Заставайцеся з намі!

Працягваецца падпіска на газеты і часопісы. Да яе завяршэння застаецца няшмат часу. Многія ўжо зрабілі свой выбар і падпісаліся на любімыя выданні. Радуе, што па-ранейшаму шмат прыхільнікаў у «раёнкі». Учора, у дзень падпісчыка, многія аддавалі перавагу «Сцягу Саветаў» — падпісваліся на квартал, а большасць — і на паўгоддзе. Застаюцца добрымі сябрамі газеты Іван Якаўлевіч Кончыц, Тамара Раманаўна Селіванава, якая, дарэчы, выпісвае «раёнку» ўжо больш за 30 гадоў. Шмат гадоў у ліку нашых чытачоў — Ірына Томашаўна Краўцова, Таццяна Вікенцьеўна Белабародая (на здымку) і многія, многія іншыя. Дзякуй вам, паважаныя чытачы, прыхільнікі газеты за вашу адданасць. Менавіта вы — наша натхненне і надзея на будучае. Бо мы працуем для вас і спадзяёмся, што недарэмна. Заставайцеся з намі!

Добавить комментарий