Заложнікі цемры

Атрымалася, як заўсёды. Рыхтаваліся, рыхтаваліся да работы ў зімовых умовах, прымалі шэраг мер, дакладвалі аб гатоўнасці ў розныя інстанцыі. І што маем?

Сёлета Беларусь на зімовы час не пераходзіла, стрэлкі гадзінніка не пераводзілі. Таму раніца – у поўнай цемры. Ідзём на працу, вучобу, малышоў у дзіцячы садок адводзім задоўга да світання. Да такіх умоў, як высветлілася, аказаліся не зусім гатовымі. У заложнікі цемры трапілі вучні гарадской СШ № 2 і безліч людзей, якія працуюць у арганізацыях гэтага мікрараёна. А тут побач – міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат, дзе навучаюцца не толькі старшакласнікі з усіх школ раёна, але па вечарах – і дарослыя на розных курсах; рэдакцыя «Сцяга Саветаў», аддзел па кінавідэаабслугоўванні ЦКС, магазін райпа, майстэрні і вытворчая база аграрна-тэхнічнага каледжа і інш. Сюдой пралягае шлях студэнтаў каледжа, насельніцтва, якія жывуць у прыватным сектары заходне-паўночнай часткі Клічава, работнікаў УКП «Жылкамгас», бо непадалёк яго вытворчая база, і г.д. Дзіўна, але на частцы завулка Пугачова да гэтага часу не ўстаноўлена лінія вулічнага асвятлення. Вось і прыходзіцца цяпер, у самую цёмную пару года, малым і дарослым спадзявацца хіба на сваю інтуіцыю, каб у гэтых «жмурках» не зачапіцца за штосьці на дарозе і не набіць сінякоў, тым больш не патрапіць пад колы аўтамабіля. Вось як бачаць праблему:

Андрэй ЮРКАВЕЦ, начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС, і Валерый СУКОРА, старшы інспектар гэтай службы: – Трывогу аб асвятленні падходаў, пад’ездаў да СШ № 2, іншых арганізацый гэтага раёна б’ём не першы год. Але і сёння няма вулічнага асвятлення па завулку Пугачова да самага скрыжавання з вуліцай Сацыялістычнай, што міма каледжа, стадыёна ідзе да шматпавярховак. На гэтым участку ўстаноўлена 7 слупоў асвятлення, пастаянна ліхтары гараць толькі на 4. Ды і тыя тусклыя, толькі і відаць, што нешта блішчыць на слупе. А скрыжаванне Сацыялістычнай і завулка Пугачова ўвогуле не асвятляецца. Між тым скрыжаванні – гэта месцы пешаходных пераходаў, і ёсць строгае патрабаванне Правіл дарожнага руху аб абавязковым іх асвятленні. Тут у поўнай цемры гадзін з 7 раніцы – інтэнсіўны рух. Ідуць сотні пешаходаў, едуць дзясяткі машын і веласіпедыстаў. Вадзіцелі адзін аднаго асляпляюць святлом фар. Пешахода ў такой сітуацыі цяжка заўважыць, асабліва калі ён не пазначыў сябе ў цемры флікерам. Сітуацыя ўзмацняецца і тым, што на гэтым участку няма тратуараў. Чаго чакаем?

