80 для газеты – не старасць, а сталасць!

З добрым настроем і новымі творчымі задумкамі сустрэў калектыў рэдакцыі 80-годдзе з дня выпуску ў свет першага нумара раённай газеты «Сцяг Саветаў». Яно і зразумела. Прыродныя змяненні на «раёнку» не ўплываюць: і ў першы год жыцця, і ў васьмідзясяты яна павінна быць гаваркой, шчырай, сталай, аб’ектыўнай і аптымістычнай. А журналістыка для сапраўднага газетчыка – прафесія на ўсё жыццё. Абыякавыя людзі доўга ў рэдакцыі не затрымліваюцца. Супрацоўнікі газеты непарыўна звязаны p лёсам свайго краю, разам з яго людзьмі перажываюць радасці і боль, імкнуцца сцвярджаць ідэалы дабра і справядлівасці.

На здымку: калектыў рэдакцыі «Сцяга Саветаў». Ён шчыра віншуе сваіх чытачоў з юбілеем любімага выдання. Да новых сустрэч на старонках газеты!

3 Replies to “80 для газеты – не старасць, а сталасць!”

  1. Спасибо, Виктор.приятно, что Вы заметили наш юбилей

Добавить комментарий