Темы

“Ягадным бізнесам” мая сям’я займаецца ўжо 15 гадоў”

Не  ў  грашах  шчасце,  кажуць,  а  ў  тым,  што  за  іх  можна  купіць.  Няхай  жарт,  але  трапны.  Сёння,  калі  светам  кіруюць  грошы,  ліхарадзіць  эканоміку,  кожны  шукае  спосаб  зарабіць.  На  Клічаўшчыне  залатое  дно – лес.  Для  прадпрыемстваў,  прыватных  прадпрымальнікаў,  насельніцтва.  Добра  было  б  яшчэ,  каб  кожны  чэрпаў  з  гэтай  крыніцы  сумленна,  ашчадна, каб  і  ўнукам,  праўнукам  хапіла,  але  гэта  зусім  іншая  размова.

А  зараз  у  нас  сезон  нарыхтовак  лясных  дароў.  Гэта  вялікія  грошы, і  ў  гэткім  пірагу  ў кожнага – свой  кавалачак.  Ён – па  затратах,  дзелавітасці,  працы,  бяссонніцы, розуму, кемлівасці.  Спяшайся:  час – грошы.  Не  паспеў – спазніўся.  Той,  хто  не  спіць  у  шапку,  можа  добра  папоўніць  свой  сямейны  бюджэт. Бо  лес  сёлета  сапраўды  шчодра  корміць  людзей.  Самыя  ўвішныя  ягаднікі  ўлетку  за  дзень  па  20  і  больш  кілаграмаў  чарніц,  грыбоў  лісічак  набіралі.  Цяпер  жа  людзі  падаліся  на  балоты – за  журавінамі.
Здаць  прадукцыю  за  грошы  не  праблема.  Па  ўсім  раёне  стацыянарныя  нарыхтоўчыя  пункты  райспажыўтаварыства,  прыватных  прадпрымальнікаў  ды  яшчэ  не  адзін  дзясятак  нарыхтоўшчыкаў  на  аўтамабілях.
Канкурэнцыя  тут  вялікая.  Кожны  стараецца  заахвоціць  здатчыкаў  па-свойму:  крыху  большай  цаной,  транспартнымі    платнымі,  а  то  і  зусім  бясплатнымі  паслугамі,  патрабаваннямі  да  якасці,  чысціні  ягад,  грыбоў  і  г. д.
Адзін  з  найбольш  запатрабаваных  гараджанамі  нарыхтоўчых  пунктаў  у  Клічаве  размешчаны  ў  будынку  колішняга  харчовага  цэха.  Цяпер  гэта  прыватная  ўласнасць,  вытворчая  база  сялянскай  (фермерскай)  гаспадаркі  “ЯВА  і  К”,  галава  якой – клічаўлянін  Віктар  Пятровіч  Сямёнаў.  Паводле  свайго  статута,  гэта  гаспадарка  мае  права  на  29  відаў  дзейнасці.  Асноўны – развядзенне  іншай  жывёлы,  у  тым  ліку  свіней.  Згодна  з  дазволам  райвыканкама,  СФГ  “ЯВА  і К”  як  юрыдычная  асоба  займаецца  нарыхтоўкай  (закупам)  дзікарослых  раслін  (іх  частак,  грыбоў,  ягад).
Не  ісці  ўперад – значыць,  ісці  назад
Сюды,  на  завулак  Базарны, 3  у  Клічаве,  з  пачатку  закупу  лясных  дароў  з  другой  паловы  дня  да  позняга  вечара  ідуць  людзі,  імчаць  на  веласіпедах,  матацыклах,  аўтамабілях,  едуць  цяжка   нагружаныя  грузавыя  мікрааўтобусы  нарыхтоўшчыкаў,  адсюль – шматтонныя  рэфрэжэратары-маразільнікі – транспарт  розных  нарыхтоўчых  беларускіх  фірм.  Чаму?  Бо  ў  “ЯВА  і  К”,  сцвярджаюць  здатчыкі,  стабільны  адла-джаны  рэжым  работы,  выгадны  людзям,  працуюць  тут  сумленна  (напрыклад,  скідак  ніякіх не  існуе),  цану  даюць  хоць  крыху,  але  вышэйшую,  чым  дзе,  грыбы  і  ягады  прымаюць  без  абмежаванняў.  Галава  гаспадаркі  можа  сабе  такое  дазволіць.  Выкупіў,  цяпер  праводзіць  рэканструкцыю  будынка,  астатніх  памяшканняў  былога  кансервавага  завода,  які  стаяў  да  гэтага  без  гаспадара  некалькі  гадоў.  Мінулай  зімой  купіў  халадзільна-маразільныя  агрэгаты  нямецкай  вытворчасці.  