Дома  культуры  ўдзельнікі  Зорнага  паходу  накіраваліся  ў   аграгарадок  Нясята,  дзе  ў  Доме  культуры  іх  чакалі  вучні  Нясяцкай  і  Пярэкальскай  сярэдніх  школ.  Культурна-забаўляльная  праграма  “Таццянін  дзень”  стала  апошнім  акордам  насычанай  праграмы  Зорнага  паходу.

А  цяпер – слова  гасцям.

Аляксандр  Уладзіміравіч  КАНОЙКА,  намеснік  дэкана  гістарычнага  факультэта БДПУ ім Максіма  Танка:
– У  якасці  кіраўніка  Зорнага  паходу  па  месцах  баявой  і  працоўнай  славы  нашага  народу  я  ўпершыню,  але  крыху  раней,  калі  я  сам  вучыўся  ў  інстытуце,  мне  пашчасціла  пабываць  у  Зорным  паходзе  ў  іншых  рэгіёнах  нашай  краіны.  Мне  асабліва  прыемна  пазнаёміць  студэнтаў  з  маёй  малой  радзімай.  За  тры  дні  ў  раёне  мы  атрымалі  шмат  цікавых  звестак  і  незабыўных  ўражанняў,  адчулі  інтарэс  да  нас  і  цеплыню  сэрцаў  людзей,  з  якімі  пазнаёміліся  і  кантактавалі.  Вялікі  дзякуй  кіраўніцтву  раёна  і  ўсім,  хто  прымаў  нас,  хто  шмат  часу  правёў  побач  з  намі,  хто  з  любоўю  і  аддана  служыць  роднай  Бацькаўшчыне.
Святлана  Анатольеўна  Сычова,  намеснік  дэкана  факультэта  беларускай  і  рускай  філалогіі:
– У  нашым  інстытуце  ёсць  добрая  традыцыя:  зімой  вось  ужо  48  год  мы  адпраўляемся  ў  адзін  з  раёнаў  нашай  дзяржавы,  каб  прайсці  па  месцах  баявой  і  працоўнай  славы,  пазнаёміцца  з  цікавымі  людзьмі,  даведацца,  як  шануецца  і  прымнажаецца  подзвіг  нашых  дзядоў  і  бацькоў.  Клічаўскі  раён  мае  багатую  гісторыю.  Мы  пераканаліся  ў  гэтым,  калі  наведалі  раённы  музей  і  мемарыяльны  комплекс  “Усакіна”,  вашы  школы  і  аграгарадкі.  У  сваю  чаргу  мы  імкнуліся  расказаць  школьнікам  аб  нашым  універсітэце,  пазнаёміць  з  вучэбнай  і  навуковай  базай,  расказаць,  якіх  спецыялістаў  рыхтуем  і  як  паступіць  у  ВНУ.  Спадзяёмся,  што  хтосьці  са  школьнікаў  у  хуткім  часе  стане  спачатку  абітурыентам,  а  потым  і  студэнтам  нашага  ўніверсітэта.  Я  ўпершыню  ў  вашым  раёне  і  ўражана  тым,  як  цудоўна  вы  ўмееце  су-стракаць  гасцей.  Шчырыя  словы  ўдзячнасці  ўсім  клічаўлянам  і  пажаданні  добрага  здароўя,  шчасця  і  дабрабыту.
Аляксандр  Юдзінец,  студэнт  4-га  курса:
– Мне  і  маім  сябрам  пашчасціла  ў  тым,  што  48-ы  Зорны  паход  завітаў  у  ваш  раён.  Тут  жывуць  вельмі  чулыя  і таленавітыя  людзі,  якія  па  крупінках  збіраюць  і  захоўваюць  сваю  гісторыю  і  спадчыну,  тут  жывуць  вельмі  ветлівыя  і  добрыя  людзі,  якія,  як  родных,  сустракаюць  гасцей.  Мы  не  толькі  пазнаёміліся  з  вашым  раёнам  і  яго  гісторыяй,  а  і  атрымалі  добры  ўрок  таго,  як трэба  адносіцца  да  людзей,  як  сустракаць  гасцей,  як  займацца  спортам.  Мне  спадабалася  ўсё.  Цёплыя  ўспаміны  пакінулі  ў  нашых  сэрцах  усе  дзеці  і  дарослыя,  з  кім  звёў  лёс,  радушная  і  гасцінная    Клічаўшчына.

Аліна  Суднік.

Добавить комментарий