Темы

Ён хацеў, каб Беларусь перастала быць краем, невядомым самім беларусам

Дзень нараджэння нашага знакамітага земляка Аркадзя Антонавіча Смоліча на Клічаўшчыне пачалі адзначаць не вельмі даўно. За гэты час мы шмат чаго даведаліся пра яго жыццё, але заўсёды з нецярпеннем чакаем новых звестак з архіваў і публікацый навукоўцаў. У нашым раёне традыцыйна штогод праводзяца Смо-ліцкія чытанні, на якіх краязнаўцы выступаюць з цікавымі даследаваннямі па гісторыі краю, уздымаюць пытанні захавання спадчыны.
Аркадзь Смоліч шчыра і аддана любіў сваю Айчыну і жадаў бачыць яе незалежнай і заможнай. Ён быў ініцыятарам ідэі суверэнітэту Беларусі.
Жыццё Смоліча было насычаным, багатым на падзеі. Ён быў ініцыятыўным і свядомым грамадскім дзеячам, педагогам, вучоным і публіцыстам.
Яго дзед, Алексій Смоліч, знакаміты на ўсю акругу святар Бацэвіцкай Петрапаўлаўскай царквы, быў сведкам паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе. Народныя хваляванні не абышлі і Клічаўшчыну. На жаль, мы не ведаем, якіх поглядаў прытрымліваўся ў той час мясцовы святар, але адно вядома: ён быў заступнікам народа і, як бы цяжка ні было ў той час праваслаўнай царкве, нёс да людзей веру, любоў і надзею, а людзі ў сваю чаргу вельмі шанавалі Алексія Смоліча, прыслухоўваліся да яго парад, таму ў прыходзе Бацэвіцкай воласці не было значных ахвяр і хваляванняў.
Безумоўна, атмасфера, якая панавала ў сям’і святара, паўплывала і на характар будучага вучонага Аркадзя Смоліча.
Дом, дзе 29 верасня 1891 года ён нарадзіўся, стаяў на беразе Вольсы, амаль у цэнтры Бацэвіч. З яго вакон былі добра ві-даць шырокія прыбярэжныя лугі, бор і вёска Зарэчча, дзе мясцовы памешчык Незабытоўскі ўзвёў прыгожую бальніцу, якая стала даступнай жыхарам вёскі. Тое, што святар агітаваў людзей, каб яны дазволілі на сялянскай зямлі пабудаваць мост да будынка бальніцы, з,яўляецца падставай для ўпэўненага сцвярджэння, што Ганна Аляксееўна Смоліч нарадзіла свайго сына менавіта ў гэтай бальніцы.
Побач з домам, сярод векавых ліп, красавалася сваім блакітным колерам драўляная Петрапаўлаўская царква. У ёй на працягу 40 гадоў (1859 – 1899) служыў дзед Аркадзя. Ён і праводзіў абрад хрышчэння хлопчыка, аб чым сведчыць запіс за № 55 у метрычнай кнізе Бацэвіцкай царквы.
Незадоўга да нараджэння сына бацька, Антон Аляксеевіч, пакінуў працу настаўнiка народнага вучылiшча і ўладкаваўся псаломшчыкам у гэту ж царкву. Ён вельмі добра спяваў. Гэты талент перадаўся і Аркадзю, і ёсць цікавы факт з яго біяграфіі: у 1913 годзе ў Мінску Аркадзь Смоліч разам з Ф. Ждановічам, У. Фальскім і іншымі тэатральнымі асобамі стварае Першую беларускую тэатральную трупу, а потым – беларускі хор. Аб іх творчасці ведала ўся тагачасная Бацькаўшчына.
Першыя гады дзяцінства вучонага прайшлі ў Бацэвічах, а ў 1897 годзе Антона Аляксеевіча пераводзяць на службу ў суседнюю вялікую вёску Саламерычы Ігуменскага павета. Бацька аддаў Аркадзя ў Мінскае духоўнае вучылішча, а потым – у духоўную семінарыю. Было гэта ў віхурным 1905 годзе.
Але праз чатыры гады 18-гадовы Аркадзь упершыню самастойна задумваецца над сваім жыццёвым шляхам і пакідае вучобу ў семінарыі. Яго пацягнула ў навуку. Спачатку ён паступае ў Кіеўскі політэх-нічны інстытут, а потым, пасля «блукання па пакутах», рэзка мяняе кірунак адукацыі і пераводзіцца ў 1916 годзе ў Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча). Тут фарміруюцца яго светапогляд і жыццёвыя пазіцыі.
Аркадзь уступае ў Беларускую сацыялістычную Грамаду і роўна на дзесяць гадоў звязвае з ёй свой лёс, стаўшы ідэолагам і тэарэтыкам гэтай партыі.
У час Першай сусветнай вайны Смоліч працаваў у статыстычным бюро, супрацоўнічаў з Таварыствам дапамогі ахвярам вайны.
У вірлівым 1917-м Аркадзь Антонавіч наогул апынуўся ў самым эпіцэнтры палітычнага жыцця. У сярэдзіне года Грамада аб’яднала пад сваім сцягам каля пяці тысяч членаў партыі. Сярод лідараў яе былі Зміцер Жылуновіч, Алесь Гарун, Браніслаў Тарашкевіч і іншыя дзеячы нацыянальнага Адраджэння.
У кастрычніку 1918 г. А. Смоліч быў накіраваны ў Гродна для пашырэння базы вызваленчага руху, рэалізацыі ідэі беларускай незалежнасці. Але неўзабаве горад занялі легіёны толькі што паўсталай з працяглага палітычнага нябыту Польшчы. Яны сталі знішчаць кволыя парасткі беларускай дзяржаўнасці, праследаваць яе творцаў, і Смоліч перабіраецца ў Вільню. Там у 1919 годзе дапрацоўвае і выдае «Геаграфію Беларусі», першую і, пэўна ж, галоўную кнігу, якая сёння вяртаецца да чытача. Кніга напісана аўтарам не паводле палітычна-адміністратыўных межаў Беларусі, як яны склаліся на пачатку 20-х гадоў, а згодна з яе этнічнымі рубяжамі.
У 1927 г. становіцца першым беларускім прафесарам геаграфіі.
З-пад яго таленавітага пяра выйшла звыш дзесяці кніг, манаграфій і даследаванняў, якія і сёння будзяць у сэрцах чытачоў любоў і пашану да роднай зямлі.
А ў 1929 годзе чорныя хмары рэпрэсій пачалі згушчацца над Аркадзем Смолічам. Ён, на думку ўлады, дапускаў значныя памылкі. Яго арыштавалі па справе Саюза вызвалення Беларусі і адправілі ў высылку. А ў сумна вядомым 1937-м арыштавалі зноў. У чэрвені 1938 года наш зямляк быў расстраляны далёка ад роднай Беларусі, у Омскім астрозе. Перад расстрэлам Смоліч, напэўна, уяўляў сабе родныя краявіды, да якіх, разлучыўшыся з целам, накіравалася яго душа.
З нагоды 120-годдзя з дня нараджэння вучонага ў бібліятэках раёна пройдуць смоліцкія дні. Мы пазнаёмім чытачоў з жыццём і дзейнасцю А. Смоліча, прапануем літаратуру. У цэнтральнай бібліятэцы працуе кніжная выстава “Аркадзь Смоліч і яго час”.

Марыя Сакалова, бібліятэкар аддзела
бібліятэчнага
маркетынгу і рэкламы.

Последние новости

Спорт

Время отдыха и спорта

19 апреля 2024
ВНС-2024

День информирования. Обратная связь

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024