Клічаўскі раён наведала дэлегацыя са Швецыі
У сераду раён наведала дэлегацыя са Швецыі, у складзе якой – удзельнікі праекта «Беларусь – Швецыя» (г. Бурас) і выпускнікі гімназіі, будучыя вадзіцелі-міжнароднікі, іх выкладчыкі.
Удзельнікі дэлегацыі пабывалі ў аграрна-тэхнічным каледжы, дзе пазнаёміліся з практыкай падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі і наведалі вучэбныя кабінеты, майстэрні, спартыўную і трэнажорную залы, музей народных рамёстваў. Таксама скандынаўскія сябры пабывалі ў аздараўленчым лагеры «Вольса», наведалі мемарыял «Усакіна», аказалі гуманітарную дапамогу шматдзетным сем’ям працаўнікоў СВК «Калгас «Нясята».