У Бацэвічах выбралі лепшага вальшчыка лесу
Конкурс на лепшага вальшчыка лесу прайшоў на базе Бацэвіцкага лясніцтва. Удзел у ім прымалі 24 чалавекі з 10 лясніцтваў лясгаса. Як адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў Алег Селіх, усе ўдзельнікі паказалі віртуознае валоданне пілой, справіліся з мантажом новага ланцуга і іншымі заданнямі. А ўсё гэта, як вядома, пры распрацоўцы дзялянак дазваляе лесарубу, па-першае, выконваць работы якасна, а па-другое, перавыконваць дзённыя нормы.
Лідарам спаборніцтваў з перамогамі ў чатырох з пяці этапаў (абрэзка сучча, мантаж ланцуга, камбінаваны зрэз, дакладнае піленне) стаў Сяргей Чысцюхін з Бацэвіцкага лясніцтва. У тройцы лепшых таксама яго калега Андрэй Каранкевіч і вальшчык лесу Доўгаўскага лясніцтва Андрэй Манёнак.
Людміла АЛЯКСАНДРАВА.