У раёне запланавана будаўніцтва сямі малочна-таварных фермаў
На ранішняй планёрцы (21 мая) кіраўнікі арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў абмеркавалі кола пытанняў жыццядзейнасці раёна, над вырашэннем якіх неабходна працаваць у бліжэйшы час.
Адным з найважнейшых пытанняў, якія зараз стаяць перад будаўнічымі арганізацыямі, з’яўляецца ўзвядзенне ў сельгаспадарках раёна малочна-таварных фермаў. Сёлета ў раёне з прымяненнем драўляных канструкцый неабходна пабудаваць 7 МТФ і ў чатырох гаспадарках рэканструяваць па
адной ферме з мадэрнізацыяй вытворчасці. На даны момант падрад-ным арганізацыям выдзелена па 200 мільёнаў рублёў на разлікі, закупку будаўнічых матэрыялаў. Дасягнута дамоўленасць з ААТ “Белаграпрамбанк” аб выдзяленні крэдытаў на будаўніцтва фермаў (па 7 мільярдаў на кожную).
Старшыня райвыканкама патрабаваў ад усіх зацікаўленых службаў актывізаваць работы па складанні праектна-каштарыснай дакументацыі, атрыманні дазволаў на будаўніцтва, каб у акрэслены тэрмін адкрыць крэдытныя лініі.
Людміла ПРАКАПОВІЧ.