Темы

Кожны год яго яблыні даюць вялікі ўраджай, нібы чакаюць свайго гаспадара

Па-рознаму жывуць людзі на гэтай зямлі: адны – каб урваць як найбольш, другія – памятаюць пра смерць, жывуць так, каб і пасля адыходу ў нябыт пра іх памяталі, паміналі добрым словам.
Калі я заводзіла гаворку пра Міхаіла Еўдакімавіча Ждановіча, заўважала аднолькавае: у людей адразу святлее твар, лагаднеюць вочы, цяплее пагляд. Такую светлую памяць пакінуў пасля сябе сціплы чалавек, руплівы працаўнік, салдат. Як зазначыла яго дачка Марыя Сакалова, такіх людзей цяпер няма.
Сумна бацыць у Бацэвічах тое месца, на прыгожым беразе Вольсы, дзе некалі стаяў яго вялікі дом. Амаль адзічалі яблыні. Але вось дзіва, кожны год яны даюць вялікі ўраджай, нібы чакаюць свайго гаспадара. Дзе ж ім ведаць, гэтым старым дрэвам, што іх Еўдакімавіча на гэтым свеце няма ўжо 28 гадоў… Былы салдат пайшоў з жыцця, бо змучылі раны ды бясконцы боль у сэрцы.
Няма яго сярод дзяцей, ўнукаў і праўнукаў, няма сярод і жыхароў вёскі, якія заўсёды бачылі гэтага чалавека ці на падворку, ці на агародзе за нейкім заняткам. Без працы – не мог, ні хвілінкі не пасядзіць, бо ва ўсім любіў парадак. А вось пра тое, што за знешняй прыгожосцю, па-юнацку статнага, хударлявага чалавека, з выразнымі вачыма, утойваўся мужны і самаадданы характар, мала хто ведаў.
У пачатку вайны Чырвоная Армія вяла цяжкія баі з немцамі пад Бабруйскам. Сілы былі няроўныя. Пасля гарачых баёў пад Ворлінскімі лясамі ў Бацэвіцкую бальніцу прывезлі каля 40 цяжка параненых чырвонаармейцаў. Сярод іх было некалькі камандзіраў. За некалькі дзён, да з’яўлення ў вёсцы немцаў, салдат крыху падлячылі, пераапранулі ў мясцовае аддзенне і пакармілі. Міхаіл Еўдакімавіч у той час загадваў гаспадаркай бальніцы і на яго плечы лягла цяжкая справа – дабываць харчаванне для бальніцы. Калгасную жывёлу, каб не дасталася немцам, раздалі насельніцтву. Рэзалі авечак і кармілі чырвонаармейцаў. Было і малако.
Карнікі на вёску наляцелі нечакана. Яны рабавалі насельніцтва, адбіралі жывёлу, харчы. Калі ў бальніцы зусім скончыліся прадукты, на калгасным двары яшчэ заставалася каля 15 цялят. Міхаіл Еўдакімавіч разам з жонкай Ганнай Раманаўнай прынялі смелае рашэнне і пагналі цялят на бальнічны двор. Рызыкуючы жыццём, пад носам фашыстскай варты яны здейснілі свой гераічны ўчынак, аб якім у той час амаль ніхта не ведаў.
Салдат, якія маглі трымацца на нагах, Міхаіл Еўдакімавіч забяспечваў зброяй, якую таксама, рызыкуючы жыццём, даставаў у “сваіх хлопцаў” і перапраўляў у лес.
Нечакана ў двор бальніцы заехаў грузавік. Гэта былі эсэсаўцы і камендант Бацэвіч з аўчаркай. Калі Міхаіл Еўдакімавіч пачуў прыказ: “Усіх раненых – у машыну!” – аслупянеў. Імгненна з’явілася думка: “ Трэба прасіць дазволу ў каменданта пакарміць раненых, а там – што будзе…”. Немцы згадзіліся. Ён хуценька прыбег у палату, адчыніў вокны і дапамог раненым уцячы. Нажаль, восем чалавек, якія былі цяжка паранены, засталіся ў бальніцы чакаць свайго смертнага часу. Фашысты пагрузілі іх у грузавік і нейдзе растралялі.
Міхаіл Еўдакімавіч разумеў, што пагражае яму і сям’і за такі ўчынак, таму вымушаны быў таксама бегчы ў лес. “А як жа там дзеці, жонка, старая маці?” Хоць ён добра ведаў сваіх жанчын і спадзяваўся на іх кемлівасць, – думкі ўвесь час не пакідалі яго. І сапраўды, жанчыны знайшлі выйсце.
Бабуля Мар’я вымазала Ганне Раманаўне твар сажай, апранула ў рыззе і прыказала маўчаць, нібыта нямая, ды неразумная. Затым згрэбла ў кучу Міколу і Лідачку (гэта былі дзеці ад першай жонкі Міхаіла Еўдакімавіча, якая памерла перад вайной), уклала іх у ложак і пачала акурваць нейкай травой.
Немцы з’явіліся к вечару. На пытанне: “Дзе гаспадар?”,- бабуля не разгубілася і спакойным голасам адказала: “Зранку няма. У хаце халера. Дзеці хворыя, а дачка вось, глядзіце…”. Немцы баяліся халеры, якая ўсёж-такі ў гэты час лютавала ў Бацэвічах і хутка пакінулі хату. Прыцемкам, ляснымі дарогамі, з дзецьмі, дзве жанчыны накіраваліся на радзіму Міхаіла Еўдакімавіча ў вёску Баркі Кіраўскага раёна. Там і дачакаліся з вайны свайго Міхаіла. А ён, у складзе артылерыйскага палка дайшоў да Берліна, узнагароджаны медалямі.
Радасць вяртання азмрочыла вестка аб гібелі трох братоў: Івана, Ніканора, які да вайны працаваў начальнікам Клічаўскай міліцыі, Аляксандра, старшыні Дзмітраўскага сельсавета і сястры Марыі.
Ды і хату ў Бацэвічах спалілі немцы. Дзе жыць, з чаго пачынаць. Асколкі ў назе таксама не давалі пакою. Але з вялікімі намаганнямі збудаваў новую хату. Праз некаторы час у яе сценах зазвінела больш дзіцячых галасоў. Ганна Раманаўна нарадзіла 2 сыноў і дзве дачкі. Так і жыла ў дружбе, згодзе і павазе гэта сям’я. Ішоў час: дзеці – раслі, бацькі – старэлі. Міхаіла Еўдакімавіча часта запрашалі ў школу. Ён не ахвотна і заўсёды са слязамі на вачах, расказваў вучням аб вайне. А потым неяк падышоў да дачкі і кажа: “Прабач, Марыйка! У школу я болей не пайду. Сэрца баліць ад гэтых успамінаў…”.
Расквітнеў над вайсковымі могілкамі маіх Бацэвіч бэз. Сіратліва прыхінуўся пялёсткамі да помніка, аддаючы дань загінуўшым, бо не прыйшлі сёлета да помніка ветэраны. Іх, нажаль, амаль не засталося ў нашай вёсцы. Кветкі па традыцыі ўсклалі ўнукі і праўнукі.
Адыходзіць ў нябыт мінулае… Але памяць пра тых, хто праз усё жыццё пранёс крыж чалавечнасці, ніколі не згасне.

Людміла Марчанка.

Последние новости

Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 13 апреля

11 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Молодёжь

Таланты Кличевщины

9 апреля 2024