Трывалыя сяброўскія сувязі ўсталяваліся паміж спартсменамі з Максімавіцкай СШ і расійскага горада Ярцава. Як пацверджанне таму – удзел нашай валейбольнай каманды ў Міжнародным валейбольным турніры “Новы год і Каляды са Збербанкам РФ”, на які нас гасцінна запрасілі расійскія сябры. У турніры, акрамя дзвюх каманд выхаванцаў дзіцячага валейбольнага клуба “Дэмас” з г. Ярцава, удзельнічалі юныя валейбалісты з Сафонава, Азёрнага, Вязьмы, Смаленска, Віцебска. Сапернікамі па падгрупе былі спартсмены са Смаленска, Сафонава і 1-я каманда гаспадароў турніру. Нашы валейбалісты Аляксандр Пінчук, Мікалай Шайбакоў, Дзмітрый Казлоў, Яўген Казлоў, Андрэй Каляда, Дзяніс Кальчэўскі, Арцём Крыўцоў і Арсеній Сілін прадэманстравалі сваё майстэрства, характар і сілу волі. Рабяты перамаглі сапернікаў у паўфінале, занялі І месца. У фінале адбылася рашаючая гульня з 2-й камандай горада Ярцава. Сустрэча мацнейшых каманд завяршылася з лікам 2:1 на карысць нашых валейбалістаў. Рабяты сталі пераможцамі Міжнароднага турніру, уладальнікамі Ганаровага кубка, узнагароджаны дыпломамі і медалямі. У турнірныя дні максімавіцкія валейбалісты пазнаёміліся з равеснікамі, займелі новых сяброў, цікавым было і знаёмства з горадам, яго гісторыяй і культурай. Прыемна адзначыць высокі ўзровень спаборніцтваў. Асабліва ўразіла ўрачыстае адкрыццё турніру, разнастайная культурна-забаўляльная праграма.
Мы шчыра ўдзячныя Ірыне Барысаўне Хадановіч, начальніку аддзела адукацыі райвыканкама, і Васілю Васільевічу Беламу, старшыні праўлення КСВК “Калгас “Радзіма”, за дапамогу ў арганізацыі паездкі на турнір.
Яўген КАРОТКІ,
трэнер валейбольнай каманды Максімавіцкай СШ.
Молодцы, ребята. Горд за наш район.