Чаму дармаедства і п’янства сталі нормай жыцця?

Алкагалізацыя насельніцтва – вельмі вострая праблема сучаснага грамадства. Яшчэ гадоў 30 назад сустрэць п’яніцу ў вёсцы было не так і проста. Калі хтосьці і прыкладаўся да чаркі, то рабіў гэта ўпотай, хаваючыся ад людзей. Ды і не было калі піць, бо ўсе былі занятыя справай, працавалі ад цямна да цямна, трымалі вялікую гаспадарку, вучылі дзяцей, спадзяючыся толькі на ўласныя сілы.
Што стала з людзьмі ўсяго за нейкія два дзесяцігоддзі? Чаму дармаедства і п’янства сталі нормай жыцця? Ніхто нікога не саромеецца. Дужыя і працаздольныя мужчыны, жанчыны аддаюць перавагу гарэлцы, нідзе не працуюць, губляюць сям’ю, не звяртаюць увагу на дзяцей, а жыццё не толькі сваё, а і ўсіх, хто побач, ператвараюць у сапраўднае пекла?
З п’яніцамі па-суседску страшна жыць у адным пад’ез-дзе, бо не ведаеш, што ад іх чакаць. Лаянкі, бруд – гэта паўбяды, а залітыя вадой кватэры, пажары, сапсаваныя нервы… Чаму, уласна кажучы, п’яніцы вальготна сябе адчуваюць, і чаму мы праходзім міма, не рэагуем, не выказваем свайго абурэння? Баімся абразы? Так. Але ў большасці выпадкаў не столькі абразы, колькі не хочам звязвацца, не лічым патрэбным, робім выгляд, што нічога не здарылася, што кожны жыве, як разумее і як хоча. Колькі іх, прыгожых некалі і працавітых жанчын, паспіваліся, сталі падобныя на бязлікія істоты, для каго «дзе знайсці чым апахмяліцца» – стала жыццёвай неабходнасцю, патрэбай.
Супрацоўнікі РАУС пастаянна праводзяць рэйды з мэтай выяўлення фактаў продажу спіртных напояў і самагону. Праведзена больш за 200 рэйдаў, выяўлена 57 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Канфіскавана і знішчана 1700 літраў самагоннай брагі і самагону, 180 літраў спіртных напояў. 44 жыхары раёна прыцягнуты судом да адміністрацыйнай адказнасці, большасць з іх атрымалі пакаранні і выплацілі штрафы ў розных памерах у даход дзяржавы. Участковы інспектар міліцыі Іван Сямёнаў перакананы, што дапамога насельніцтва ў барацьбе з гэтым злом вельмі карысная і проста неабходная. Вось нядаўна была атрымана інфармацыя, што жыхарка вёскі Закоркі гандлюе самагонам. Рэагаванне было імгненным. Факт пацвердзіўся: 40 літраў брагі і 30 літраў самагону канфіскаваны і знішчаны, а суд вырашыць – на колькі грама-дзянцы давядзецца раскашэ-ліцца за незаконны «бізнес». «Толькі тады, калі насельніцтва перастане баяцца і зойме актыўную пазіцыю, а аб кожным факце «самагоннага бізнесу» людзі будуць паведамляць у міліцыю, з гэтым злом можна весці маштабную і непрымірымую барацьбу», – падтрымліваюць калегу супрацоўнікі РАУС.
За 9 месяцаў гэтага года праз гандлёвыя прадпрыемствы раёна рэалізавана 19156,3 скрыняў гарэлкі, 57121,8 – віна пладова-ягаднага, 708,2 – шампанскага і вінаграднага віна, 47753,4 – піва, 100,2 скрыні кан’яку. У пераліку на колькасць насельніцтва, улічваючы немаўлят, атрымліваецца па 7512 скрыняў на чалавека. А дадайце да гэтага яшчэ прадукцыю ўласнай вытворчасці – самагон.

Страшна і жудасна, а вам?

Аліна СУДНІК.

Карикатура подобрана из Google

5 Replies to “Чаму дармаедства і п’янства сталі нормай жыцця?”

  1. Не думаю, что нашей экономике понравится если люди в Беларуси бросят пить 😉 . Да и вообще трезво на многие вещи лучше не смотреть.

  2. Ага, лучше пёрти всё в Россию. Им много надо, особенно водочки, а нам денюжки в бюджет.

  3. а мы и не пугаем,факты и цифры вещь упрямая

  4. Ну, вы даёте! В Могилевской области потребление алкоголя составляет 9,8 л на душу населения в год. А вы считаете какими-то ящиками. Не вводите, пожалуйста людей в заблуждение. По вашим подсчетам в районе ежедневно стар и млад выпивает 556 бутылок спиртных напитков или 278 литров. Это разве реально? А ещё сколько молока, сока и воды? Разберитесь с торговлей, кому они реализуют эшелоны с ящиками-может Россия нашему району пить помогает. Не пугайте чесной народ, господа.

Добавить комментарий