Темы

У Клічаве прайшоў святочны мітынг Дня Перамогі

У прыўзнятым святочным настроі сустрэлі чарговую гадавіну Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і клічаўляне. І хоць надвор’е было пахмурным і халаднаватым, але ад мноства кветак, усмешак, шчырых віншаванняў, цёплых сустрэч дзень 9 Мая быў цёплым, ясным, узнёсла-ўрачыстым. Свята доўжылася цэлы дзень.
7.00 На галоўнай плошчы горада, упрыгожанай флагамі, транспарантамі, гучаць песні ваеннай пары, збіраюцца ветэраны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў. Да памятнага знака ў гонар разгрому нямецка-паліцэйскага гарнізона ўскладваюцца кветкі. Па традыцыі святочная калона накіроўваецца на мемарыял “Усакіна”. Спакойным шэптам векавых сосен, птушыным шчэбетам сустракае сёння гасцей усакінскі лес. А ў тыя далёкія ад нас гады тут ірваліся бомбы, лілася кроў, гінулі людзі.
— Штогод мы прыходзім сюды, каб ушанаваць памяць тых, хто цаной уласнага жыцця адстаяў мірнае будучае, выратаваў чалавецтва ад карычневай чумы, — адзначыў у сваім выступленні старшыня раённага выканаўчага камітэта Францішак Вітольдавіч Вашчыла.
Ён таксама павіншаваў усіх са святам, пажадаў ветэранам Вялікай Айчыннай, былым партызанам і падпольшчыкам, работнікам тылу, усім клічаўлянам моцнага здароўя, доўгага веку, цеплыні і павагі. Настаяцель Свята-Дабравешчанскай царквы пратаіерэй Сергій адслужыў ліцыю па загінуўшых у гады вайны.
Ад удзячных нашчадкаў на магілы мужных змагароў кладуцца кветкі.
Мемарыял пагрузіўся ў цішыню: хвіліна маўчання ў памяць аб тых, хто не вярнуўся з той крывавай вайны. Трохразовым залпам сённяшнія воіны Узброеных Сіл салютавалі Вялікай Перамозе.
Потым усе прысутныя былі запрошаны ў партызанскі лагер, дзе супрацоўнікі раённага Дома культуры прапанавалі рэканструкцыю падзей прарыву блакады “Адлер”.
У 10 гадзін раніцы пачалося шэсце святочнай калоны ад галоўнай плошчы горада. На чале яе – ветэраны, кіраўнікі раённай улады. Прадстаўнікі некалькіх пакаленняў пад гукі мелодый ваеннай пары ішлі поруч па добраўпарадкаваных вуліцах райцэнтра да Кургана Бессмяротнасці. Святочны мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Мікалаевіч Гарбуненка. Ён прадставіў слова Францішку Вітольдавічу Вашчылу, старшыні раённага выканаўчага камітэта. Звяртаючыся да ветэранаў-пераможцаў, усіх клічаўлян, ён адзначыў, што светлае свята Вялікай Перамогі незгасальным сімвалам справядлівасці ўвайшло сёння ў душу кожнага з нас, у кожную сям’ю. Гэты дзень быў і застанецца для нашых людзей днём Гонару, днём Мужнасці і адвагі тых, хто са зброяй у руках абараняў незалежнасць Радзімы, рабіў усё, каб выстаяць і перамагчы.
Да землякоў таксама звярталіся і павіншавалі сасвятам ваенны камісар раёна Аляксандр Уладзіміравіч Шакола, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Давыдавіч Фельдман, вучаніца СШ № 2 г. Клічава Кацярына Цімаховіч.
Затым да абеліска кладуцца гірлянды Славы, жывыя кветкі, вянкі ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, працоўных калектываў, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна.
Добры святочны настрой падаравалі клічаўлянам і гасцям горада работнікі культуры. У гэты дзень са сцэны гучалі вядомыя і любімыя намі песні ваеннай пары: “Кацюша”, “Апошні бой”, “День Победы” і іншыя. Увазе ўдзельнікаў свята быў прапанаваны таксама прагляд тэматычных фільмаў аб вайне, у тым ліку і нядаўна знятага тэлеканалам “НТВ-Беларусь” дакументальнага фільма аб востраве Верамееўка, дзе пахаваны салдаты атрада “Слаўны”, які дзейнічаў у гады вайны на тэрыторыі нашага раёна.
Спартыўныя спаборніцтвы, гульні, конкурсы, шырокае гандлёвае абслугоўванне – усё спрыяла таму, каб свята прайшло весела і надоўга запомнілася.

Людміла ПРАКАПОВІЧ.
На здымках: у час святкавання Дня Перамогі.
Фота Алены ГАНЧАРОВАЙ.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Пришла пора сеять

29 марта 2024
Лясная гаспадарка

На повестке дня – состояние лесного хозяйства

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Преподавание – искусство отдавать

29 марта 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 30 марта

29 марта 2024
Профсоюзы

В Кличеве прошёл профсоюзный правовой приём.

29 марта 2024
Это интересно

За опытом из Омска – в Кличев

29 марта 2024
Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024