Што выпісваюць і чытаюць жыхары горада і раёна?

Завершана падпісная кампанія на IV квартал гэтага года. Аб тым, як яна праходзіла, што выпісваюць і чытаюць жыхары горада і раёна – наша размова з Нінай Васільеўнай ЧАРАВАКА, інструктарам па падпісцы раённага вузла паштовай сувязі:
– Падпісная кампанія – гэта “гарачая” пара для паштавікоў і адна з галоўных праблем. Выканаць даведзеныя планы па пад-пісцы на газеты і часопісы з кожным разам становіцца складаней. На фоне апошніх эканамічных падзей тэндэнцыя зніжэння тыражоў газет і часопісаў узмацнілася. Згадзіцеся, што выбар паміж прадуктамі харчавання для сям’і і падпіскай на газеты і часопісы не на карысць апошняй. Але гэта ні ў якім разе не азначае, што людзі не выпісваюць і не чытаюць прэсу.
– Якія з друкаваных выданняў найбольш запатрабаваныя ў жыхароў раёна?
– Нашы землякі выпісваюць раённую газету “Сцяг Саветаў”, з абласных выданняў найбольшай папулярнасцю сярод падпісчыкаў карыстаюцца “Дняпроўская газета”, “Зямля і людзі”, сярод рэспубліканскіх перавагу аддаюць “СБ Беларусь сегодня”, штотыднёвіку “7 дней”. Па-ранейшаму шмат прыхільнікаў у газет “Аргументы и факты”, “Комсомольская правда”, выпісваюць галіновыя газеты і часопісы, а таксама забаўляльныя, па інтарэсах.
– Ніна Васільеўна, некаторыя з пастаянных падпісчыкаў расійскіх выданняў засмучаны тым, што не могуць выпісаць патрэбныя часопісы. У чым прычына?
– Справа ў тым, што некалькі часопісаў выключаны з каталога РФ, бо рэдакцыі спынілі сваю дзейнасць. Сярод іх “1000 советов”, “Люблю цветы”, “Моя прекрасная дача”, “Дарья”, “Лечебные письма” і іншыя.
– Як у гэтым плане справа з беларускімі выданнямі?
– Усе газеты і часопісы Рэспублікі Беларусь выдаюцца, на іх можна падпісацца ў любым ад-дзяленні сувязі, паштальёнаў або набыць на пошце, у кіёсках. Наогул, у Беларусі зараз зарэгістравана каля 1400 друкаваных выданняў, 401 з іх – дзяржаўныя. Як бачна, выбар вельмі вялікі. Альтэрнатыва тым жа расійскім – беларускія, якія па змесце і афармленні не ўступаюць, а кошт іх па падпісцы значна ніжэйшы. Выбар тут застаецца за падпісчыкамі.
– Увесь цяжар падпісной кампаніі трымаецца на плячах паштальёнаў, аператараў сувязі, начальнікаў паштовых аддзяленняў, вадзіцеляў і інш. Менавіта ад іх умення, прафесійных навыкаў залежаць вынікі падпісной кампаніі.
– Гэта абсалютна так, але яшчэ трэба дабавіць зладжаную працу ўсяго калектыву раённага вузла паштовай сувязі. Дзякуючы плённаму супрацоўніцтву з кіраўніцтвам раёна, ведамасная падпіска на газеты і часопісы на апошні квартал года адноўлена на 100%. Сярод сельскіх аддзяленняў сувязі па падпісцы на перыядычныя выданні лідзіруюць паштовае аддзяленне сувязі аграгарадка Нясята, паштальёны якога поўнасцю выканалі і перавыканалі даведзены план, а таксама калектывы Востраўскага, Каўбчанскага, Ганчанскага аддзяленняў паштовай сувязі, паштовага аддзялення ст. Нясята. Сярод паштальёнаў найбольшую колькасць перыядычных выданняў падпісалі Аксана Рудая (аддзяленне сувязі ст. Нясята), Святлана Дайнека (АС Доўгае), Людміла Акуліч (АС Ганчанскае), Таццяна Бяляк і Вольга Лапко з гарадскога аддзялення паштовай сувязі. Вялікі дзякуй усім за плённую і крапатлівую штодзённую працу на карысць агульнай справе.

Гутарыла Алена ГАНЧАРОВА.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024