Темы

Вартаўнік спіць, гарэлку п’е, а служба ідзе?

Паводле тлумачальнага слоўніка, “вартаўнік”- чалавек, які нешта ахоўвае. Вось і сельгасарганізацыі раёна, каб захаваць сваю ўласнасць, трымаюць цэлую армію вартаўнікоў: на кожнай ферме, складах гаруча-змазачных матэрыялаў, мехдварах і іншых аб’ектах вытворчасці. Але, на жаль, крадзяжы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей тут нярэдкасць. Так, у КСВК “Калгас імя Леніна” за два тыдні двойчы па начах “папрацавалі” злодзеі: у першы раз з трактара і аўтамабіля ўкралі акумулятарныя батарэі, набор ключоў, аўтамагнітолу, у другі са склада ГЗМ – 200 літраў бензіну, а яшчэ тармазную вадкасць, тасол, масла, прыбор “Алкатэст-2-3”, усяго “прыхапілі” калгаснага дабра больш як на 1,8 мільёна рублёў. Між тым гэтыя аб’екты – пад вартавой аховай.
Хацелася б нагадаць, што вартаўнік, паводле артыкула 405 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца матэрыяльнаадказнай асобай (нясе персанальную адказнасць за давераную маёмасць). Калі ж учынены яе крадзеж і будзе ўстаноўлена віна гэтага работніка, то ён у абавязковым парадку павінен са сваёй кішэні кампенсаваць урон. Да таго ж, пры парушэнні працоўнай дысцыпліны (чалавек знаходзіўся на рабочым месцы п’яны або спаў, увогуле адсутнічаў і г.д.) наймальнік мае права звольніць яго, скасаваўшы кантракт.
Улічваючы важнасць надзейнасці работы вартавой аховы сельгасарганізацый раёна, стану тэхнічнай умацаванасці аб’ектаў АПК, супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ў жніўні-верасні правялі маніторынг ва ўсіх калгасах, саўгасах, што знаходзяцца на тэрыторыі раёна. Усяго за гэты час 264 разы правяраліся пасты вартавой аховы. Вядома, нельга ганьбіць дзейнасць усёй службы вартавой аховы, бо большасць людзей добрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў, аднак выяўленыя нездавальняючыя факты вымушаюць біць трывогу. У час маніторынгу устаноўлена: 7 вартаўнікоў адсутнічалі на працоўных месцах, 14 – спалі, 12 – былі ў стане алкагольнага ап’янення. У прыватнасці, “дзеясяты сон”, вартуючы ферму, бачылі Міхаіл Піўніцкі (МТФ Чаравач), Міхаіл Конан і Сяргей Раеўскі (МТФ Новыя Максімавічы), Аляксандр Сырамалот і Віктар Харлап (МТФ Бацэвічы), Паліна Рудая (МТФ Малая Вольса), Аляксандр Балтушка і Уладзімір Каралёк (МТФ Буднеў), Таццяна Кудзіна і Галіна Цяцерына (МТФ Юзафін), Алена Фёдарава (мехдвор СВК “Калгас “Нясята”), Святаслаў Лук’яновіч (мехдвор ААТ “Клічаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне”), Іван Бяржанін (МТФ вёскі Усохі) і інш.
Відаць, на “добрага дзядзьку” спадзяваліся вартаўнікі, якія ўвогуле адсутнічалі на сваёй змене на рабоце. Так, у ноч з 15 на 16 жніўня пэўны час не ахоўваліся МТФ вёскі Буднеў і летняя пляцоўка для ўтрымання жывёлы МТФ вёскі Акцябрск; з 18 на 19 жніўня – МТФ вёскі Буднеў і КЗС СВК “Калгас Нясята”; з 19 на 20 жніў-ня – КЗС у вёсцы Новыя Максімавічы; з 21 на 22 жніўня – КЗС СВК “Калгас “Нясята” і іншыя.
На тых вартаўнікоў, якія знаходзіліся на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення, складзены адміністрацыйныя пратаколы. Меру спагнання ў адносінах да кожнага з іх вызначыць суд раёна.
Адзначу, што ўсім кіраўнікам сельгасарганізацый накіраваны прадстаўленні аб неабходнасці ўхілення выяўленых недахопаў. У іх таксама ўказана на адсутнасць належнага кантролю за арганізацыяй работы вартавой аховы з боку кіраўніцтва, спецыялістаў з ліку інжынерна-тэхнічнага персаналу.
Як сведчыць аналіз аператыўнай абстаноўкі ў раёне, асноўную долю злачынстваў складаюць крадзяжы, у тым ліку і на прад-прыемствах АПК. Таму прыняцце мер па захаванасці маёмасці сельгаспрадпрыемстваў – важная надзённая задача і вострая неабходнасць.

Валерый ЧУРЫНЕЦ,
начальнік
аддзялення аховы
правапарадку
і прафілактыкі РАУС,
капітан міліцыі.

Последние новости

Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024
Правопорядок

Случаи смертельных отравлений алкоголем в 2023 году

26 марта 2024
Официально

Лукашенко рассказал о контактах с Путиным в течение суток после теракта в Подмосковье

26 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Профсоюзы

Правовой профсоюзный приём

26 марта 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Символ скорби

26 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Медицина

С заботой о здоровье. Диспансеризация по новым правилам

18 марта 2024