А 2011-ы год увойдзе ў гісторыю іх роду як самы шчаслівы

Да пачатку Новага года застаюцца лічаныя гадзіны. Самы час падводзіць вынікі і аддзячыць
адыходзячы ў гісторыю год за шчаслівыя і не вельмі імгненні, за радасці і здабыткі. Канешне ж, самая вялікая каштоўнасць у жыцці – гэта сям’я, якая будуецца на традыцыйным і моцным падмурку: каханне, шлюб, адказнасць, дзеці.
Сёлета шчасце ў чатырох маладых сямейных парах клічаўлян павялічылася ўдвая у іх нарадзіліся двайняты. А разам з падвоенай радасцю ў гэтыя сем’і прыйшлі падвоеныя клопаты, хваляванні, намаганні. У бязмежнай бацькоўскай любові і дабрыні растуць Мілена і Паліна Скрыпкі, Ягор і Крысціна Сядлухі, Назар і Мацвей Мацюшонкі, Мікіта і Аляксей Матусевічы.

А 2011-ы год увойдзе ў гісторыю іх роду як самы шчаслівы. Толькі сярод блізкіх чалавеку дадзена спазнаць незабыўныя пачуцці шчырай прыхільнасці і бескарыснага клопату. Няхай усмешкі дзяцей, падобна Віфліемскай зорцы, азараюць ваш шлях, напаўняючы непаўторным святлом кожнае імгненне жыцця.

Добавить комментарий