За кастрычнік у раёне адбылося 5 злачынстваў, большасць з якіх – крадзяжы

З пачатку года ў  раёне зарэгістравана 156 злачынстваў (летась за гэты час адбылося 231 злачынства), з якіх 120 – раскрыты.
Па лініі наркакантролю зарэгістравана 4 злачынствы, па лініі БЭП-7. Як сведчыць статыстыка, менш стала рэгістравацца выпадкаў хуліганства, нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. За кастрычнік у раёне адбылося 5 злачынстваў, большасць з якіх – крадзяжы.
Са слоў начальніка штаба РАУС А. В. Дабрыгіна, з 22 па 27 кастрычніка на тэрыторыі раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства па прафілактыцы і папярэджванні п’янства. На гэты перыяд супрацоўнікамі міліцыі запланаваны шэраг мерапрыемстваў, удзел у якіх прымуць усе зацікаўленыя службы.

Людміла ПРАКАПОВІЧ.

 

Добавить комментарий