Спартыўнае жыццё раёна
У пяці відах спорту зімовага мнагабор’я «Здароўе»: стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі (9-11 кл.), падцягванні на перакладзіне (юнакі), згінанні рук ва ўпоры лежачы (дзяўчаты), скачках у даўжыню з месца, лыжных гонках на дыстанцыях 1 км, 2 км,3 км – спаборнічалі вучні сярэдніх і старэйшых класаў школ раёна.
Сярод хлопчыкаў малодшай групы ў асабістым заліку перамог Руслан Бурымскі, вучань Каўбчанскай СШ, на другім месцы – Стас Макарэвіч з Максімавіцкай СШ, трэцяе месца заняў Раман Скрыпко з СШ № 2 горада.
Сярод старшакласнікаў (9-11 кл.) не было роўных Раману Кнігу (СШ № 2), на другім і трэцім месцах – юныя спартсмены з Пярэкальскай СШ Дзмітрый Самсонік і Ілья Завадскі.
Юлія Пірожнікава з Пярэкальскай СШ абышла ўсіх саперніц і стала пераможцай у старэйшай групе, на другім месцы — яе сяброўка па камандзе Алена Долбік, на трэцім – Дар’я Раманенка з СШ № 1 горада.
У малодшай групе лепшыя рэзультаты ў Дар’і Хейдэр з Пярэкальскай СШ, у тройцы мацнейшых таксама Крысціна Кацуба, вучаніца СШ № 2, і Анастасія Андрэева з Пярэкальскай СШ.
У камандным заліку перамаглі юныя спартсмены Пярэкальскай СШ (рыхтаваў каманду настаўнік фізічнай культуры У. А. Ільінчык), на другім месцы – каманда Максімавіцкай СШ (настаўнік фізкультуры М. І. Саладуха), вучні СШ № 2 занялі трэцяе месца (настаўнік фізічнай культуры М. А. Бяляўскі).
Міні-футбол
У першынстве раёна па міні-футболе сярод дзяўчат 1997-98 г. н. перамаглі юныя спартсменкі Пярэкальскай СШ (настаўнік фізкультуры У. А. Ільінчык).
У складзе каманды выступалі: Дар’я Хейдэр, Анастасія Андрэева, Уладзіслава Лапко, Юлія Пірожнікава, Кацярына і Анастасія Кавальчук, Алена Долбік, Карына Усава.
Крыху ўступілі пераможцам выхаванкі Я. В. Кароткага (Максімавіцкая СШ), якія занялі 2-е месца. На трэцім – каманда Бацэвіцкай СШ (трэнер В. Ф. Дземяшкевіч).
Лепшыя сярод лепшых
На рахунку юнацкай зборнай раёна па валейболе шмат перамог у абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных спаборніцтвах.
Нядаўна рабяты ў чарговы раз удзель-нічалі ў абласных алімпійскіх днях па валейболе, дзе іх сапернікамі былі мацнейшыя каманды вобласці. Нашы юныя валейбалісты паказалі дастойную гульню і занялі 2-е месца. У саставе каманды: Андрэй Каляда, Мікіта Кальчэўскі, Аляксандр Шпак, Арсеній Сілін, Яўген Казлоў, Аляксандр Кошаль (Максімавіцкая СШ), Сяргей Скудны, Яўген Жылавачык і Аляксандр Кушнер з Пярэкальскай СШ. Рыхтавалі каманду трэнеры Я. В. Кароткі і У. А. Ільінчык.
Спаборнічалі будучыя абаронцы Айчыны
У спартакіядзе па многабор’і сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі ўдзельнічалі 7 каманд з сярэдніх школ раёна.
Юнакі спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні на перакладзіне, лыжных гонках. У выніку напружанай барацьбы вызначыліся пераможцы. У камандным заліку лідзіравалі клічаўляне, вучні СШ № 2 горада. У складзе каманды выступалі: Яўген Каўшырка, Уладзіслаў Ерафееў, Раман Кніга, Станіслаў Коўрык, Дзмітрый Бондар, Уладзімір Аляхновіч. Рыхтаваў каманду настаўнік фізічнай культуры М. А. Бяляўскі. На другім месцы – вучні Пярэкальскай СШ (настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі В. У. Чэрап), каманда Максімавіцкай СШ заняла 3-е месца.
У асабістым заліку не было роўных Раману Кнігу (СШ № 2), які абышоў усіх сапернікаў у лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. На другім месцы – Дзмітрый Самсонік з Пярэкальскай СШ, замыкае тройку лідараў Андрэй Каляда (Максімавіцкая СШ).
Лепшыя вынікі ў падцягванні на перакладзіне (па 27 разоў у кожнага) ва Уладзіслава Ерафеева (СШ № 2) і Яўгена Ганчарова з Дзмітраўскай СШ.
Сяргей БЕЛАБАРОДЫ, дырэктар ДЮСШ.