Таццяна Вікенцьеўна БЕЛАБАРОДАЯ, дырэктар СШ № 2: – У нашай школе зараз займаецца 400 вучняў, каля 30% іх жывуць у шматпавярховых дамах па вуліцах Сацыялістычнай, Крываноса, завулку Садовым і інш.Урокі пачынаюцца ў 8 гадзін раніцы. Як дабіраюцца дзеці ў школу? Да нядаўняга часу хадзілі напрамкі праз двор майстэрняў каледжа і па тэрыторыі раённай бальніцы. Цяпер праходы па гэтых ведамасных тэрыторыях забаронены. Малым прыходзіцца пераадольваць шлях па ледзь асветленаму ўчастку Сацыялістычнай (уздоўж парка каледжа) і зусім неасветленаму ўчастку завулка Пугачова (на апошнім тратуара няма). Жадае быць лепшым асвятленне нашай установы і збоку вуліц Піянерскай, Першамайскай. Ды і само вонкавае асвятленне школы – гэта дзве лямпачкі над яе ўваходнымі дзвярамі. На тэрыторыі збоку школьнага стадыёна слупы ўстаноўлены, але асвятленне не функцыянуе, сама меней апошнія 5 гадоў. У цемры і нашы гаражы, склады, месца для школьнага катка. Будзе мароз, мы яго абсталюем, зальём. А як дзецям там катацца? І яшчэ. Група падоўжанага дня працуе ў нашай школе да 17.30, спартыўная зала – да 21 гадзіны, кожны суботні вечар праводзім школьныя дыскатэкі.

Алена ВАЙТУСЁНАК, маці вучня 1 «В» класа СШ № 2: – Ад вуліцы Палявой да школы няблізка. Адно дзіця адпраўляць на заняткі проста небяспечна. Носяцца бадзяжныя сабакі, асвятленне нашага аддаленага прыватнага сектара жадае быць лепшым. Так як і дарога, быццам і тратуары месцамі ёсць, але яны раззпораз плаўна пераходзяць у лужыны. Таму ў школу і са школы сына важу на сваёй машыне. А каля школы таксама не лепш. Кожны, хто мае магчымасць, стараецца сваё дзіця падвезці. Завулак Пугачова з двух бакоў застаўляецца аўтамабілямі, паркоўкі ж тут няма. Кругом дзеці, якія ў цемры спяшаюцца ў школу і асаблівай увагі на машыны ўвогуле не звяртаюць. Тут і да бяды недалёка. Мы, бацькі, просім прыняць меры: пашырыць вуліцу, абсталяваць як след тратуар, зрабіць для машын аўтастаянку, устанавіць ліхтары.

Алена, Кацярына, Святлана,старшакласніцы СШ № 2: – Цікава, ці хадзілі хоць аднойчы нашы чыноўнікі па тратуары па вуліцы Сацыялістычнай ранкам ці ўвечары? Тыя ліхтары, што на слупах праз адзін, толькі называецца, што асвятляюць. Паапершае, іх святло ледзь-ледзь бачнае, паадругое, павернуты яны на праезную частку, а тратуар – у адваротным баку праз некалькі метраў. Так што святло тое навогул да яго і не трапляе, ідзі, куды хочаш, хоць па азімуту. Бачылі, што людзі тут спатыкаюцца, падаюць. Было, што і мы абцасы ламалі. У дождж кругом лужыны, прыходзіцца абыходзіць, ісці па праезнай частцы…

Ад рэдакцыі: праблема, узнятая нашымі чытачамі, заслугоўвае пільнай увагі ўсіх зацікаўленых службаў. Сапраўды, мікрараён шматлюдны, лічы, у самым цэнтры горада, а вось для нармальнай жыццядзейнасці зусім не прыстасаваны. І самае галоўнае, што тут знаходзіцца школа, якую наведваюць дзеці. Не ў кожнага з бацькоў ёсць магчымасць, як у Алены, падвезці сына ці дачку да яе на машыне. Большасць дабіраецца пешшу. І толькі ад нас, паважаныя дарослыя, залежыць, наколькі гэты шлях будзе бяспечным. Бо ніякай нястачай грашовых сродкаў мы не зможам апраўдацца, калі, крый Божа, здарыцца трагедыя. Зразумела, што сёлета выправіць становішча ўжо не ўдасца, але ж будуць яшчэ наступныя зімы. Таму вельмі трэба зрабіць правільныя вывады і добраўпарадкаваць гэту частку завулка Пугачова і для сённяшніх, і для будучых клічаўлян.

Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024