Мяне,  як  чалавека  не  вельмі  дасведчанага  ў  харчовай  галіне,  такое  абсталяванне  ўразіла.  Агульная  ўмяшчальнасць  усіх  чатырох  камер…  1000(!)  кубічных  метраў.  Кожная – з  добры  пакой:  дзве – ахалоджвання  з  тэмпературай  +2  градусы  па  Цэльсію,  дзве – маразільныя,  дзе  пастаянна – мінус  25.  Уяўляеце: на  вуліцы  +30,  а  тут –   мароз  люты!  Згодна  з  тэхнало-гіямі,  тыя  ж  ягады  спачатку  ахалоджваюцца,  затым  замарожваюцца,  расфасоўваюцца  ў  крафт-мяхі  па  25  кілаграмаў  і  захоўваюцца  тут  пэўны  тэрмін.
Дарэчы,  такая  халадзільна-маразільная  ўстаноўка  ў  прыватнай  уласнасці  на  Магілёўшчыне  толькі  ў  Сямёнава.
– Нарыхтоўкай  ягад  і  грыбоў, – расказвае  Віктар  Пятровіч, – мая  сям’я  займаецца  ўжо  гадоў  15,  раней працавалі  ад  адной  з  гро-дзенскіх  фірм. Самастойна,  як  фізічная  асоба,  вядзём  закуп  другі  сезон.  Сучасны  рынак  дыктуе  і  новыя  ўмовы  гаспадарання.  Напрыклад,  чарніцы – ягада  заходняя,  карыстаецца  там  попытам у  розных  галінах.  З  яе  вырабляюць  прадукты  харчавання,  фарбавальнікі,  лекі  і  іншае.  Найбольш  запатрабаваны  ў  спажыўцоў  менавіта беларускія  чарніцы  з  самым  высокім  утрыманнем  сахарыну.  Але  закупіць  іх – толькі   паўсправы,  трэба  ж выканаць  неабходныя  стандарты  па  якасці  прадукцыі.  Таму  і  прыйшлося  звярнуцца  ў  “Агра-прамбанк”  за  крэдытамі  для  набыцця  адпаведнага  абсталявання.
– “ЯВА  і  К” – справа  сямейная?  Звычайна,  калі  пашыраецца  бізнес,  адкрываюцца  новыя  рабочыя  месцы.  У  вас  аналагічна?
Так.  Мая  жонка  Ірына  Анатольеўна  ў  ёй  вядзе  аддзел  кадраў.  Яна  маё  другое  “я”  у  жыцці,  сям’і,  працы. Магу  смела  адлучацца  па  справах,  ведаю,  што  па  ўсіх  пытаннях  мяне  заменіць  і  як  кіраўнік.  Сезоннымі  нарыхтоўшчыкамі  працуюць  мае  брат  Яўген  Пятровіч  і  на  канікулах  старэйшая  дачка  Вікторыя,  студэнтка  адной  з  ВНУ.  Дарэчы,  у  абрывіятару  назвы  гаспадаркі  пачатковыя  літары  імёнаў  нашых   трох  дачок:  Яніна,  Вікторыя,  Аляксандра.
У  калектыве  зараз  8  пастаянных  работнікаў.  Дадатковыя  рабочыя  месцы  адкрылі  летась.  Зімой  наймаем  нямала  людзей  на  будоўлю  вытворчай  базы,  у  час  нарыхтовак дзейнічае  сетка   сезонных  нарыхтоўшчыкаў, якія  працуюць  па  грамадзянска-прававых  дагаворах  ад  фірм  з  розных  рэгіёнаў  Беларусі.  Ёсць  у  нас  як  стацыянарныя  нарыхтоўчыя  пункты,  так  і  перасоўныя.  Летам  у  нас  падзарабляюць  студэнты  на  фасоўцы  замарожанай  прадукцыі.  “ЯВА  і  К”  мае  афіцыйны  дазвол  на  закуп  дзікарослай  прадукцыі  ў  насельніцтва  не  толькі  ў  нашым  раёне,  але  і  Бялыніцкім,   Асіповіцкім,  некаторых  рэгіёнах  Гродзеншчыны,  Міншчыны,  той  жа Бярэзіншчыны.
– Віктар  Пятровіч,  у  малым  бізнесе  ў  вас  даволі  трывалыя  пазіцыі.  А  пачыналі  з  чаго?  Можа,  ваш  прыклад  стане  адпраўным  пунктам  для  кагосьці.
