Жанчына на рыбалцы – шчаслівы талісман
Пра мармышку, нажыўку, падсечку, асаблівасці падлёднага лову, дзе лепшая паклёўка і што такое рыбацкае шчасце не па чутках ведае клічаўлянка Таццяна Рыгораўна Вароніч. І калі жанчына на караблі – з’ява непажаданая, то жанчына на рыбалцы – шчаслівы талісман, а калі ўжо ёй пашчасціць першай рыбу злавіць, то рыбалка будзе ўдалай. Нядаўна ціхай роснай раніцай злавіла вось якога шчупака!