Жніво на Клічаўшчыне пачалося з уборкі рапсу

У гаспадарках раёна ўжо ўбрана 2113 гектараў рапсу (78%), намалочана 5258 тон масланасення. Ураджайнасць радуе: па 24,9 цэнтнера з гектара, што на 10 ц/га больш, чым летась на гэту дату. Ужо завяршылі ўборку рапсу ў КСВК «Калгас імя Леніна», «Калгас імя Тэльмана», «Калгас «Савецкая Беларусія», «Калгас «Радзіма», СВК
«Калгас імя Будзённага», СВУ «Зарэчны», ААТ «Клічаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне».
Паводле рашэння аблвыканкама, сёлета гаспадаркам раёна даведзена заданне прадаць дзяржаве 2100 тон масланасення рапсу і яшчэ 1300 тон яго паставіць па прамых дагаварах. Зараз хлебаробы Клічаўшчыны па дзяржзаказе паставілі 1,5 тысячы тон.

Іван СУШКО,
намеснік начальніка ўпраўлення
сельскай гаспадаркі і харчавання
райвыканкама.

Добавить комментарий