Цяпер  і  школьнік  ведае,  што  для  рэалізацыі  любой  справы  патрэбны  фінансавы  падмурак.  Па  адукацыі  я  тэхнік-механік.  Першапачатковы  капітал  зарабляў  на  Поўначы.  Быў  вадзіцелем,  па  мерзлаце  адсыпалі пад’язныя  дарогі  да  буравых  пляцовак.  Пасля  спрабаваў  сябе  ў  розных  справах.  Нямала  часу  займаўся  развядзеннем  пушных  звяркоў  шыншыл,  футра  якіх  каштоўнае.  Каб  вы  зразумелі,  наколькі  далікатныя  яны,  то  скажу,  што  толькі  пясок  ім  для  сухога  купання  (адна  з умоў  развядзення)  завозіў  з  Польшчы.  Усё  ішло  добра,  але  пагалоўе  адным  махам  загінула  з-за  няякасных  спецыялізаваных  кармоў.  Як  бачыце,   у  дзелавых  адносінах  важна  мець  прыстойных  партнёраў.
Хачу  сказаць,  што  нічога  ў  гэтым  жыцці  само  не  прыходзіць.  Паставіў  мэту – працуй  і  яшчэ  раз  працуй,  праяўляй  характар,  волю.
– Ведаю,  што  цяпер  у  вашай  фермерскай  гаспадарцы  маюць  прапіску  азіяцкія  цуда-свінкі.  Падзяліцеся,  калі  ласка,  з  чытачамі  некаторымі  сакрэтамі  іх  гадоўлі.  Вы  практык,  дапамажыце  разабрацца,  што  міфы  або  праўда  аб  іх.
Сёння  на  ўласных  падворках  людзей  свінні  в’етнамскай  віслабрухай  траваяднай  пароды  не  экзотыка.  Утрымліваюць  іх  ужо  і  некаторыя  клічаўляне,  жыхары  Доўгага,  Сушы,  Коўбчы  і  іншых  вёсак  раёна.  Мая  сям’я,  родныя  займаюцца  гэтай  справай  ужо  каля  4  гадоў. Было,  што  пагалоўе  дасягала  і  200  штук.  На  ўласным  вопыце  магу  сцвярджаць,  што  разводзіць  такую  жывёлу  стоіць.  Не  толькі  на  камерцыйнай  аснове,  але  і  для  забеспячэння  сям’і  круглы  год  свежым,  надзвычай  смачным  мясам.
Асноўны  корм  у  рацыёне  “віслабрушак” – трава.  Калі  дадаць  яшчэ  нешта,  крыху  таго  ж  камбікорму,  будзе  толькі  лепш.  Мы  даём  ім  па  1,5  кілаграма  яго  на  галаву  ў  суткі.  Калі  атрымліваем  апаросы  ў  сакавіку,  то  летам  свінні  на  пашы,  утрымліваюцца  на  вольным  выгуле  прама  на  зямлі.  Жывёла  спакойная, не  рые  зямлю,  не  ламае  станкі,  у  якіх  утрымліваецца,  не  спрабуе  падрыць  падлогу.
Свінні  гэтай  пароды  вялізнымі  не  растуць.  За  8  месяцаў  адгадоўваем  іх  да  80  кілаграмаў.  Забіваем,  рэалізуем  тушамі.  Але  зараз  робім  стаўку  на  атрыманне  маладняку,  яго  прадаём.  Бо  для  вялікага  пагалоўя  патрэбна  ферма  па-за  межамі  горада.  Зазначу,  што  жывёла  гэта  скараспелая,  шматплодная.  У  прыплодзе – ад  10  да  18  парасят.
Свініна  мясная,  з  мінімальным  утрыманнем  тлушчу,  прадукт  дыетычны,  таму  яго  могуць  ужываць  і  людзі,  якім  звычайна  ён  не  рэкамендуецца.  Думаю,  што  на  падворках  сялян  будучае – за  “віслабрушкамі”.
Але  чым  бы  ні  займацца,  важна  мець  побач  надзейных  людзей,  сяброў,  з’яднаную  каманду.  Гэта  ў  мяне  ёсць.
З  Віктарам  Пятровічам   згодна.  Праверана:  адзін  у  полі  не  воін.  А  дарогу  адольвае  той,  хто  ідзе.

Ніна  ІЗОХ.
(Фота  аўтара).

Последние новости

ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
Земляки

История страны – неотъемлемая часть её гражданина

22 апреля 2024
Лясная гаспадарка

Уратаваць маладыя сосны ад дзікай жывёлы

21 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024